😨 Пад Менскам матацыкліст загінуў пасля сутыкнення з ласём Здарэнне адбылося ўчора каля 23-й гадзіны на дарозе «Менск-Дзяржынск». Мужчыну, які кіраваў матацыклам Suzuki, было 43 гады. Мяркуючы па здымках, якія публікуе ДАІ, лось фатальнае сутыкненне таксама не перажыў.