Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 2 hours ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
☝️Беларусы ў Вільні паказалі «Беларусь Старажытную»
Гэта ўжо VII фестываль беларускага фальклору ў Літоўскай сталіцы. Але ўдзел у свяце народнай культуры прымалі не толькі беларусы, а таксама народныя артысты з Літвы, Латвіі ды Польшчы.
Для нас такія імпрэзы - значна больш, чым проста канцэрты. Гэта магчымасць захоўваць беларускія традыцыі, мову і культурную спадчыну, перадаючы іх наступным пакаленням.
Кажуць яе ўдзельнікі. 👈
🙏 У касцёле маліліся за Лукашэнку, а ў царкве ўслаўлялі Суворава
Упершыню ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі прагучала публічная малітва асабіста за Лукашэнку, паведамляе "Хрысціянская візія". У Шклове з нагоды абласных «Дажынак» біскуп Аляксандр Яшэўскі маліўся:
за "кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, просячы для яго патрэбных ласкаў і Божага благаслаўлення ў служэнні дзеля развіцця краіны».
У гэты ж дзень на дабрачынным канцэрце ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Менску ўслаўлялі Суворава.
Служыцелі манастыра спявалі песні пра "генералісімуса Суворава» і яго ваенныя перамогі.
У беларускай гісторыяграфіі Суворава называюць "крывавым" за жорсткую расправу з паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі і карныя аперацыі супраць жыхароў на землях сучаснай Беларусі. ☝️
☝️Дзяржава забрала ўвесь першы заробак былога палітвязня Максіма Урбановіча
Прадпрыемства ТАА «БелКумысПрам», куды Максім уладкаваўся на працу, пералічыла яму заробак на банкаўскую картку. Аднак падчас разліку на касе ў краме высветлілася, што грошай на картцы няма. У банку Максіму Урбановічу паведамілі, што выканалі распараджэнне аддзелу прымусовага выканання і пералічылі грошы ў кошт пагашэння ранейшых штрафаў.
Згодна з законам «Аб выканаўчым вядзенні», з заробку пасля выплаты падаткаў і абавязковых страхавых узносаў паводле выканаўчага дакументу можна ўтрымліваць не больш за 50 %. Але аддзел прымусовага выканання распарадзіўся пералічыць увесь першы заробак і ў выніку былы палітвязень застаўся без сродкаў да існавання.
Максім Урбановіч выйшаў на волю сёлета 24 жніўня, адбыўшы паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў "парушэнні грамадскага парадку" падчас вулічных пратэстаў 2020 года. Максім жыве ў вёсцы на Лагойшчыне разам з пажылым бацькам. ☝️
edited
☝️"У Беларусі сціраецца мяжа між вайсковым і цывільным"
Гэта адна з высноваў справаздачы BELPOL, падрыхтаванай да Варшаўскага форуму бяспекі. А яшчэ — прамысловасць Беларусі працуе на расейскую ваенную замову, трывае пашырэнне «мабілізацыйнага рэзерву», пануе расейская прапаганда, а вайсковы суверэнітэт юрыдычна страчаны.
«Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: тое, што рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць беларускае грамадства, Беларусь як краіну ў суагрэсію Расеі ўжо цалкам», – сказаў прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык.
Высновы справаздачы несуцяшальныя. Галоўная: «Пакуль у Беларусі існуе таталітарны рэжым, Рэспубліка не выйдзе са сферы ўплыву Расеі і застанецца залежнай ад яе». На форуме Еўразвяз заклікалі «думаць пра сваю бяспеку» і не пакідаць Беларусі «за дужкамі бяспекі», каб Расея не прырасла «тэрытарыяльнымі, людскімі і эканамічнымі рэсурсамі» для імавернага пашырэння вайны ў Еўропе.
❓Што трэба зрабіць Лукашэнку для аднаўлення супрацы з Еўропай?
Польскі дэпутат Еўрапарламенту назваў галоўныя ўмовы ✍️
💥 #галоўнае за 12 кастрычніка
✔️Распачаўся Варшаўскі форум бяспекі. Пытанне Беларусі займае там асаблівае месца
✔️У Літве ўсё больш беларусаў прызнаюць «пагрозаю бяспецы». Хто ў групе рызыкі і ці ёсць сэнс абскарджваць?
✔️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, асуджаны ў лютым да 7 гадоў, не адседзеў нават і паўгода. Ён ужо кіруе сельгаспрадпрыемствам
✔️У беларускім касцёле асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам. Магчыма, гэта першы падобны выпадак у свеце
✔️Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы
✔️Ажно 9 беларусаў дэпартавалі з Польшчы за нелегальны выраб тытунёвай прадукцыі
✔️Бацьку і сына з Украіны асудзілі за «тэрарызм» у Беларусі. Як высветлілася, на радзіме да іх таксама ёсць прэтэнзіі
✔️Дырэктару Dana Mall выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці. Усё праз снег, які ўпаў з даху гандлёвага цэнтру на дзяўчыну
✔️Зняцце санкцыяў з беларускага калію – gamechanger для сусветнага калійнага рынку? Разбіраемся
✔️Азаронак і Гладкая зноў кінуліся «мачыць» «рускамірскую» актывістку Мірсалімаву
✔️Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі
✔️Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі сёлета аддалі двум амерыканцам
✔️У Менску стане істотна больш платных паркінгаў
#рэпрэсіі:
▫️У былога палітвязня Максіма Урбановіча спісваюць з карткі ўвесь ягоны заробак у залік штрафаў
▫️Статус «экстрэмісцкіх матэрыялаў» надалі Facebook-старонцы французскай праваабаронцы Катрын Баўрэ і журналіста з Гарадзеншчыны Юрася Дзяшука, які цяпер жыве ў выгнанні
▫️Тым часам МУС ужо амаль месяц не публікуе ў адкрытым доступе «спіс экстрэмістаў»
🤔 Бацьку і сына з Украіны асудзілі за «тэрарызм» у Беларусі. Як высветлілася, на радзіме да іх таксама ёсць прэтэнзіі
Гаворка ідзе пра Сяргея і Паўла Кабарчукоў, затрыманых у сярэдзіне лютага 2024-га ў Лельчыцкім раёне падчас так званай «контртэрарыстычнай аперацыі».
Аднак яшчэ раней, у снежні 2022-га, у лесе на тэрыторыі Жытоміршчыны сваякоў арыштоўвалі ўкраінскія сілавікі. Тады побач з іхным аўтамабілем знайшлі дзве сумкі і заплечнік з пакункамі наркотыкаў агульнай вагою 45 кг.
✅ Вось што яшчэ вядома пра гэтую заблытную гісторыю
🔗 Націскайце сюды, калі вы ў Беларусі
👮♂️ Беларусы таксама могуць адчуць на сабе наступствы ўдараў па расейскіх дата-цэнтрах
Да прыкладу, «Яндэкс» займае 96% рынку таксі ў Менску. Але гэта далёка не ўсё, што можа выйсці з ладу.
Паўлюк Быкоўскі тлумачыць, пра што лепш паклапаціцца, калі вы – актыўны карыстальнік сэрвісаў гэтай кампаніі.
edited
👧 Кіраваць амбасадай – адно, сабраць дачку ў школу – зусім іншае
Калі Павел Латушка пачаў самастойна выхоўваць сваю дачку Яну, яму давялося асвойваць новыя ролі. Не ўсё атрымлівалася адразу і ідэальна, затое ў іх з'явіліся свае стравы, жарты і традыцыі.
Бацька і дачка ўспамінаюць час, калі вучыліся спраўляцца з усім разам, у нашай праграме «Калыханка для дарослых».
🎞 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
👀 МУС ужо амаль месяц не публікуе ў адкрытым доступе «спіс экстрэмістаў»
Увагу на гэта звяртае @dissidentBY.
Раней спіс звычайна абнаўлялі кожную пятніцу. 25 верасня выйшла чарговае абнаўленне, аднак яго амаль адразу ж выдалілі з сайту ведамства. Больш з таго часу апдэйтаў па «экстрэмістах» не выдавалі. Цяпер на старонцы МУС можна знайсці спіс, абноўлены 18 верасня, а яшчэ паведамленне аб тэхнічнай памылцы.
Праваабаронцы падкрэсліваюць аднак, што ў рэальнасці «спіс экстрэмістаў» можа працягваць папаўняцца, проста сілавікі вырашылі хаваць абнаўленні ад грамадскасці.
📌 12 мільёнаў закладзена на сілавікоў у новым бюджэце Беларусі. На што канкрэтна яны павінны пайсці?
📌 Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай біржы крыптавалюты
📌 Яндэкс упаў у Беларусі. Што рабіць?
📺 Пра гэтыя ды іншыя тэмы пагамонім у Студыі Белсату. Далучайцеся!
edited
🐸🐍 Азаронак і Гладкая зноў кінуліся «мачыць» «рускамірскую» актывістку Мірсалімаву – маўляў, ужо даўно «нагаварыла сабе на крымінальныя артыкулы»
Гладкая прапануе прызнаць чат каналу Мірсалімавай «экстрэмісцкім», таму што там «пасутся и нацики, и беглые уголовники, и циПсы всех мастей».
Азаронак дадаў, што «там уже давно самые отвратительные оскорбления президента, вечная ложь, передергивания и ненависть к суверенной Беларуси» і назваў жанчыну «віцебскай свіннёй».
✍️ Гэта не першыя атакі адданых лукашэнкаўскіх прапагандыстаў на Эльвіру Мірсалімаву – нападкі на яе ў медыйным полі перыядычна ўзнікаюць з 2024 года. Мірсалімава хоць і з'яўляецца прыхільніцай «русского мира», аднак не хавае сваёй антыпатыі да Лукашэнкі ды ягоных памагатых.
💬 «Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць Беларусь у суагрэсію РФ ужо цалкам»
BELPOL апублікаваў перад Варшаўскім форумам бяспекі адмысловы даклад, прысвечаны паскарэнню мілітарызацыі Беларусі.
Прысвечаную яму дыскусію не транслявалі, а сам даклад апублікаваны не цалкам: у адкрытай частцы ёсць пераказ пэўных дакументаў, доступ да якіх абмежаваны.
Як адзначыў прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык у размове з «Белсатам», на прэзентацыі справаздачы амаль не было вольных месцаў, «быў аншлаг».
✅ Чытайце больш па гэтай тэме
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
😨 Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі
8 кастрычніка ў аўтамабільным раздзеле парталу Onliner з'явілася навіна пра тое, што на адной з беларускіх дарог загарэўся проста падчас руху красовер Volvo XC90. Было апублікаванае і відэа інцыдэнту, на якім заўважна, як аўтамабіль спыняецца на ўзбочыне, пасля з-пад капоту пачынае валіць чорны дым, а потым узнікае і паўнавартаснае полымя. Кіроўца не адразу пакінуў салон – у нейкі момант яму на дапамогу нават кінуўся іншы мужчына. Спробы патушыць Volvo «ўласнымі сіламі» не мелі плёну.
Сёння журналісты @tribuna_by пацвердзілі, што за стырном пацярпелага красоверу знаходзіўся галоўны трэнер гарадзенскага футбольнага клубу «Нёман» Ігар Кавалевіч. Ускосна пра здарэнне ён прыгадаў і сам падчас прэс-канферэнцыі пасля матчу чэмпіянату Беларусі, дзе ягоныя падначаленыя перамаглі «Баранавічы»:
«Ну, мне прыемна, што я правёў 600 матчаў у добрым горадзе, які вельмі люблю. Так склалася, так загадаў лёс. Жыццё, ведаеце, такая дзіўная рэч, 600-га матча магло б і не быць. Мяне вельмі любіць мая радзіма, таму я, напэўна, павінен быў згарэць у горадзе Іванава. Я там нарадзіўся і, на шчасце, застаўся жывы. Магло б быць 599 матчаў, а так – 600. Будзем рухацца далей, наколькі хопіць сіл»
Журналісты, якія не ведалі пра згарэлы легкавік Кавалевіча, наўрад ці нават зразумелі, што ж за такія дзіўныя рэчы ён кажа.
👨🎨 Расейцы зноў прысвойваюць Шагала, а ён упершыню «загаворыць» па-беларуску
У перакладзе Сяргея Шупы выходзяць раннія ўспаміны мастака – без пазнейшай літаратурнай шліфоўкі, з жывымі гісторыямі пра Віцебск, сям'ю і дзяцінства. Чым асаблівая гэтая кніга і чаму за Шагала дагэтуль даводзіцца спрачацца, распавяла аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш.
Дарэчы, ёсць і перамога: дзякуючы Радзе культуры і кампаніі #art_born_Belarus у нью-ёркскім Метраполітан-музеі ўжо пачалі выпраўляць подпісы да карцінаў Шагала: цяпер там згадваюць Беларусь.
Крысціна Дробыш дзякуе перакладчыку Сяргею Шупу за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу.
🎨 Больш цікавых і важных тэмаў абмяркоўваем у праграмме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
💁🏻♂️ «Хрысціянская візія»: падчас імшы ў каталіцкай парафіі Шклова памаліліся асабіста за Лукашэнку
Гэта здарылася на мінулым тыдні і, як сцвярджаюць аўтары каналу, раней такіх выпадкаў зафіксавана не было (хоць маліцца агулам за ўладу з'яўляецца нармальнай практыкаю як на каталіцкіх, так і на праваслаўных набажэнствах).
Згаданую імшу, на якой прысутнічалі каля 10 чалавек, цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, якога ў сувязі з абласнымі «Дажынкамі» запрасіў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Ісачанка. За яго, дарэчы, памаліліся таксама.
😨 Віцебскі кіроўца вельмі дзіўна выканаў паварот направа – у выніку ледзь не пацярпела дзіця
Мужчына 1988 года нараджэння, які кіраваў Audi, выбраў (незразумела спецыяльна або не) занадта высокую хуткасць для ажыццяўлення манёўру. Легкавік у выніку вынесла на «выспу» каля трамвайных рэек, дзе стаялі 43-гадовая жанчына і 5-гадовае дзіця.
Жанчыну давялося шпіталізаваць. Дзіця ж, на шчасце, не пацярпела. ДАІ праводзіць праверку па факце здарэння.
🥸 Хадаркоўскі: Лукашэнка можа не турбавацца
Расейскі палітык у выгнанні ацаніў палітыку Лукашэнкі у інтэрв’ю «Белсату».
«Ягоная задача не стаць лепшым, ягоная задача – каб іншыя былі горшымі. І трэба адзначыць, што гэтая задача цалкам вырашаецца, калі не яго намаганнямі, то намаганнямі Пуціна дакладна».
Паводле Хадаркоўскага, Лукашэнка прайграе ад магчымага пацяплення адносінаў паміж Еўропай і Расеяй.
«Для яго якраз сітуацыя, калі ў Захаду пачнуць аднаўляцца адносіны з Крамлём, не настолькі спрыяльная, таму што ў такім выпадку ягоная цяперашняя пазіцыя будзе выглядаць не надта добрай».
Палітык перакананы, што на дадзены момант Лукашэнка «можа не турбавацца»:
«У бліжэйшыя некалькі месяцаў ён не галоўны монстр Еўропы».
💰 У Менску стане істотна больш платных паркінгаў
Кіроўцам варта будзе часцей звяртаць увагу на дарожныя знакі, каб звычайны прыпынак у цэнтры сталіцы не прывёў да нечаканага штрафу. Найбліжэйшым часам у горадзе ўвядуць у эксплуатацыю яшчэ 7 такіх зонаў.
Зоны платнай паркоўкі з'явяцца на асобных участках вуліцаў Мельнікайтэ, Беларускай, Максіма Танка, Валадарскага, Чырвонай, Сурганава і Чарвякова. Акрамя таго, дакументы па яшчэ чатырох адрасах – Маякоўскага, Ерусалімскай, Крапоткіна і Кірылы Тураўскага – на стадыі ўзгаднення ў ДАІ.
Агулам да канца гэтага года гарадскія ўлады плануюць павялічыць колькасць платных парковак у Менску мінімум да 100, што складзе больш за 10 тысяч машынамесцаў. А ў наступным годзе платная прастора для легкавікоў у горадзе пашырыцца яшчэ амаль на 2 тысячы месцаў.
🔍 Зняцце санкцыяў з беларускага калію – gamechanger для сусветнага калійнага рынку? Разбіраемся
Злучаныя Штаты і праўда вельмі залежаць ад імпартаваных калійных угнаенняў, вось толькі вялізная частка гэтага імпарту ідзе зусім не з Беларусі, а ад найбліжэйшага суседа ЗША.
Дадатковая праблема – лагістыка. Пакуль порт у літоўскай Клайпедзе застаецца для рэжыму Лукашэнкі закрытым, выдаткі на перапраўку калію працягваюць заставацца завысокімі. Расейскія порты (хоць гэта і «Саюзная дзяржава») сітуацыю тут не асабліва ратуюць.
✅ Шукайце больш фактаў у нашым вялікім матэрыяле
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі