"Секчыся" пачалі яшчэ неандэртальцы І гэта ў літаральным сэнсе слова: археолагі выявілі, верагодна, першае забойства дзідай. І яно адбылося 75 тысяч гадоў таму. Прычынай смерці неандэртальца, які жыў на тэрыторыі сучаснага Ірака, быў удар завостранай драўлянай дзідай, піша BBC. На лапатцы выявілі адтуліну дыяметрам 15 мм. А смяротны ўдар быў нанесены спераду. Гэтыя высновы археолагаў – яшчэ адно сведчанне, што сярод неандэртальцаў -- старажытных людзей, якія вымерлі 40 тысячаў гадоў таму, было больш гвалту, чым лічылася раней. На працягу многіх дзесяцігоддзяў лічылася, што арганізаваныя войны пачаліся толькі з развіццём сельскай гаспадаркі, калі людзі сталі змагацца за зямлю, жывёлу і запасы харчавання. Цяпер высвятляюць наколькі такі гвалт быў распаўсюджаны задоўга да сельскагаспадарчай рэвалюцыі. ☝️