Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting36.9/daylast 49 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
📉 Кадравы голад расце: у Беларусі зафіксавалі новы мінімум беспрацоўя
Зафіксаваны новы мінімум беспрацоўя – 1,9 %. Паводле Белстату, у III квартале 2026 года ўзровень занятасці насельніцтва працаздольнага ўзросту склаў 85,3 %.
Эканамісты кажуць, што надзвычай нізкае беспрацоўе сведчыць пра дэфіцыт кадраў. Нястача работнікаў прымушае працадаўцаў павышаць заробкі, што стварае дадатковую фінансавую нагрузку на прадпрыемствы
💧 Такую ілюзію вы дакладна не бачылі
Выглядае магічна!
edited
🚢 Каля ўзбярэжжа Румыніі пасля атакі затанула гандлёвае судна: адзін марак загінуў
Паводле папярэдніх паведамленняў судна Khoryv, якое хадзіла пад сцягам Каморскіх выспаў, атакаваў беспілотнік. На борце знаходзіліся 13 чалавек, дзесяць з іх – грамадзяне Украіны.
Пасля атакі на судне ўзнік пажар, які прывёў да затаплення. Адзін чалавек загінуў, трое зніклі без вестак, яшчэ дзевяць чалавек удалося выратаваць.
Пакуль невядома, які менавіта беспілотнік атакаваў судна.
Прэзідэнт Румыніі Нікушар Дан звязаў інцыдэнт з эскалацыяй з боку Расеі.
edited
💥 Украіна ўдарыла па заводзе электронікі «Пратон» у расейскім Арле
Гэтае прадпрыемства робіць электроніку для расейскай ваенкі, у тым ліку для ракетаў.
edited
💉У Беларусі зніклі еўрапейскія вакцыны ад грыпу
«Белсат» патэлефанаваў у некалькі паліклінік, дзе пацвердзілі, што еўрапейскіх прышчэпак няма. У шэрагу паліклінік даступны толькі расейскі «Грыппол плюс».
А на пастаўкі французскай «Ваксігрып» і нідэрландскай «Інфлювак» яшчэ чакаюць.
📌 Калі і дзе з'явяцца замежныя вакцыны — чытайце па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
🇺🇦 Украіна вярнула з палону 270 чалавек, у тым ліку 9 цывільных
Дадому вяртаюцца вайскоўцы Нацгвардыі, памежнікі, марскія пяхотнікі і байцы іншых падраздзяленняў.
Большасць з іх была ў палоне з 2022 года і абараняла Марыюпаль.
Абмен адбываўся праз беларускі памежны пераход «Новая Гута» на Гомельшчыне.
edited
🇺🇸 Меланія Трамп дамовілася пра лакальнае спыненне агню паміж Расеяй і Украінай у Алешках
Бакі часова спыняць баявыя дзеянні ў акупаваных Алешках на Херсоншчыне з 29 кастрычніка, каб даставіць гуманітарную дапамогу і эвакуяваць мірных жыхароў.
Пра гэта паведаміў Белы дом.
Жыхарам, якія захочуць эвакуявацца, абяцаюць арганізаваць транспарт у Расею альбо Украіну і дапамогу.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.
Застрэлены сілавікамі пенсіянер з Астравецкага раёну жыў самотнікам у лесе
65-гадовы былы ляснік жыў на хутары без электрычнасці і амаль не кантактаваў з людзьмі. Паводле мясцовых жыхароў, пасля трагічнай гібелі маці ён змяніўся, але раней не праяўляў агрэсіі.
22 кастрычніка сілавікі прыехалі да яго праз паведамленне пра незарэгістраваную стрэльбу. Паводле МУС, мужчына адкрыў агонь, пасля чаго сілавікі застрэлілі яго.
🔗 Што распавялі пра яго мясцоваыя жыхары — чытайце тут
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
✈️🚫 Усе чатыры маскоўскія аэрапорты прыпынілі працу
Гэта адбылося праз пагрозу атакі беспілотнікаў. У Шарамецьева абвясцілі паветраную трывогу і папрасілі пасажыраў перайсці ў бяспечныя зоны.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што расейская СПА збіла прынамсі 17 дронаў, якія ляцелі ў бок Масквы.
🦫 Вось такая нутрыя жыве ў Гарадзенскім заапарку
Нягледзячы на паўднёваамерыканскае паходжанне, нутрыя спакойна пераносіць нават 30-градусныя маразы, яе поўсць такая шчыльная, што не прамакае нават пасля доўгага плавання.
🛢Услед за беларускім каліем у ЗША накіраваўся першы танкер з расейскім дызельным палівам
На борце – 40 тысяч тон паліва, якое загрузілі ў порце Прыморск. Чакаецца, што карабель прыбудзе ў Нью-Ёрк 7 лістапада.
Вашынгтон часова дазволіў імпарт расейскага дызелю, каб знізіць цэны на паліва перад выбарамі ў Кангрэс ЗША 3 лістапада.
Трамп абвясціў пра планы паставіць спачатку 300 тысяч тон, затым яшчэ 500 тысяч у лістападзе і мільён тон пазней.
edited
🚌Лукашэнка ўзяўся за транспарт: не падабаецца праца МАЗ і «Штадлер», хоча трамвай у метро
Апроч гэтага – у Беларусі плануюць зрабіць «маршруткі па выкліку» для маланаселеных вёсак. Ці дапаможа гэта развязаць транспартныя праблемы? Абмяркуем у Нашым дні.
⏯️ Далучайцеся!
◾️Пайшла з жыцця Таццяна Прановіч – выкладчыца журфаку БДУ і дачка пісьменніка Чыгрынава
Яна шмат гадоў выкладала замежную літаратуру на факультэце журналістыкі БДУ, спецыялізавалася на антычнай літаратуры.
Таксама працавала ў папулярнай у 1990-я і 2000-я гады моладзевай газеце «Пераходны ўзрост», дзе з 1998 года была намесніцай галоўнага рэдактара.
У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты, а праз некалькі гадоў пакінула журфак БДУ.
Пра яе смерць паведаміла «Наша Ніва».
🤔 Генпракуратура Беларусі хоча праверыць цішотку расейскага спевака на «адмаўленне генацыду беларускага народа»
Пракуратура даручыла СК праверыць майку спевака Ягора Крыда на наяўнасць прыкмет распальвання варожасці і рэабілітацыю нацызму пасля скандалу з прынтам з фільму «Ідзі і глядзі».
Крыд з’явіўся ў гэтай вопратцы ў новым кліпе. На ёй быў зменены постар фільма пра злачынствы нацыстаў у Беларусі, дзе галоўнаму герою дадалі татуіроўкі і пірсінг.
Пасля крытыкі спявак папрасіў прабачэння, сказаўшы, што раней не чуў пра фільм і не ўклаў у свой вобраз ніякага гістарычнага ці палітычнага сэнсу. Ён таксама заблюрыў выяву ў кліпе.
edited
💱 Курсы валютаў 23 кастрычніка
Долар працягнуў падаць і страціў амаль капейку. А еўра яшчэ больш паскорыў падзенне, страціўшы 2.1 капейкі. Расейскі рубель на іх фоне заўважна падрос, на 1.4 капейкі за сотню.
#курсывалютаў
❗️ Украіна і Расея правялі ў Беларусі абмен паводле формулы «270 на 270»
Пра гэта паведамляюць расейскія крыніцы.
Тым часам украінскі амбудсмен Дзмітро Лубінец паведаміў пра вяртанне сямі цывільных украінцаў у межах узаемнага абмену для ўз'яднання сем'яў. Яшчэ сем чалавек выехалі ў Расею.
Сярод тых, хто вярнуўся ва Украіну, – 90-гадовая жанчына з абмежаванай мабільнасцю, украінка, якая перанесла інфаркт і інсульт, а таксама жанчына з дзіцём, якія пасля акупацыі Марыупалю не маглі вярнуцца да сям'і.
edited
❗️ За паўгода Расея і Беларусь учынілі больш за 50 гібрыдных атак у Еўропе
Паводле сумеснага расследавання журналістаў еўрапейскіх медыя, 48 інцыдэнтаў звязваюць з Расеяй, яшчэ чатыры – з Беларуссю.
Найбольш такіх выпадкаў зафіксавалі ў Польшчы – прынамсі дзевяць. Сярод іх – дыверсіі, шпіянаж, парушэнні паветранай прасторы і спробы незаконнага перасячэння межаў.
Пра гэта паведамляюць нашыя калегі з «Вот Так», якія ўдзельнічалі ў расследаванні.
🔺 Крэмль патрабуе ад Менску «дзеянняў на выпераджэнне»
Міністр абароны РФ Белавусаў прывёз у Беларусь сцэнар маштабных манеўраў і загаварыў пра рашэнні на ўзроўні галоўнакамандуючых.
🎥 Пра небяспечныя сцэнары і магчымыя наступствы для размаўляем у новым выданні праграмы «Нацыянальны інтарэс»
🤯 Сілавікі застрэлілі пенсіянера на Астравеччыне
Асабістыя дадзеныя мільёнаў беларусаў маглі трапіць у адкрыты доступ праз узлом «Белдзяржстраху». А тым часам Лукашэнка чарговы раз «ператрахвае» войска.
У Беларусі хочуць стварыць адзіную сістэму продажу квіткоў на аўтобусы, а Наваполацк і Полацк могуць злучыць трамваем.
І калі чакаць усплёску грыпу і ковіду?
📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні навінаў на «Белсаце»
🛢 Рост сусветных цэнаў на нафту праз абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе выгадны Расеі і беларускім уладам
Нафта падаражэла да максімуму за пяць месяцаў. Аднак звычайныя беларусы ад гэтага не выйграюць: паліва ў краіне працягвае даражэць:
«Ён узбагачаецца сам, узбагачаецца 3 % сіндыкатаў вакол Лукашэнкі, а ўсе астатнія проста павінны выжываць, зацягваць свае бюджэты»,
– кажа эканаміст Яраслаў Раманчук.
❓ Як рост цэнаў на нафту ўплывае на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі і жыццё беларусаў – чытайце ў нашым матэрыяле
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі