🤷Беларускі «Зубр» загінуў ва Украіне за Расею Гэта 40-гадовы Аляксандр Сідарэнка з Аршанскага раёну з пазыўным «Зубр». Ён меў шмат пазыкаў праз азартныя гульні. Каб разлічыцца – паехаў па заробкі на вайну, паведамляе «Наша ніва». Загінуў Сідарэнка на Ваўчанскім кірунку ў Харкаўскай вобласці – па звестках тэлеграм-канала «Харківський напрямок», ягонае цела знайшлі ў лесапаласе побач з пасёлкам Вільча.☝️