Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.0/daylast 14 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🤬 Палітвязню, асуджанаму на 19 гадоў, дадалі яшчэ 5
Супраць Віктара Снегура, асуджанага па «справе Аўтуховіча», завялі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі – ужо чацвёртую па ліку.
Паводле праваабаронцаў, Снегур некалькі месяцаў знаходзіцца без сувязі са знешнім светам, а ягоны фізічны стан значна пагоршыўся. Агульны тэрмін зняволення складае 24 гады і шэсць месяцаў.
#Рэпрэсіі
😡 Ва ўсіх чатырох дзіцячых садках Ляхавічаў стварылі вайскова-патрыятычныя клубы
Пяцігадовых дзяцей вучаць маршыраваць, выконваць каманды і прымаць прысягу. Для іх пашылі адмысловую форму.
Паводле MAYDAY TEAM, у стварэнні гэтых клубаў удзельнічаюць мясцовыя ўлады і адукацыйныя структуры. У канцы траўня 2026 года ў Ляхавічах нават правялі раённы фестываль дашкольнікаў «Юныя патрыёты Беларусі».
🚇 Вось як мыюць цягнікі менскага метро
Перад мыйкай машыніст правярае, ці зачыненыя ўсе форткі ў вагонах. За дзень такую працэдуру праходзяць чатыры склады.
👀️️️️️️ Паглядзіце на працэс знутры.
Украіна і Расея на тэрыторыі Беларусі правялі абмен целамі загінулых
Расея перадала Украіне 252 целы, а ўзамен атрымала 25. Абмен адбыўся на памежным пераходзе Новая Гута — кажуць дзяржаўныя медыя.
«Асобныя праблемы з абменам палітвязняў». Лукашэнка сабраў нараду з МЗС і сілавікамі і заявіў пра прагрэс у перамовах з ЗША
Але дыктатар не ўдакладніў, у чым канкрэтна той прагрэс заключаецца:
«Ёсць зрухі па многіх пытаннях, нягледзячы на тое, што уздымаюцца асобныя праблемы, як яны кажуць, з абменам палітвязняў на скасаванне санкцыяў і гэтак далей. Шмат і іншых пытанняў, звязаных з амбасадамі, — сёння ў нас на стале»,
— сказаў Лукашэнка.
На нарадзе прысутнічалі кіраўнікі КДБ, МЗС і Генпракуратуры, а таксама пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.
Учора стала вядома, што ЗША выключылі з санкцыйнага спісу гендырэктара «Беларуськалія» Андрэя Рыбакова, які трапіў пад абмежаванні ў жніўні 2021 года.
🇸🇰 Праз 3 гады адкрылася амбасада Беларусі ў Славаччыне
У 2023 годзе лукашэнкаўскі рэжым закрыў амбасаду, афіцыйна не патлумачыўшы прычынаў. Беларусы Славаччыны вымушаныя былі тады ставаць на консульскі ўлік у Аўстрыі.
edited
🐦 У аграгарадку Буйнічы пад Магілёвам засталася зімаваць стая буслоў
Мясцовыя жыхары падкормліваюць птушак, а Магілёўскі заасад ужо гатовы прыняць іх на зімоўку ў цёплыя вальеры, калі спатрэбіцца.
Сярод магчымых прычын, чаму буслы не паляцелі, – позні вывадак, траўмы або смерць бацькоў, якія не паспелі навучыць птушанят. Таксама, кажуць спецыялісты, магла паўплываць падкормка людзьмі. Птушкі адвыкаюць самастойна здабываць ежу і разлічваюць на дапамогу чалавека.
Летась у Буйнічах таксама застаўся зімаваць адзін бусел, але сёлета, падобна, у яго будзе цэлая кампанія.
💥 МЗС: Беларус атрымаў раненні ў выніку ўдару беспілотніка па фуры ў Бранскай вобласці Расеі
Ва ўстанове кажуць, што гэта адбылося 22 кастрычніка каля 5:33 у Жукаўскім раёне. Мужчыну шпіталізавалі і ягонаму жыццю нічога не пагражае.
🌐 У Беларусі аднавілі доступ замежнага трафіку на сайты пасля выпраўлення дзірак у бяспецы
Беларускі хостынг-правайдар Hoster.by, на якім размешчаныя каля 90% беларускіх сайтаў, зняў абмежаванні на доступ да сайтаў з-за мяжы.
Абмежаванні ўвялі праз дзве крытычныя ўразлівасці ў PHP – тэхналогіі, на якой працуе шмат сайтаў. Яны маглі дазволіць хакерам запускаць шкодны код на серверах.
📨 Ад сёння нельга будзе адпраўляць праз «Белпошту» пасылкі ў ЗША
Гэта адбылося праз тэхнічныя праблемы з сэрвісам Zonos Prepay, праз які трэба афармляць мытныя дакументы і аплачваць пошліны. Звычайныя лісты і дакументы без укладанняў адпраўляць па-ранейшаму можна.
🧐 ЗША працягваюць перамовы і адначасова аслабляюць санкцыйны ціск на Маскву
Экспертка брусельскага CEPS Тынатын Ахвледыяні лічыць, што без рэальных рычагоў ціску прымусіць Пуціна да сур’ёзных перамоваў не атрымаецца.
На яе думку, цяперашняя актыўнасць Трампа шмат у чым звязаная і з унутранай палітыкай ЗША напярэдадні выбараў у Кангрэс.
А Зяленскі апынуўся ў асабліва складанай сітуацыі – Украіна не можа дазволіць сабе канфлікт з Вашынгтонам, бо Еўропа пакуль не здольная цалкам замяніць амерыканскую вайсковую і выведную падтрымку.
🦊 Нечаканая госця ў Магілёве
Проста на паркоўку ля жылога дому прыбегла ліса – выглядала спакойнай і зусім не баялася людзей.
Паглядзіце на гэтую прыгажуню. 🥰
⚠️ Facebook атрымаў штраф на $25 млрд праз персанальныя звесткі карыстальнікаў
Суд у амерыканскім штаце Нью-Мексіка прызнаў Meta вінаватай у тым, што кампанія ўводзіла карыстальнікаў у зман наконт таго, хто мае доступ да іхных асабістых звестак.
Справа звязаная са скандалам вакол Cambridge Analytica, якая атрымала звесткі мільёнаў карыстальнікаў Facebook і працавала з выбарчым штабам Доналда Трампа.
Паводле суда, гаворка ідзе амаль пра 44 млн парушэнняў. Meta з рашэннем не пагадзілася і збіраецца яго абскардзіць.
🤷♂️ Грошай у бюджэце стане больш. Але багацейшымі беларусы наўрад ці стануць
У бюджэце на 2027 год павялічваюць выдаткі на медыцыну, адукацыю, сілавікоў і абарону. Аднак эканаміст Дзмітрый Крук звяртае ўвагу: калі ўлічыць інфляцыю і параўнаць лічбы з ВУП, карціна выглядае значна менш аптымістычна.
Чаму сілавікам выдаткуюць больш, чым медыкам і адукацыі разам:
👉️️️️️️ Разбіраемся ў матэрыяле «Белсату»
🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
🔥 ЗСУ нанеслі ўдары па 75-м арсенале ў Серпухаве, недалёка ад Масквы
Гэты аб'ект выкарыстоўваецца для захоўвання, рамонту і аднаўлення зенітна-ракетных комплексаў – у прыватнасці, сістэм сямействаў «Бук» і С-300.
Таксама пад атакай быў Ліпецк і Белгарад.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Ні ў кога з маіх аднакласнікаў бацькі не сядзелі ў турме»
Пакуль у Беларусі ўлады разважаюць пра «традыцыйныя каштоўнасці», сотні сем’яў за апошнія гады былі разлучаныя праз рэпрэсіі.
🔸 У Полацку вырабляюць бронекамізэлькі «ZoV» – «правераныя ў баявых умовах»
Уцягнутым у расейскую ваенку апынулася беларускае прадпрыемства «ПОЛСПО».
🔸 Малодшы сын Валерыя Сахашчыка Віктар знік без вестак. Магчыма, ён ваяваў за Расею
У Расеі абвясцілі зніклым сына былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
#штопачытаць
🌼 Святлатэрапія ў змрочныя дні ад Кітайскага мастака
Праект "Асвятлі цемру" Джэ Шэна складаецца з неверагодна маляўнічых карцін пад агульнай назвай "Медытацыя". 👈
☝️У Менску загінуў будаўнік - сёмы працаўнік за два месяцы
53-гадовы працаўнік загінуў падчас замены даху на складскім памяшканні. Здарэнне адбылося сёння днём, у адной з арганізацый па сталічнай вуліцы Гурскага.
Папярэдне, ён знаходзіўся наверсе будынку без страхоўкі, дах праваліўся ўнутр склада. Пры падзенні з вышыні будаўнік атрымаў траўмы, ад якіх памёр, паведамляе СК.
Толькі з пачатку восені ў Беларусі на працы загінула як мінімум шасцёра чалавек. У пачатку тыдня на будоўлі трэцяй лініі метро 40-гадовы рабочы ўпаў на бетоннае дно будаўнічай пляцоўкі з вышыні каля 7 метраў і сканаў. А ў Гомельскай вобласці смяротна траўмаваўся 55-гадовы жывёлавод малочна-таварнай фермы, які падмяняў слесара, ачышчаў памяшканне і ўпаў на рухомыя элементы сістэмы гноевыдалення. 1 верасня загінулі трое работнікаў «Водаканалу» – 43, 44 і 37 гадоў, яны чысцілі сцёкі шахты каналізацыі ад побытавага смецця. У Пухавіцкім раёне ў калгасным хляве загінула даярка. 👈
🤦♂️ Ад школы прыгажосці – да адмены прэзідэнцкіх выбараў. Вось гэта кар'ерны рост!
Кіраўніца Нацыянальнай школы прыгажосці піша дысертацыю па юрыспрудэнцыі, а ў ёй перадаць права выбіраць прэзідэнта ад грамадзянаў Усебеларускаму народнаму сходу.
💅 Выпадковая навуковая ініцыятыва ці падрыхтоўка да чарговай перабудовы сістэмы Лукашэнкі? Разбіраемся ў новым выданні праграмы «Чалы. Дарэчы».
▶️ https://www.youtube.com/live/pPs5pbUn2Qo
edited
💥 #галоўнае за 21 кастрычніка
✔️ Маск асабіста распарадзіўся абмежаваць Starlink для ўкраінскага войска
✔️ Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію Залаты лаўр «Super Biznesu» у намінацыі «Асоба году»
✔️ Медыя: выбухоўку для расейскіх дыверсіяў у Еўропе перавозілі беларусы. Дзейнічалі па загадзе Пуціна
✔️ У БХД два з’езды. Ці здолеюць Севярынец і Рымашэўскі дамовіцца?
✔️ Акадэмікаў стане менш, а ідэалагічнага кантролю – больш: Лукашэнка змяніў статут НАН
✔️ Падчас сустрэчы Пуціна з Ўіткафам стала вядома пра вызваленне асуджанага ў Расеі амерыканца. Уіткаф назваў Пуціна «гуманным» і падзякаваў яму
✔️ Расейскія дроны зноў заляцелі ў Беларусь. Тры з іх, імаверна, засталіся ў Беларусі
✔️ Дзве крыптабіржы абмяжоўваюць доступ для беларусаў
✔️ Фільм «Інга» зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў узнагароду ў Нью-Йорку
✔️ У Полацку вырабляюць бронекамізэлькі «ZoV» – «правераныя ў баявых умовах»
✔️ У Калінінградскай вобласці разбіўся расейскі знішчальнік Су-30СМ
✔️ У Беларусі з лістапада пачнуць штрафаваць за адсутнасць тэхагляду праз камеры
✔️ Юрыст Прыгожына распавёў, што той абмяркоўваў захоп Сувалкскага калідора ў 2023 годзе
✔️ У Польшчы ўпаў аб’ект, падобны да беспілотніка
#рэпрэсіі:
▫️ «Беларусь перадусім»: малады афіцэр, асуджаны на 19 гадоў пісаў па-беларуску – Наша Ніва
▫️ Дзевяць фігурантаў справы «дваровых чатаў» збіраюцца судзіць завочна