Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

☝️"У Беларусі сціраецца мяжа між вайсковым і цывільным" Гэта адна з высноваў справаздачы BELPOL, падрыхтаванай да Варшаўскага форуму бяспекі. А яшчэ — прамысловасць Беларусі працуе на расейскую ваенную замову, трывае пашырэнне «мабілізацыйнага рэзерву», пануе расейская прапаганда, а вайсковы суверэнітэт юрыдычна страчаны. «Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: тое, што рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць беларускае грамадства, Беларусь як краіну ў суагрэсію Расеі ўжо цалкам», – сказаў прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык. Высновы справаздачы несуцяшальныя. Галоўная: «Пакуль у Беларусі існуе таталітарны рэжым, Рэспубліка не выйдзе са сферы ўплыву Расеі і застанецца залежнай ад яе». На форуме Еўразвяз заклікалі «думаць пра сваю бяспеку» і не пакідаць Беларусі «за дужкамі бяспекі», каб Расея не прырасла «тэрытарыяльнымі, людскімі і эканамічнымі рэсурсамі» для імавернага пашырэння вайны ў Еўропе.

Views over time

05001K1.5K2K12 Oct 18:5011 Nov 21:461.7K12 Oct 18:50: 0 views11 Nov 21:46: 1,720 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 18:500
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.