Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    😡 У Магілёве мужчына здзекаваўся са шпіца – кадры ўжо перадалі ў міліцыю Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Крупскай каля кавярні «Саломінка». Жанчына, што стала сведкаю такога абыходжання з сабакам, сказала, што віскат шпіца было чуваць нават праз зачыненую шыбу аўтамабіля. Паводле відавочцаў, мужчына не жыве ў гэтым раёне – раней яго тут не бачылі. 📹 Відэа: МогилевОнлайн

  2. 🤪 У Менску пройдзе вечарына, дзе замест «фэйс-кантролю» будзе «нэйм-кантроль» Уладальнікі іншых імёнаў, што перашкаджае вам арганізаваць такую ж тусу?

  3. 🐴 Пакуль свет абмяркоўвае «лятучы аўтамабіль» Ілана Маска, у Менску заўважаны «транспарт» з Сярэднявечча Кантэкст гэтай сітуацыі застаецца загадкаю. Відаць толькі, што вершнікі перасоўваюцца па сталічнай вуліцы Якуба Коласа. 📹 Відэа: Минск. Главное!

  4. edited

    👀 У пойме Сожа знайшлі хахулю – раней лічылася, што яна знікла з Беларусі яшчэ ў 1993-м Сляды хахулі ў часе спецыяльна арганізаваных абследаванняў выявіла сумесная група беларускіх ды расейскіх заолагаў. Саміх жывёлак, праўда, не зафіксавалі, аднак былі знойдзеныя вельмі характэрныя прыкметы жыццядзейнасці хахулі – напрыклад, ўскрытыя тыповым чынам ракавіны малюскаў. Жыхароў вёсак, што знаходзяцца ў басейне Сожу, просяць паведамляць пра заўважаных хахуляў у НПЦ Акадэміі навук па біярэсурсах. Тэрыторыі, дзе жыве гэты звярок, мусяць атрымліваць ахоўны статус.

  5. edited

    💔 Павел Белавус нарэшце сустрэўся з сям’ёй пасля вызвалення Экс-палітвязень паказаў відэа доўгачаканай сустрэчы з жонкай і дзецьмі. Нагадаем, Павел Белавус, сузаснавальнік Symbal.by і пляцоўкі «Арт Сядзіба», быў затрыманы ў лістападзе 2021 года і асуджаны рэжымам на 13 гадоў пазбаўлення волі. 16 верасня 2026 года ён выйшаў на волю ў выніку перамоваў ЗША з уладамі РБ.

  6. Прэзідэнт Украіны заявіў пра гатоўнасць да замарожвання вайны па цяперашняй лініі фронту «Так, мы гатовыя спыніць гэтую вайну як мага хутчэй. Замарозіць канфлікт па лініі фронту проста цяпер», – сказаў ён у інтэрв’ю ABC News. Паводле Зяленскага, Украіна ўсё адно не пагодзіцца прызнаць, што часова акупаваныя тэрыторыі сталі расейскімі. Украінскі лідар таксама адзначыў, што Расея сёння кантралюе менш за чвэрць тэрыторыі Украіны. «Калі нехта кажа пра 25 %, гэта азначае, што мы павінны адмовіцца ад усяго Данбасу. Гэта будзе азначаць, што яны (расейцы) кантралююць 25 %. Цяпер яны кантралююць 19,3 %», – заявіў ён.

  7. 💥 Ранішняе шоу на «Белсаце» У сённяшнім выпуску абмяркуем, што адбываецца на пратэстах у Францыі, ці патаннеюць кватэры ў Беларусі, а таксама раскажам пра беларускую спадчыну Падляшша. Далучайцеся да нашага эфіру!

  8. edited

    Дроны ЗСУ, верагодна, атакавалі хімічнае прадпрыемства ў Тальяці Пад удар мог трапіць завод «Тальяцікаўчук», паведамляюць украінскія маніторынгавыя каналы. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску сінтэтычных каўчукаў, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе паліва для тактычных і балістычных ракет. Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамляюць пра эвакуацыю на заводзе «АўтаВАЗ». Раней губернатар рэгіёну заяўляў пра атаку беспілотнікаў на вобласць.

  9. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 У Беларусі зніклі еўрапейскія вакцыны ад грыпу Журналісты «Белсату» патэлефанавалі ў шэраг паліклінік пад выглядам звычайных пацыентаў і высветлілі, якія вакцыны сёння даступныя ў краіне. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Белсат» пераходзіць на зімовы час Падрабязней пра новы расклад нашых праграм чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Мы знаходзімся ў пераходным перыядзе» Прафесарка Маастрыхцкага ўніверсітэту разважае, ці набліжаецца канец расейска-ўкраінскай вайны. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  10. 🦌 У аленевай сталоўцы на Нарачы На відэа паказалі колькі аленяў можна пабачыць разам, калі гэта Нацыянальным парк «Нарачанскі», а жывёлаў падкормліваюць. ☝️

  11. 🤷 Агароджы, помнікі, вянкі і крыжы Так выглядаюць могілкі, але гэтыя — для жывёлаў. Каля Бабруйску стыхіныя пахаванні выпадкова выявіў мясцовы жыхар у лесе, за сотню метраў ад жылых дамоў. Бабруйчанін абураецца, што лес паступова ператвараецца ў месца збору пластыку і прапаноўвае замест агароджаў і крыжоў на месцы пахавання гадаванцаў саджаць дрэвы. Да таго ж адвольныя пахаванні жывёлаў у Беларусі забароненыя. Але падобныя могілкі ёсць і ў Магілёве каля гаражнага масіву «Магілёўхімвалакна». ☝️

  12. edited

    💥 #галоўнае за 23 кастрычніка ✔️ Расея ноччу атакавала ўкраінскую цеплаэлектрастанцыю. Украіна ў адказ атакавала дата-цэнтр падатковай службы Расеі. Прыляцела і ў завод электронікі ✔️ 65-гадовы беларус адкрыў стральбу па міліцыі. Што пра яго распавялі мясцовыя? ✔️ У Беларусі зніклі еўрапейскія вакцыны ад грыпу ✔️ Перастае існаваць газета, у якой некалі ўпершыню надрукавалі праўду пра Курапаты ✔️ Былы міліцыянт збіў памежніка пры спробе запуску паветранага шара ў Літву. Яго асудзілі і пазбавілі звання лейтэнанта запасу ✔️ У Мазыры запусцяць першы ў Беларусі ШІ-трамвай ✔️ За паўгода Расея і Беларусь учынілі больш за 50 гібрыдных атак у Еўропе ✔️ Украіна і Расея правялі ў Беларусі абмен паводле формулы «270 на 270» ✔️ Генпракуратура Беларусі хоча праверыць цішотку расейскага спевака на «адмаўленне генацыду беларускага народа» ✔️ Услед за беларускім каліем у ЗША накіраваўся першы танкер з расейскім дызельным палівам ✔️ Усе чатыры маскоўскія аэрапорты прыпынілі працу праз дроны ✔️ Меланія Трамп дамовілася пра лакальнае спыненне агню паміж Расеяй і Украінай у Алешках #рэпрэсіі: ▫️ За падтрымку Украіны ў Беларусі завялі крымінальныя справы мінімум супраць 419 чалавек

  13. ☝️Прыбіральня ў Драздах, як дыхтоўны дом у прыгарадзе Грамадскую прыбіральню на пляжы ў Драздах прадалі за 268 тысяч 552 рублі (каля 90 тысяч долараў). Дзяржкамітэт па маёмасці паведаміў, што прыбіральня мае плошчу 192,7 квадратных метраў. Канкурэнцыі не было: на таргі зарэгістраваўся адзін удзельнік і аўкцыён прызналі несапраўдным. За гэты кошт пакупніку дастаўся не толькі будынак, але і электратэхнічнае абсталяванне. Хто купіў прыбіральню за такія грошы і што плануе з ёй рабіць, невядома. ☝️

  14. edited

    "Секчыся" пачалі яшчэ неандэртальцы І гэта ў літаральным сэнсе слова: археолагі выявілі, верагодна, першае забойства дзідай. І яно адбылося 75 тысяч гадоў таму. Прычынай смерці неандэртальца, які жыў на тэрыторыі сучаснага Ірака, быў удар завостранай драўлянай дзідай, піша BBC. На лапатцы выявілі адтуліну дыяметрам 15 мм. А смяротны ўдар быў нанесены спераду. Гэтыя высновы археолагаў – яшчэ адно сведчанне, што сярод неандэртальцаў -- старажытных людзей, якія вымерлі 40 тысячаў гадоў таму, было больш гвалту, чым лічылася раней. На працягу многіх дзесяцігоддзяў лічылася, што арганізаваныя войны пачаліся толькі з развіццём сельскай гаспадаркі, калі людзі сталі змагацца за зямлю, жывёлу і запасы харчавання. Цяпер высвятляюць наколькі такі гвалт быў распаўсюджаны задоўга да сельскагаспадарчай рэвалюцыі. ☝️

  15. 🤷Беларускі «Зубр» загінуў ва Украіне за Расею Гэта 40-гадовы Аляксандр Сідарэнка з Аршанскага раёну з пазыўным «Зубр». Ён меў шмат пазыкаў праз азартныя гульні. Каб разлічыцца – паехаў па заробкі на вайну, паведамляе «Наша ніва». Загінуў Сідарэнка на Ваўчанскім кірунку ў Харкаўскай вобласці – па звестках тэлеграм-канала «Харківський напрямок», ягонае цела знайшлі ў лесапаласе побач з пасёлкам Вільча.☝️

  16. 💸 Навучанне ў аўташколах падаражэе Галоўным чынам гэта звязана з павелічэннем колькасці практычных заняткаў і абавязковай устаноўкай відэарэгістратараў. Таксама кошт навучання расце праз падаражэнне паліва.

  17. 🦡 Нечакая сустрэча падчас звыклай паездкі Раніцай у Валожыне на дарозе заўважылі барсука 😊 А ці траплялася вам гэтая жывёліна?

  18. 😳 Непаўнагадовая дзяўчына атрымала 2 рублі за 12 гадзін працы на складзе OZON Як так атрымалася?

  19. 📌 Пяскоў: трохбаковыя перамовы з удзелам Украіны, Расеі і ЗША могуць прайсці ў Абу-Дабі ў першай палове лістапада. Пра што будуць дамаўляцца? 📌 У Воршы ліквідуюць грэка-каталіцкі прыход. Чаму? 📌 Генпракуратура Беларусі хоча праверыць цішотку расейскага спевака Ягора Крыда на «адмаўленне генацыду беларускага народу». У чым справа? ▶️ Глядзіце ў Студыі Белсату!

  20. Older posts