💥 #галоўнае за 21 кастрычніка ✔️ Маск асабіста распарадзіўся абмежаваць Starlink для ўкраінскага войска ✔️ Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію Залаты лаўр «Super Biznesu» у намінацыі «Асоба году» ✔️ Медыя: выбухоўку для расейскіх дыверсіяў у Еўропе перавозілі беларусы. Дзейнічалі па загадзе Пуціна ✔️ У БХД два з’езды. Ці здолеюць Севярынец і Рымашэўскі дамовіцца? ✔️ Акадэмікаў стане менш, а ідэалагічнага кантролю – больш: Лукашэнка змяніў статут НАН ✔️ Падчас сустрэчы Пуціна з Ўіткафам стала вядома пра вызваленне асуджанага ў Расеі амерыканца. Уіткаф назваў Пуціна «гуманным» і падзякаваў яму ✔️ Расейскія дроны зноў заляцелі ў Беларусь. Тры з іх, імаверна, засталіся ў Беларусі ✔️ Дзве крыптабіржы абмяжоўваюць доступ для беларусаў ✔️ Фільм «Інга» зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў узнагароду ў Нью-Йорку ✔️ У Полацку вырабляюць бронекамізэлькі «ZoV» – «правераныя ў баявых умовах» ✔️ У Калінінградскай вобласці разбіўся расейскі знішчальнік Су-30СМ ✔️ У Беларусі з лістапада пачнуць штрафаваць за адсутнасць тэхагляду праз камеры ✔️ Юрыст Прыгожына распавёў, што той абмяркоўваў захоп Сувалкскага калідора ў 2023 годзе ✔️ У Польшчы ўпаў аб’ект, падобны да беспілотніка #рэпрэсіі: ▫️ «Беларусь перадусім»: малады афіцэр, асуджаны на 19 гадоў пісаў па-беларуску – Наша Ніва ▫️ Дзевяць фігурантаў справы «дваровых чатаў» збіраюцца судзіць завочна