Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️Дзяржава забрала ўвесь першы заробак былога палітвязня Максіма Урбановіча Прадпрыемства ТАА «БелКумысПрам», куды Максім уладкаваўся на працу, пералічыла яму заробак на банкаўскую картку. Аднак падчас разліку на касе ў краме высветлілася, што грошай на картцы няма. У банку Максіму Урбановічу паведамілі, што выканалі распараджэнне аддзелу прымусовага выканання і пералічылі грошы ў кошт пагашэння ранейшых штрафаў. Згодна з законам «Аб выканаўчым вядзенні», з заробку пасля выплаты падаткаў і абавязковых страхавых узносаў паводле выканаўчага дакументу можна ўтрымліваць не больш за 50 %. Але аддзел прымусовага выканання распарадзіўся пералічыць увесь першы заробак і ў выніку былы палітвязень застаўся без сродкаў да існавання. Максім Урбановіч выйшаў на волю сёлета 24 жніўня, адбыўшы паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў "парушэнні грамадскага парадку" падчас вулічных пратэстаў 2020 года. Максім жыве ў вёсцы на Лагойшчыне разам з пажылым бацькам. ☝️

Views over time

05001K1.5K2K12 Oct 19:1611 Nov 21:461.7K12 Oct 19:16: 0 views11 Nov 21:46: 1,740 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 19:160
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.