Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    🎭 Небывалы ажыятаж у менскім тэатры лялек: людзі штурмуюць сайт і касы, каб набыць квіткі на прэм'еры новага сезону А праз 1,5 года ў Менску плануюць стварыць Музейны квартал. Традыцыйнае мастацтва зноў у модзе? ✍️ А таксама: Украіна помсціць за свае дата-цэнтры, атакуючы «Яндекс»; энтузіясты спрабуюць уратаваць старую мазаіку ў Наваполацку; на ганцавіцкім прадпрыемстве разгерметызаваліся рэзервуары з небяспечным для прыроды хімічным рэчывам. 👀 Глядзіце новы выпуск кароткіх навінаў на Белсаце

  2. ▪️У прыфрантавым Краматорску пад удар патрапіў аўтобус з цывільнымі – 12 загінулых Такую лічбу паведамілі ў афіцыйным канале Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі. Яшчэ 14 чалавек атрымалі раненні. У горадзе спынілі курсаванне грамадскага транспарту. У мясцовых пабліках мяркуюць, што ўдар наносіўся не дронам, а 100-кілаграмовай планіруючай авіябомбаю.

  3. 🇺🇦 Звычайны ранак на Гомельшчыне: зноў зафіксаваныя палёты расейскіх дронаў Згодна з паведамленнямі ўкраінскіх маніторынгавых паблікаў, на якія звярнуў увагу @flagshtok, сёння каля 5-й гадзіны раніцы рэактыўны БПЛА рухаўся курсам на Нароўлю з боку ўкраінскага адцінку зоны адчужэння. Прыкладна праз 10 хвілін ён вярнуўся на тэрыторыю Украіны, паляцеўшы ў кірунку Оўруча. А 5:30 падобны маршрут паўтарыў яшчэ адзін рэактыўны беспілотнік. Сумарна ў кастрычніку над Гомельшчынай ужо фіксаваліся 4 дроны. Папярэдняе іхнае «ўварванне» назіралася ў ноч з 4 на 5 кастрычніка.

  4. 😨 Пад Менскам матацыкліст загінуў пасля сутыкнення з ласём Здарэнне адбылося ўчора каля 23-й гадзіны на дарозе «Менск-Дзяржынск». Мужчыну, які кіраваў матацыклам Suzuki, было 43 гады. Мяркуючы па здымках, якія публікуе ДАІ, лось фатальнае сутыкненне таксама не перажыў.

  5. ▪️Пад заваламі разбуранага расейскай атакаю будынка ў Прылуках знайшлі 22 целы загінулых Паводле ўкраінскай Службы па надзвычайных сітуацыях, сярод іх пяцёра дзяцей. Лічба пацярпелых перавысіла 50 чалавек. Учора ўвечары двое цывільных украінцаў загінулі таксама ў кіеўскім шматпавярховіку – расейскі ўдар разбурыў 10-ты паверх будынка ў Дзяснянскім раёне гораду.

  6. ☢️ Літва хоча адмяніць свой без'ядравы статус Літоўскі Сейм ужо падтрымаў папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазволяць у будучыні размяшчаць у краіне ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы. У Вільні падкрэсліваюць, гаворка не пра тое, што ядравыя боегалоўкі заўтра зʼявяцца ў Літве. Мэта – прыбраць юрыдычныя абмежаванні на выпадак пагаршэння сітуацыі з бяспекай.

  7. edited

    🤍 Шэры журавель прагульваўся па Менску Птушку, занесеную ў Чырвоную кнігу, заўважылі каля 53-й школы.

  8. ⚠️ У аблвыканкамы ўключылі КДБ і КДК. Эксперты бачаць у гэтым не проста кадравыя змены Былы чыноўнік і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан лічыць, што гаворка ідзе пра значнае ўзмацненне кантролю і ролі сілавікоў у рэгіянальным кіраванні. На ягоную думку, аблвыканкамы паступова ператвараюцца з гаспадарчых органаў у своеасаблівыя палітыка-сілавыя цэнтры. «Гэта выглядае не проста як узмацненне вертыкалі, але і як патэнцыйная падрыхтоўка да эскалацыйнага сцэнару».

  9. 🫂 «Каб сказаць, што ўсё гэта ўжо перажылі, патрэбна больш часу» Беларуская псіхалагіня Віялета Нікіцік даследуе, як рэпрэсіі, эміграцыя і сямейныя гісторыі траўмаў уплываюць на беларусаў у Польшчы. У апытанні ўжо ўдзельнічалі амаль 500 чалавек, і папярэднія вынікі паказваюць: многія дагэтуль не перажылі падзеі апошніх гадоў. Асабліва цяжка тым, хто сутыкнуўся з гвалтам, зняволеннем або быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. 👉 Чытайце на старонцы 🔗 Гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі

  10. edited

    💥 У Разанскай вобласці гарыць станкабудаўнічы завод «Саста» На тэрыторыі прамысловага комплексу таксама знаходзіцца буйны дата-цэнтр «Yandex DC Sasovo». Кампанія ўжо паведаміла пра збоі ў працы Yandex Cloud з прычыны праблем з электразабеспячэннем. У Башкартастане атакаваны нафтахімічны комплекс «Газпрам Нафтахім Салават».

  11. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Што вядома пра самы смяротны дзень у гісторыі Ізраілю Тры гады таму баевікі ХАМАС і іншых палестынскіх груповак атакавалі Ізраіль: каля 1200 чалавек загінулі, яшчэ 251 чалавека вывезлі ў сектар Газа. Узгадваем той дзень на нашым сайце. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 «Усе разумеюць, што гэта лухта» У Менску 7-8 кастрычніка адбудзецца кантртэрарыстычны форум краін СНД і ШАС. Пачытайце, пра які «тэрарызм» раскажа рэжым Лукашэнкі. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 У Беларусі ў рэпрэсіях усё шырэй удзельнічаюць несілавыя органы Новае даследаванне расказвае, як цывільныя структуры таксама ўдзельнічаюць у карным апараце рэжыму. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  12. edited

    ☝️У Менску новы помнік: дзецям-героям Але не ўсім, а толькі выхаванцам вайскова-патрыятычных клубаў. Гэтыя клубы створаныя і дзейнічаюць пад патранажам карных службаў, як МУС і войскі спецназ. Пра гэта нагадвае і аздабленне помніка. Якія гераічныя ўчынкі дзяцей ушаноўвае мемарыял – не паведамляецца. 🤷

  13. ☝️Пазняк: Лукашэнка не вызваліў шмат палітвязняў, бо калій не пайшоў праз Літву Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк цешыцца, што ЗША пачалі перамовы з Лукашэнкам. Кажа: «Рэжым не вечны, народ вечны». У «Студыі» на «Белсаце» Пазняк выказаў бачанне таго, чаму па апошнім на сёння візіце Коўла было вызвалена мала палітвязняў. "Чакаліся пастаўкі калію праз балтыйскія парты: «Коўл намякаў на гэта, яны спадзяваліся». Зладзіць гэтыя пастаўкі, лічыць Пазняк, не ўдалося, бо «Еўропа зараз праводзіць антыамерыканскую палітыку ў пэўных аспектах". Пазняк падкрэсліў: рэпрэсіі трываюць, але «гэта сёння так, а заўтра будзе інакш» пры ўмове, што будуць трываць перамовы. Калі не было перамоваў, не было і зрухаў. ☝️

  14. edited

    ☝️У Егіпце таксама арыштоўваюць журналістаў і цэлымі рэдакцыямі Так затрымалі шэсць журналістаў незалежнага расследавальніцкага медыя Matsadaash -- увесь склад рэдакцыі. Іх звінавацілі ў меркаванай прыналежнасці да забароненай групы «Браты-мусульмане». Нібыта, журналісты пісалі сфабрыкаваныя навіны для інтэрнэт-выдання ў абмен на фінансаванне. «Непрымальна, каб урад выстаўляў ілжывыя абвінавачанні і выкрадаў журналістаў толькі таму, што яны баяцца свабоднай прэсы. Іх сем’і хвалююцца, мы хвалюемся, мы проста хочам, каб іх вызвалілі непашкоджанымі». Так пракаментаваў здарэнне адзін з заснавальнікаў Matsadaash Абдэльрахман Мансур. Ён адхіліў вінавачанні на адрас журналістаў і заявіў, што ён сам і сем’і журналістаў не ведаюць, дзе яны цяпер знаходзяцца. ☝️

  15. edited

    ☝️"Тэхналогіі контррэвалюцыі" Кнігу пад такой назвай напісаў і выдаў грамадска-палітычны актывіст, журналіст і нядаўні палітвязень Мікалай Дзядок. "Дзяржаўны апарат змог перамагчы ў 2020 годзе ў значнай ступені таму, што людзі, якія сутыкнуліся з рэпрэсіўным інструментарыем, нічога пра яго не ведалі. І былі не толькі напужаныя гэтым невядомым арсеналам, але і не ведалі, што яму супрацьпаставіць. Улада, як бачым, праяўляецца не толькі ў дубінках, яна праяўляецца ў тым ліку ў манаполіі на веды", -- сцвярджае Дзядок. Аўтар паведамляе, што ў сваёй кнізе разглядае метады і сродкі, якімі аўтарытарная дзяржава распраўляецца з грамадзянскай супольнасцю, пратэстам і самаарганізацыяй.☝️

  16. 💥 #галоўнае за 7 кастрычніка ✔️Палітвязні з групы вызваленых 16 верасня ўжо атрымалі легалізацыю ў Літве ✔️Аляксандр Таратута, што разам з жонкаю забіў свайго 3-гадовага сына і быў асуджаны да смяротнага пакарання, быў расстраляны яшчэ два гады таму, – праваабаронцы ✔️На Гомельшчыну перавязуць з Расеі завод. Гэта як? ✔️У Прылуках на Чарнігаўшчыне пасля начнога абстрэлу абрынуўся дом і загінула шмат людзей, у тым ліку дзеці ✔️Лукашэнкаўцы збіраюць у Менску дэлегацыі на «контртэрарыстычны» форум, хоць і самі не цураюцца тэрарыстычных метадаў. Абмяркоўваем ✔️Кантынгенты войскаў з Казахстану, Кыргызстану, Таджыкістану і РФ збяруцца ў Беларусі на вучэнні «Нерушимое братство» ✔️Мінула тры гады з дня атакі ХАМАС на Ізраіль. Тамтэйшыя эмігранты з Беларусі прыгадваюць той дзень ✔️Група энтузіястаў спрабуе ўратаваць старую мазаіку з Наваполацку, якая можа знікнуць разам з будынкам школы ✔️Абвешчаныя Нобэлеўскія лаўрэаты-2026 ў галіне хіміі ✔️Легенда сусветнага футболу Ліянэль Мэсі скончыў сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны #рэпрэсіі: ▫️Татальны кантроль і размыццё адказнасці. Як трансфармаваўся рэпрэсіўны апарат Беларусі цягам апошніх гадоў ▫️Лукашэнкаўскі генпракурор адрапартаваў, колькі «экстрэмісцкіх» крыміналак завялі з пачатку 2025 года па сёння

  17. 🥊 Прэзідэнт Польшчы выйшаў у рынг супраць знакамітага філіпінскага баксёра Мэні Пак'яа Праўда, гэта быў не паўнавартасны двубой, а трэнаванне – Пак'яа апрануў на рукі так званыя «баксёрскія лапы», а Караль Наўроцкі наносіў па іх удары. «Для мяне было гонарам трэнавацца з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім», – падсумаваў легендарны філіпінскі спартовец гэтую незвычайную сустрэчу ў сваім Instagram.

  18. 💁🏼‍♀️ «Чалы. Дарэчы» У сённяшнім выданні Сяргей Чалы аналізуе ядравыя пагрозы Пуціна, магчымы сцэнар нападу на краіны Балтыі і ўплыў выбараў на рашэнні Захаду. Таксама – культ Лукашэнкі, узмацненне Вальфовіча ды перастаноўкі ва ўладзе. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/tyNJBdvXEXY

  19. 🪶 Так выглядае сяброўства сінічак і чалавека ў гомельскім парку Сініцы – адны з самых даверлівых да чалавека птушак. А калі ў вашай далоні ёсць арэхі – то й пагатоў 👌

  20. 🤯 Не пытайце што тут адбываецца, мы і самі не ведаем... Такую карціну знялі на відэа менчукі, якія ўчора апынуліся непадалёк ад сталічнага Палацу спорту. Выраз «два браты-акрабаты» зайграў новымі фарбамі... 🫠

  21. Older posts