▪️Пад заваламі разбуранага расейскай атакаю будынка ў Прылуках знайшлі 22 целы загінулых Паводле ўкраінскай Службы па надзвычайных сітуацыях, сярод іх пяцёра дзяцей. Лічба пацярпелых перавысіла 50 чалавек. Учора ўвечары двое цывільных украінцаў загінулі таксама ў кіеўскім шматпавярховіку – расейскі ўдар разбурыў 10-ты паверх будынка ў Дзяснянскім раёне гораду.