🧐 ЗША працягваюць перамовы і адначасова аслабляюць санкцыйны ціск на Маскву Экспертка брусельскага CEPS Тынатын Ахвледыяні лічыць, што без рэальных рычагоў ціску прымусіць Пуціна да сур’ёзных перамоваў не атрымаецца. На яе думку, цяперашняя актыўнасць Трампа шмат у чым звязаная і з унутранай палітыкай ЗША напярэдадні выбараў у Кангрэс. А Зяленскі апынуўся ў асабліва складанай сітуацыі – Украіна не можа дазволіць сабе канфлікт з Вашынгтонам, бо Еўропа пакуль не здольная цалкам замяніць амерыканскую вайсковую і выведную падтрымку.