☢️ Літва хоча адмяніць свой без'ядравы статус Літоўскі Сейм ужо падтрымаў папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазволяць у будучыні размяшчаць у краіне ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы. У Вільні падкрэсліваюць, гаворка не пра тое, што ядравыя боегалоўкі заўтра зʼявяцца ў Літве. Мэта – прыбраць юрыдычныя абмежаванні на выпадак пагаршэння сітуацыі з бяспекай.