☝️Пазняк: Лукашэнка не вызваліў шмат палітвязняў, бо калій не пайшоў праз Літву Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк цешыцца, што ЗША пачалі перамовы з Лукашэнкам. Кажа: «Рэжым не вечны, народ вечны». У «Студыі» на «Белсаце» Пазняк выказаў бачанне таго, чаму па апошнім на сёння візіце Коўла было вызвалена мала палітвязняў. "Чакаліся пастаўкі калію праз балтыйскія парты: «Коўл намякаў на гэта, яны спадзяваліся». Зладзіць гэтыя пастаўкі, лічыць Пазняк, не ўдалося, бо «Еўропа зараз праводзіць антыамерыканскую палітыку ў пэўных аспектах". Пазняк падкрэсліў: рэпрэсіі трываюць, але «гэта сёння так, а заўтра будзе інакш» пры ўмове, што будуць трываць перамовы. Калі не было перамоваў, не было і зрухаў. ☝️