☝️У Менску загінуў будаўнік - сёмы працаўнік за два месяцы 53-гадовы працаўнік загінуў падчас замены даху на складскім памяшканні. Здарэнне адбылося сёння днём, у адной з арганізацый па сталічнай вуліцы Гурскага. Папярэдне, ён знаходзіўся наверсе будынку без страхоўкі, дах праваліўся ўнутр склада. Пры падзенні з вышыні будаўнік атрымаў траўмы, ад якіх памёр, паведамляе СК. Толькі з пачатку восені ў Беларусі на працы загінула як мінімум шасцёра чалавек. У пачатку тыдня на будоўлі трэцяй лініі метро 40-гадовы рабочы ўпаў на бетоннае дно будаўнічай пляцоўкі з вышыні каля 7 метраў і сканаў. А ў Гомельскай вобласці смяротна траўмаваўся 55-гадовы жывёлавод малочна-таварнай фермы, які падмяняў слесара, ачышчаў памяшканне і ўпаў на рухомыя элементы сістэмы гноевыдалення. 1 верасня загінулі трое работнікаў «Водаканалу» – 43, 44 і 37 гадоў, яны чысцілі сцёкі шахты каналізацыі ад побытавага смецця. У Пухавіцкім раёне ў калгасным хляве загінула даярка. 👈