Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🇱🇻 Вытворца знакамітага «Рыжскага бальзаму» – на мяжы банкруцтва Прадпрыемства, якое доўгія гады было «візітоўкаю» харчовай прамысловасці Латвіі, сёлета адчувае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Кампанія Amber Latvijas balzams мае ажно $28 млн еўраў падатковай запазычанасці перад дзяржаваю. За першую палову 2026 года абарот прадпрыемства зменшыўся прыкладна на траціну плюс быў зафіксаваны амаль мільён еўраў стратаў (хоць годам раней Amber Latvijas balzams яшчэ атрымлівала прыбытак). Вытворчасць «Рыжскага шампанскага» давялося перанесці ў Літву з мэтаю скарачэння выдаткаў, але на паляпшэнне агульнай фінансавай сітуацыі гэта паўплывала слаба. ✍️ Паводле экспертаў, цяжкасці прадпрыемства звязаныя не столькі з унутраным рынкам, колькі з пагаршэннем сітуацыі ў міжнародным гандлі. Адным з фактараў стала скарачэнне экспартных заказаў ад групы Stoli, асабліва на амерыканскім рынку. Свой уплыў аказвае агульнае зніжэнне спажывання алкаголю ў свеце, рост акцызаў і памяншэнне аб'ёмаў кантрактнай вытворчасці.

  2. 💁🏻‍♂️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, асуджаны ў лютым да 7 гадоў, не адседзеў нават і паўгода Паводле звестак выдання @flagshtok, Віталь Панчанка стаў дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Скараднянскі» ў Ельскім раёне. У лютым Панчанка атрымаў прысуд за фальсіфікацыю звестак пра падзеж жывёлы, ціск на сведак і спробу аформіць фіктыўную інваліднасць. Акрамя таго, суд на 5 гадоў забараніў яму займаць кіраўнічыя пасады. Аднак ужо ў ліпені чыноўнік зноў узначаліў прадпрыемства. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта стала магчымым дзякуючы пратэкцыі былога кіраўніцтва Гомельскай вобласці і памілаванню ад Лукашэнкі.

  3. 🔹Амерыканскі марпех выказаўся пра беларускіх ваяроў ва Украіне 💬 «Я сустракаў іх па-за фронтам, у розных сітуацыях, калі даводзілася ўзаемадзеяць. Ведаеце, проста сустракаеш людзей, якія некуды спяшаюцца. Я ніколі не ваяваў поплеч з імі, таму не ведаю. Але ў цэлым яны здаюцца вельмі ветлівымі і прыязнымі», – распавёў Нэйт Вэнс у інтэрв'ю «Белсату». Паводле ветэрана вайны ва Украіне, да замежнікаў у ЗСУ ставяцца гэтак жа, як і да ўкраінскіх вайскоўцаў. 💬 «У цэлым нікому не даюць асаблівых прывілеяў і нікога не абдзяляюць. Да ўсіх ставяцца прыкладна аднолькава. Думаю, ва ўмовах, якія склаліся, да кожнага ставяцца настолькі добра, наколькі гэта магчыма». Амерыканскі ваяр лічыць, што Лукашэнку не стае смеласці. 💬 «Беларусь – васальная дзяржава Расеі. Яна насамрэч не незалежная краіна. Таму Лукашэнка фактычна не можа выказвацца самастойна. Пуцін ведае пра гэта. Але "прэзідэнт Беларусі" мог бы набрацца смеласці і сказаць Пуціну "не", калі б захацеў». Аднак ветэран думае, што Лукашэнка баіцца Пуціна і не пойдзе на такі крок.

  4. ❓ Як беларусы адчуваюць на сабе атакі па дата-цэнтрах Яндэксу ў Расеі? 🤔 Расея не пагадзілася на 60 дзён перамір'я. Што далей? ☝️ Новаўвядзенні ў Беларусі: цяжарным могуць дазволіць сыходзіць з працы да дактароў. Чаму толькі цяпер задумаліся пра такую захаду? ▶️ Глядзіце ў Нашым дні!

  5. 💱 Курсы валютаў 12 кастрычніка Еўра распачаў тыдзень са страты амаль 4-х капеек. Не нашмат «адстаў» і долар, у якога мінус практычна 3 капейкі. Расейскі рубель тым часам падрос больш як на палову капейкі за сотню. #курсывалютаў

  6. 💁🏻‍♂️ Зноў затрыманні фанатаў Макса Каржа. Гэтым разам – у Нямеччыне Тым часам у Польшчы затрымалі чалавека, які нібыта планаваў забіць Доналда Туска, а Доналд Трамп заявіў пра «энергетычнае замірэнне» паміж Украінаю і РФ. Ці ведаюць пра яго нешта самі ваюючыя бакі? 👀 Глядзіце наш свежы выпуск экспрэс-навінаў проста цяпер

  7. edited

    🏆 Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі сёлета аддалі двум амерыканцам Робэрт Хол і Майкл Ўудфард узнагароджаныя за даследаванні «мікраэканамічных асноваў макраэканамічнай стабілізацыі». Гэта апошняя прэмія 2026 году, «Нобэлеўскі тыдзень» на гэтым скончыўся.

  8. ✝️ У беларускім касцёле асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам Праект @katolik_life паведамляе, што гэта першы падобны выпадак у Беларусі (і не выключана, што ў свеце). Выяву Карла Акуціса, згенераваную ШІ, блаславіў арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч падчас учорашняй імшы ў касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі. ✍️ Карла Акуціс – італьянскі падлетак, які ў 2006-м памёр ад лейкеміі ва ўзросце 15 гадоў. Ён актыўна выкарыстоўваў інтэрнэт для распаўсюду хрысціянскай веры і каштоўнасцей. Каталіцкая царква афіцыйна прызнае два цуды, здзейсненыя Акуцісам. Год таму Ватыкан прагалосіў яго святым. Карла называюць «інфлюэнсерам Бога» ды «заступнікам Інтэрнэту».

  9. 📹 Відэафакт: Святлана Ціханоўская размаўляе з Марыяй Калеснікавай перад стартам Варшаўскага форуму бяспекі Заўтра Ціханоўская возьме ўдзел у круглым стале пра лідарства супраць расейскага аўтарытарызму, а Марыя Калеснікава – у аналагічным мерапрыемстве, прысвечаным праграме «Усходняе партнёрства».

  10. edited

    👀 Амбасадар ЗША ў Польшчы: «У пастаўках калію ў ЗША зацікаўленыя і амерыканскі, і беларускі народы» Перад пачаткам Варшаўскага форуму па бяспецы Томас Роўз адказаў на пытанне адносна таго, як будзе далей развівацца «перамоўны трэк» Злучаных Штатаў і Беларусі. «Будучыня беларуска-амерыканскіх перамоваў залежыць ад Лукашэнкі. Прэзідэнт Трамп ясна даў зразумець, што ён гатовы працягваць гэтыя перамовы. Што да паставак калію – у гэтым зацікаўленыя нашыя народы, і для народу Беларусі гэта будзе добра» ✍️ Warsaw Security Forum будзе адбывацца ў польскай сталіцы ў панядзелак і аўторак. Святлана Ціханоўская сёння адкрые «круглы стол» на тэму поўнамаштабнай мілітарызацыі Беларусі. Ад Беларусі за ім выступіць прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык, а дыскутаваць з ім будуць эксперты з Нямеччыны, Славаччыны, Украіны і Швецыі.

  11. 🧯Як там вашая скарбонка фобіяў? Мы прынеслі яшчэ адну Пасажыры авіярэйсу ў Індыі проста на шматкіламетровай вышыні сутыкнуліся вось з такім «фаер-шоу». Экстрыму ім падкінуў паўэрбанк, які загарэўся ў багажным адсеку. Глядзіце, што было далей 👀

  12. ☝️Ажно 9 беларусаў дэпартавалі з Польшчы за нелегальны выраб тытунёвай прадукцыі Як паведамляе Марскі аддзел польскай Стражы Гранічнай, гэтыя людзі займаліся абслугоўваннем лініі вырабу цыгарэтаў у адной са складскіх залаў. Цыгарэты прызначаліся для гандлю без пазначэння польскімі акцызнымі маркамі. Усім мужчынам выставілі абвінавачванне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы. У выніку ў дачыненні ўсіх грамадзянаў РБ выданая пастанова аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Польшчу і краіны Шэнгену тэрмінам на 7 гадоў.

  13. edited

    🤔 Беларусы, што маюць у сваёй біяграфіі працу на якім-кольвек дзяржаўным прадпрыемстве, могуць стаць у Літве «пагрозаю бяспецы». Што рабіць? Гаворка ідзе не толькі пра высокапасадоўцаў, сілавыя структуры або доступ да сакрэтнай інфармацыі. Пытанні могуць узнікаць і да людзей, якія займалі шараговыя пасады. Адвакаты Міхаіл Беньяш і Дзмітрый Захватаў, якія з’ехалі з РФ з прычыны пераследу і цяпер займаюцца праблемамі легалізацыі ў Літве, на адмысловай сустрэчы ў Вільні прэзентавалі ўмоўны «партрэт» чалавека з «групы рызыкі». ✅ Расказваем болей пра праблему ў нашым матэрыяле 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  14. Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы Згодна з указам прэзідэнта Украіны, пад абмежаванні трапілі таварыства «Уайт Бёрд» і ягоны кіраўнік Максім Шабанаў. Санкцыі ўведзеныя на 10 гадоў. Беларуская кампанія з 2020-га з'яўляецца рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогіяў. Яна валодае крыптаплатформай Whitebird.io і ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да запуску першага ў Беларусі паўнавартаснага крыптабанку. Імя і прозвішча кіраўніка «Уайт Бёрд» Максіма Шабанава можна знайсці ў спісах праваабаронцаў як супрацоўніка УУС Менскага аблвыканкаму. Ён можа быць датычны да затрыманняў, пераследу і збіцця ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту.

  15. Расея атакавала прыгарад Харкава: ёсць загінулыя У выніку ракетнай атакі ўвечары 11 кастрычніка загінулі 16-гадовы юнак, 19-гадовая дзяўчына і 51-гадовая жанчына. Больш за 20 чалавек атрымалі раненні. Паводле мясцовых уладаў, удар прыйшоўся побач з прадуктовай крамай.

  16. Рыжанкоў: Беларусь гатовая да аднаўлення адносін з Польшчай Міністр замежных спраў у эфіры «Беларусь 1» распавёў пра сустрэчу з Радаславам Сікорскім і выказаў спадзяванне: «Узаемных прэтэнзіяў не было наогул, таму што і мы, і палякі разумеем, што трэба рухацца наперад. Вельмі добра, што такая сустрэча адбылася. Яна была своечасовай. Пытанні, якія мы абмяркоўвалі, у прынцыпе, вельмі актуальныя для нашых краін. Мы гатовыя да аднаўлення адносін, гандлёвай супрацы, больш актыўнага ўзаемадзеяння на мяжы. Польскі бок гэта ўжо бачыць, і папракнуць нас няма ў чым», – заявіў Рыжанкоў. Чыноўнік, аднак, папракнуў польскі бок у санкцыях, закрыцці памежных пераходаў і спыненні супрацы паміж ведамствамі па ахове мяжы. Нагадаем, 22 верасня адбылася першая за 10 гадоў сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі. Перамовы прайшлі падчас 81-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

  17. edited

    Макс Корж зноў заклікаў са сцэны спыніць вайну ва Украіне Паводле выдання DW, на ўчорашні канцэрт беларускага спевака ў Франкфурце-на-Майне прыйшлі амаль 30 тысяч чалавек. Большасць гледачоў былі ўкраінцамі. Падчас выступу Корж заклікаў дамаўляцца, а не ваяваць: «Песні прысвечаныя тым, хто загінуў на гэтай вайне... Яе трэба неадкладна спыніць. Яны кажуць: як? Але немагчыма спыніць метэарыт, чуму... Вайну могуць спыніць тыя людзі, каму гэта выгадна. Спыніце гэтую вайну. І дамаўляйцеся колькі хочаце. Вам падабаюцца перамовы! Можна нікога не адпускаць, можаце пакінуць хлопцаў у казармах. Хай усе чакаюць! Дамаўляйцеся 10, 20, хоць 100 гадоў. Спыніце забойствы людзей, спыніце бамбаванні!» Пасля канцэрту былі затрыманыя больш за 60 чалавек. Прычынай сталі выкарыстанне піратэхнікі і сутычкі.

  18. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 «Я – Джэйн Доў» Чаму жанчыны па ўсім свеце распавядаюць пра гвалт і хто такая Джэйн Доў, чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 У Варшаве адкрылася выстава акварэляў Фёдара Кісялёва 10 кастрычніка адкрылася юбілейная выстава, прымеркаваная да 80-годдзя вядомага беларускага акварэліста. «Белсат» пабываў на вернісажы і пакажа працы мастака. Глядзіце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Спачатку лекі, потым лекі ад іх пабочных эфектаў «Белсат» разбіраўся, чаму лекі ад ціску могуць прывесці да рэцэпту на мачагонны прэпарат, прэпараты жалеза – на слабільны, і калі замест новай таблеткі варта праверыць старыя прызначэнні. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі #штопачытаць

  19. 💥 #галоўнае за 11 кастрычніка ✔️ Уладзімір Зяленскі нечакана даведаўся пра абвешчанае Трампам энергетычнае перамір’е паміж Расеяй і Украінай ✔️ Ціханоўскі: Лукашэнка падчас сустрэчы ў СІЗА распавёў пра ўкідванне каля 600 тысяч фальшывых галасоў у платформу «Голас» у 2020 годзе. ✔️ Адбыўся збой у працы «Беларусбанку» ✔️ У Расеі пасля атакі ўкраінскіх дронаў прыпыніў працу дата-цэнтр «Яндэкса». Карыстальнікі ў Беларусі таксама паведамлялі пра збоі сэрвісаў кампаніі ✔️ У Польшчы правяраюць інфармацыю пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны ✔️ У Варшаве анансавалі стварэнне парталу дапамогі беларусам, якіх спрабуюць завербаваць на вайну супраць Украіны ✔️ Цягнікі Менск – Адлер зменяць маршруты праз пашкоджанне чыгункі ў Бранскай вобласці Расеі ✔️ У Еўразвязе крытыкуюць змякчэнне санкцый на расейскае дызельнае паліва ✔️ У Варшаве адкрылася выстава акварэляў беларускага мастака Фёдара Кісялёва ✔️ У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026»

  20. Older posts