⚔️ Бітва пад Крэўскім замкам. Такую назву атрымаў паядынак двух катоў каля замку ў Крэве. Аўтарка ilonaokushko апублікавала відэа ў TikTok, дадаўшы "няхай усе бітвы будуць такімі!" 🐈⬛
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited
☝️Даярка памерла з даільным апаратам у руках У вёсцы Зазерка пад Менскам загінула працаўніца фермы, 52-гадовая Вольга Сочак. Жанчыну знайшлі мёртвай падчас працы з даільным апаратам у руках. Як мяркуецца, яна атрымала смяротную траўму ад удару каровы капытом, паведамляе "Беларусь за МКАДом". Як сцвярджаюць людзі, знаёмыя з сітуацыяй, Вольга знаходзілася на лёгкай працы, але з-за недахопу работнікаў выйшла на дойку. Пры гэтым афіцыйнай прычынай смерці, назвалі інфаркт. Мясцовыя жыхары таксама скардзяцца на ўмовы ўтрымання жывёлы. Па іх словах, пасля праверак на ферме закрылі адзін з хлявоў, а пазней звольніўся ветэрынар. Цяпер гаспадарку пакідаюць і іншыя працаўнікі. ☝️
-
edited
☝️На Магілёўшчыне на вясковым падворку з'явіўся музей У вёсцы Слабодка Глускага раёну на ўласным падворку яго стварыла нарадзінка вёскі Валянціна Самуйлік. Каб захаваць памяць пра жыццё вяскоўцаў, яна пачала збіраць пабытовыя рэчы ў бацькоўскай хаце, іншыя выратавала з закінутых суседніх дамоў. Сярод незвычайных экспанатаў – векавая борць для пчол і савецкая лядоўня. У адной прасторы сабраныя рэчы, паміж якімі могуць быць дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Пры гэтым кожны прадмет – частка гісторыі сапраўдных вяскоўцаў, дамоў і самой вёскі. У Валянціны ёсць планы на далейшае развіццё незвычайнай прасторы. Праўда, пакуль яна не спяшаецца расказваць пра задуманае – баіцца сурочыць. ☝️
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
🪖 «Беларусь перадусім»: малады афіцэр, асуджаны на 19 гадоў пісаў па-беларуску – Наша Ніва 23-гадовы Яўген Жарыкаў служыў афіцэрам у 5-й брыгадзе спецназа ў Мар’інай Горцы. У сацсетках ён пісаў па-беларуску, выступаў супраць расейскага імперыялізму і вайны супраць Украіны: «Беларуская культура будзе развівацца толькі пры падтрымцы дзяржавы. Ва ўмовах глабалізацыі і напору рускіх, якім мала таго, што мы саюзнікі, сама па сабе мова не вывезе» – прыводзіць словы хлопца выданне. У лютым 2025 года яго затрымалі супрацоўнікі КДБ, а ў маі 2026-га асудзілі на 19 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і аштрафавалі на 22 500 рублёў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму невядома, што стала прычынай пераследу.
-
🪖 Юрыст Прыгожына распавёў, што той абмяркоўваў захоп Сувалкскага калідора ў 2023 годзе Паводле яго, аперацыю правялі б, калі б на яе далі дазвол. Пасля мяцяжу ў чэрвені 2023 года частку наймітаў «Вагнера» перакінулі ў Беларусь. Тады ж у Расеі загаварылі пра захоп Сувалкскага калідора. Дэпутат расейскай Дзярждумы Андрэй Картаполаў казаў, што для гэтага нібыта ўжо падрыхтавалі ўдарную групоўку, якая магла б захапіць калідор за некалькі гадзін. У канцы ліпеня 2023 года тагачасны прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што каля 100 наймітаў «Вагнера» рушылі з-пад Горадні ў бок Сувалкскага калідора. А Праз тыдзень намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што найміты спрабавалі пранікнуць у Польшчу.
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔻Расейскія дроны зноў залятаюць у Беларусь. Ці могуць Трамп і Пуцін дамовіцца пра лёс Беларусі без беларусаў? 🔻Беларусь у топе краінаў, найміты з якіх ваююць за Расею супраць Украіны. Ці страты дагоняць афганскія? І што будзе пасля з тымі, хто вернецца з вайны? Таксама пагаворым пра ўдзел беларусаў у падрыхтоўцы расейскіх дыверсіяў у Еўропе, перспектывы ЕГУ, абмежаванні крыптабіржаў, таблеткі супраць аблысення ад беларускіх навукоўцаў і гісторыю Анатоля Лябедзькі. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/EdKoLX2gPC0
-
🎸 Праект Filamaty выпусціў дэбютны альбом, натхнёны гісторыяй таемнага студэнцкага таварыства Удзельнікі – Уладзь Лянкевіч і музыкі гурта Relikt – спалучылі рок-музыку з тэмамі беларускай ідэнтычнасці, нацыянальнай культуры і змагання за свабоду. У песнях аўтары праводзяць паралелі паміж лёсам філаматаў, якіх царскія ўлады адправілі ў высылку, і сучаснымі беларускімі палітвязнямі. Альбо можна ўжо паслухаць тут па спасылцы #Штопаслухаць
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
edited
🎭 У Вільні дванаццаць выпускнікоў ЕГУ разам з выкладчыкамі стварылі незалежны беларускамоўны тэатр «Тэатр 21» Тэатр будзе ставіць творы сусветнай і беларускай драматургіі, а таксама дакументальныя і паэтычныя спектаклі. Сярод тэм — жыццё паміж краінамі і культурамі, страх, нявызначанасць і права быць іншым. Бліжэйшы спектакль «Галадар» паводле Франца Кафкі ў пераасэнсаванні беларускага драматурга Сяргея Кавалёва адбудзецца 23 кастрычніка.
-
edited
😳 Малодшы сын Валерыя Сахашчыка Віктар знік без вестак. Магчыма, ён ваяваў за Расею? У Расеі абвясцілі зніклым сына былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. Пра знікненне паведамілі ў Кантэміраўскай танкавай дывізіі расейскай арміі — піша «Наша Ніва». Гэта можа сведчыць пра тое, што Віктар ваяваў супраць Украіны. Паводле Валерыя Сахашчыка, яго сын жыў у Польшчы і служыў у польскім войску. Прыкладна паўтара года таму ён вярнуўся ў Беларусь разам з маці. Пасля гэтага бацька не падтрымліваў з ім сувязі: «Мне цяжка паверыць, што ён мог служыць у расейскай арміі. Калі ён быў тут, прытрымліваўся тых жа жыццёвых каштоўнасцей, што і я, і быў гатовы ехаць ваяваць за Украіну», – сказаў Валерый Сахашчык «Нашай Ніве».
-
edited
📷 У Беларусі з лістапада пачнуць штрафаваць за адсутнасць тэхагляду праз камеры Камеры будуць распазнаваць нумары аўтамабіляў і звяраць іх з базай даных, каб вызначыць, ці ёсць у машыны дзейсны дазвол. За кіраванне без дзейснага дазволу ўладальніку аўта можа пагражаць штраф да трох базавых велічыняў – цяпер гэта 135 рублёў. За паўторнае парушэнне цягам года прадугледжаны штраф ад дзвюх да пяці базавых велічыняў – ад 90 да 225 рублёў.
-
edited 💥 У Калінінградскай вобласці разбіўся расейскі знішчальнік Су-30СМ Ён упаў на поле паміж населенымі пунктамі Цімафееўка і Зялёны Бор. Абодва пілоты паспелі катапультавацца, але атрымалі траўмы. Іх шпіталізавалі ў вайсковы шпіталь. Прычыны крушэння пакуль невядомыя.
-
😍 «Абалдзець, які красаўчык» Глядзіце з гукам – рэальныя бабруйскія селебрыці. 🙊
-
🪖 У Полацку вырабляюць бронекамізэлькі «ZoV» – «правераныя ў баявых умовах» Уцягнутым у расейскую ваенку апынулася беларускае прадпрыемства «ПОЛСПО» Бронекамізэлькі беларускай вытворчасці прадаюць у Расеі за 115 тысяч рублёў (каля $1400). Назва камізэлькі складзеная з літараў Z, O і V, якія на пачатку поўнамаштабнай вайны выкарыстоўваліся як пазнакі на расейскай ваеннай тэхніцы, і праз гэта сталі сімваламі прыхільнікаў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Акрамя расейскіх вайскоўцаў гэтую камізэльку выкарыстоўваюць і беларускія сілавікі і спецслужбы. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited
🎬 Наш дакументальны фільм атрымаў прэмію New York Film & Female Actress Award за рэжысуру кароткаметражнага дакументальнага кіно Стужка «Інга» распавядае гісторыю пяцігадовай дзяўчынкі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае ад вайны з Украіны ў Варшаву. 📌 Больш пра фільм – чытайце тут 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
🤪 У Расеі ўжо і Z-патрыёты недастаткова патрыятычныя для ўлады Яны падтрымліваюць вайну супраць Украіны, але варта ім раскрытыкаваць расейскае камандаванне – і можна апынуцца за кратамі. Як гэта працуе, расказваем у нашым відэа. 🎥 Даведацца больш моэна ў праграме «Тут і там» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
-
▶️Судзіць цяперашніх злачынцаў пры ўладзе – па новых законах, або па цяперашніх? Ці ёсць у дэмсілаў нейкі план? Абмяркуем у сённяшнім выданні праграмы «Наш дзень». Таксама пагаворым пра змаганне пракуратуры з «экстрэмізмам», візіт Уіткафа ў Расею, адкрыццё беларускіх навукоўцаў, дзень бацькі ў Беларусі ды новыя правілы для гідаў. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/uVPlgi8aTbU
-
💸 Дзве крыптабіржы абмяжоўваюць доступ для беларусаў Крыптабіржа MEXC абвясціла пра спыненне абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расеі. Раней Беларусь трапіла ў спіс забароненых юрысдыкцый на платформе Bitget. 21 кастрычніка Bitget аўтаматычна закрые адкрытыя пазіцыі і ордары, а сродкі верне на баланс акаўнта. З 22 кастрычніка біржа пачне абмяжоўваць доступ да акаўнтаў.
-
edited 🥴 Уіткаф назваў Пуціна «гуманным» і падзякаваў яму «Вы так шмат кажаце пра тое, што мой прэзідэнт, прэзідэнт Трамп, – гуманны чалавек. Але і вы, сэр, гуманны чалавек, і я аддаю вам за гэта належнае. Я выказваю вам сваю павагу і яшчэ раз дзякую вам» – сказаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША падчас сустрэчы з Пуціным.
- Older posts