Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

💰 У Менску стане істотна больш платных паркінгаў Кіроўцам варта будзе часцей звяртаць увагу на дарожныя знакі, каб звычайны прыпынак у цэнтры сталіцы не прывёў да нечаканага штрафу. Найбліжэйшым часам у горадзе ўвядуць у эксплуатацыю яшчэ 7 такіх зонаў. Зоны платнай паркоўкі з'явяцца на асобных участках вуліцаў Мельнікайтэ, Беларускай, Максіма Танка, Валадарскага, Чырвонай, Сурганава і Чарвякова. Акрамя таго, дакументы па яшчэ чатырох адрасах – Маякоўскага, Ерусалімскай, Крапоткіна і Кірылы Тураўскага – на стадыі ўзгаднення ў ДАІ. Агулам да канца гэтага года гарадскія ўлады плануюць павялічыць колькасць платных парковак у Менску мінімум да 100, што складзе больш за 10 тысяч машынамесцаў. А ў наступным годзе платная прастора для легкавікоў у горадзе пашырыцца яшчэ амаль на 2 тысячы месцаў.

Views over time

05001K1.5K2K12 Oct 12:4211 Nov 21:461.6K12 Oct 12:42: 0 views11 Nov 21:46: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 12:420
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.