Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

😨 Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі 8 кастрычніка ў аўтамабільным раздзеле парталу Onliner з'явілася навіна пра тое, што на адной з беларускіх дарог загарэўся проста падчас руху красовер Volvo XC90. Было апублікаванае і відэа інцыдэнту, на якім заўважна, як аўтамабіль спыняецца на ўзбочыне, пасля з-пад капоту пачынае валіць чорны дым, а потым узнікае і паўнавартаснае полымя. Кіроўца не адразу пакінуў салон – у нейкі момант яму на дапамогу нават кінуўся іншы мужчына. Спробы патушыць Volvo «ўласнымі сіламі» не мелі плёну. Сёння журналісты @tribuna_by пацвердзілі, што за стырном пацярпелага красоверу знаходзіўся галоўны трэнер гарадзенскага футбольнага клубу «Нёман» Ігар Кавалевіч. Ускосна пра здарэнне ён прыгадаў і сам падчас прэс-канферэнцыі пасля матчу чэмпіянату Беларусі, дзе ягоныя падначаленыя перамаглі «Баранавічы»: «Ну, мне прыемна, што я правёў 600 матчаў у добрым горадзе, які вельмі люблю. Так склалася, так загадаў лёс. Жыццё, ведаеце, такая дзіўная рэч, 600-га матча магло б і не быць. Мяне вельмі любіць мая радзіма, таму я, напэўна, павінен быў згарэць у горадзе Іванава. Я там нарадзіўся і, на шчасце, застаўся жывы. Магло б быць 599 матчаў, а так – 600. Будзем рухацца далей, наколькі хопіць сіл» Журналісты, якія не ведалі пра згарэлы легкавік Кавалевіча, наўрад ці нават зразумелі, што ж за такія дзіўныя рэчы ён кажа.

Views over time

05001K1.5K2K12 Oct 14:4411 Nov 21:461.6K12 Oct 14:44: 0 views11 Nov 21:46: 1,650 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 14:440
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.