💥 #галоўнае за 12 кастрычніка ✔️Распачаўся Варшаўскі форум бяспекі. Пытанне Беларусі займае там асаблівае месца ✔️У Літве ўсё больш беларусаў прызнаюць «пагрозаю бяспецы». Хто ў групе рызыкі і ці ёсць сэнс абскарджваць? ✔️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, асуджаны ў лютым да 7 гадоў, не адседзеў нават і паўгода. Ён ужо кіруе сельгаспрадпрыемствам ✔️У беларускім касцёле асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам. Магчыма, гэта першы падобны выпадак у свеце ✔️Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы ✔️Ажно 9 беларусаў дэпартавалі з Польшчы за нелегальны выраб тытунёвай прадукцыі ✔️Бацьку і сына з Украіны асудзілі за «тэрарызм» у Беларусі. Як высветлілася, на радзіме да іх таксама ёсць прэтэнзіі ✔️Дырэктару Dana Mall выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці. Усё праз снег, які ўпаў з даху гандлёвага цэнтру на дзяўчыну ✔️Зняцце санкцыяў з беларускага калію – gamechanger для сусветнага калійнага рынку? Разбіраемся ✔️Азаронак і Гладкая зноў кінуліся «мачыць» «рускамірскую» актывістку Мірсалімаву ✔️Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі ✔️Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі сёлета аддалі двум амерыканцам ✔️У Менску стане істотна больш платных паркінгаў #рэпрэсіі: ▫️У былога палітвязня Максіма Урбановіча спісваюць з карткі ўвесь ягоны заробак у залік штрафаў ▫️Статус «экстрэмісцкіх матэрыялаў» надалі Facebook-старонцы французскай праваабаронцы Катрын Баўрэ і журналіста з Гарадзеншчыны Юрася Дзяшука, які цяпер жыве ў выгнанні ▫️Тым часам МУС ужо амаль месяц не публікуе ў адкрытым доступе «спіс экстрэмістаў»