🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! Чаму адмянілі вызваленне дзясяткаў палітвязняў і што стаіць за правакацыяй на мяжы з Латвіяй? Абмяркоўваем санкцыі, адносіны з суседзямі ды пытанне ядравай зброі ў Літве з госцем студыі Зянонам Пазняком. Таксама пагаворым пра суд ад заснавальнікамі Dissidentby, русіфікацыю беларускіх тэатраў, чарговы масаваны абстрэл Украіны, змены ў кантролі даходаў чыноўнікаў і візіт Лукашэнкі ў Туркменістан. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/oyHpfCAcGII
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
💬 «Унучка зʼехала ў Канаду, і я рады. Мне стала лягчэй, бо кожны раз, калі адбываецца тэракт ці паветраная трывога, я баюся не за сябе, а за дзяцей» Былыя жыхары Беларусі, якія некалі эмігравалі ў Ізраіль, падзяліліся з нашай карэспандэнткаю сваімі ўспамінамі пра 7 кастрычніка 2023 года. Тады іхная новая радзіма падвергнулася маштабнаму тэрарыстычнаму нападу з боку ХАМАС, і наступствы таго дня адчуваюцца ў рэгіёне па сёння. ✅ Сабралі іхныя аповеды ў адзін матэрыял 🔗 Каб прачытаць яго з Беларусі, націскайце сюды
-
edited Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
👀 На Гомельшчыну перавязуць з Расеі завод Выданне @flagshtok знайшло на сайце дзяржаўных закупак РБ незвычайнае тэхзаданне ад «Дарожна-будаўнічага трэсту №2». У ім вядзецца пра «перавозку заводу Benninghoven ECO 2000» з расейскага Ліпецку ў Калінкавіцкі раён РБ. Дзякуючы зборным канструкцыям Benninghoven ECO 2000 можна вырабляць асфальтабетонныя сумесі. Каб змяніць лакалізацыю заводу, цяжкавікам давядзецца выканаць больш за 40 рэйсаў. Перавозіць, сярод іншага, будуць прыёмны бункер, сушыльны барабан і элеватар.
-
▪️Ратаўнікі працягваюць разбор завалаў на месцы прылёту ў Прылуках на Чарнігаўшчыне: загінулых ужо 18, сярод іх 4 дзяцей Колькасць жа пацярпелых перавысіла 50 чалавек. У іх ліку таксама ёсць дзеці, не меней за 7.
-
💬 «Дзіўна размаўляць пра пагрозу тэрарызму ў краіне, кіраўніцтва якой забівае сваіх палітычных апанентаў і тэрарызуе ўласнае насельніцтва» Лукашэнкаўцы цешацца з нагоды таго, што чарговы раз трохі адышлі ад прорвы міжнароднай ізаляцыі – у Менску адбываецца Контртэрарыстычны форум СНД і ШАС. Разбіраемся разам з экспертамі, чаму самаабвешчанае кіраўніцтва Беларусі рэгулярна гаворыць пра пагрозу тэрарызму, хоць паралельна само не цураецца выкарыстоўваць відавочна тэрарыстычныя метады. І фактычна трымаецца за кошт гэтых метадаў пры ўладзе. ✅ Шукайце матэрыял па спасылцы 🔗 Або карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць тэкст з Беларусі
-
🚜 Кантынгенты войскаў з Казахстану, Кыргызстану, Таджыкістану і РФ збяруцца ў Беларусі на вучэнні «Нерушимое братство» Цягам гэтых трэнаванняў, якія запланавалі правесці з 12 па 16 кастрычніка, будуць адпрацоўвацца «пытанні падрыхтоўкі і правядзення міратворчай аперацыі калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ». Акрамя таго, вайскоўцы прымуць удзел у вучэнні з назваю «Бар'ер», мэта якога – «адпрацаваць пытанні ліквідацыі крыніцаў біялагічных пагрозаў». Нагадаем: напярэдадні гэтых мерапрыемстваў у Менску таксама праводзяць «Контртэрарыстычны форум СНД і ШАС».
-
☝️Група энтузіястаў спрабуе ўратаваць старую мазаіку з Наваполацку, якая можа знікнуць разам з будынкам школы Справа ў тым, што школу збіраюцца разбураць, каб расчысціць месца пад іншы будынак. Варыянтаў проста зняць мазаіку са сцяны не існуе – тэхналогія, згодна з якой яе стваралі, не дазваляе зрабіць гэта чыста тэхнічна. Застаюцца яшчэ дзве вельмі дарагія опцыі: пакінуць усю сцяну цалкам, разбурыўшы іншыя часткі пабудовы (такога ў Беларусі яшчэ не рабілі) альбо выразаць кавалкі мазаікі разам з цаглінамі (для такога патрабуецца спецыяльная тэхніка). Энтузіясты знайшлі кампрамісны варыянт: папрасіць будаўнікоў выразаць хаця б кавалак сцяны з мазаікай, каб пазней перадаць яго на захоўванне. Для гэтай мэты яны цяпер шукаюць грошы і адпаведных спецыялістаў.
-
Статкевіч выказаўся пра мэты Крамля ва Украіне Паводле былога палітвязня, агучаная кіраўніцтвам РФ мэта ўзяцця пад кантроль усяго Данбасу – хлуслівая. Насамрэч, як мяркуе Статкевіч, Расея хоча поўнага знішчэння ўкраінскай дзяржавы і нацыі. «Каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, абвясціла яе сваёй». Мікалай Статкевіч упэўнены, што ўкраінцы ў вачах усяго свету даказалі сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю. Палітык таксама дае параду расейцам: «Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 гадоў агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненнае права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці».
-
🕯Мінула роўна 20 гадоў з дня забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай Меркаваны выканаўца і арганізатары злачынства былі пакараныя, аднак на замоўцу забойства следства так і не выйшла. Некаторыя мяркуюць, што для ажыццяўлення замаху нездарма быў выбраны менавіта дзень народзінаў Уладзіміра Пуціна. На будынак, дзе жыла Ганна Паліткоўская, актывісты пастаянна чапляюць памятныя шыльды, аднак яны гэтак жа рэгулярна знікаюць або знішчаюцца. ✍️ Прыгадваем біяграфію жанчыны, якая не пабаялася кінуць выклік Пуціну і Кадыраву ды заплаціла за гэта ўласным жыццём. 📹 Відэа зрабілі нашыя калегі з «Белсата по-русски»
-
🍽 Вязні амерыканскай турмы «скінуліся» на школьныя сняданкі для дзяцей з бедных сем'яў І зрабілі гэта без усялякага прымусу – проста многія зняволеныя добра памяталі ўласнае галоднае дзяцінства і захацелі пазбавіць ад такой жа трасцы новае пакаленне. ☝️Гісторыя пра тое, што чалавечнасць можна захаваць нават у турме
-
📹 Татальны кантроль і размыццё адказнасці. Як трансфармаваўся рэпрэсіўны апарат Беларусі цягам апошніх гадоў Рэпрэсіі ў РБ часта ўспрымаюцца як кропкавыя ізаляваныя акцыі сілавікоў, аднак насамрэч у краіне дзее сапраўдны карны апарат, у які ўцягнутыя цалкам цывільныя міністэрствы, школы, банкі, натарыусы, прыватныя працадаўцы ды шмат хто яшчэ. Да такой высновы прыйшлі аўтары свежага даследавання, прысвечанага гэтай тэме. Разбіраем яго ў нашым вялікім матэрыяле. ✅ Чытайце яго тут 🔗 Альбо карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
-
edited 🧨 Дзе мяжа паміж гібрыднай атакай і ўзброеным інцыдэнтам? І як можа адказаць Латвія? Абмяркуем у эфіры праграмы «Наш дзень». Таксама ў выданні пагаворым пра масавы наплыў расейцаў у Горадню, пра магчымую сустрэчу Лукашэнкі з Трампам. Якія рызыкі для беларусаў нясе прапанова перагледзець паняцце «тэрарызму»? Як Ізраіль адзначае гадавіну нападу і як там успрымаюць сённяшнюю Беларусь на фоне яе сувязяў з Іранам? Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/bMt7LC6jPss
-
💱 Курсы валютаў 7 кастрычніка З расейскім рублём нічога не адбылося, а вось еўра і долар трохі спаўзлі ўніз пасля ўчорашняга росту. #курсывалютаў
-
edited
🏆 Абвешчаныя Нобэлеўскія лаўрэаты-2026 ў галіне хіміі Француз Анры Каган і японец Кенсо Соаі былі ўганараваныя «за адкрыццё нелінейных эфектаў і аўтакаталізу ў асіметрычным арганічным сінтэзе». Фактычна навукоўцы змаглі дасягнуць разгадкі таямніцы, якой больш за 100 гадоў, – так званай гамахіральнасці. Чытайце пра гэта падрабязней на нашым сайце.
-
☝️Палітвязні з групы вызваленых 16 верасня ўжо атрымалі легалізацыю ў Літве Гэта стала вядома ў часе сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўніком віленскага офісу Freedom House Віцісам Юрконісам. Згаданая арганізацыя дапамагала афармляць дакументы для дазволу на жыхарства людзям, вызваленым пасля апошняга візіту ў Менск Джона Коўла. Паводле Юрконіса, усе былыя палітзняволеныя, якія вырашылі застацца ў Літве (такіх было 13 з 25-ці чалавек) ужо маюць на руках свае дакументы легалізацыі. Святлана Ціханоўская падзякавала Freedom House за спрыянне ў гэтай справе. Таксама яна выказала падзяку афіцыйным органам Літвы – МЗС, МУС і Дэпартаменту міграцыі.
-
🔹Падманутыя дольнікі сталічнага жылога комплексу дамагліся сустрэчы з чыноўнікамі Людзі чакаюць свае кватэры ўжо амаль 6 гадоў, але будынак ніяк не здадуць у эксплуатацыю 💁🏻♂️ Тым часам, як вядома, у цяперашняй Беларусі ёсць іншы спосаб хутка атрымаць жытло: нарадзіць трайнятаў і папрасіць Лукашэнку «аддаць» кватэру з «барскага пляча». ✍️ Таксама ў выпуску: нахабная правакацыя на мяжы Беларусі з Латвіяй, працяг расейскай «інвазіі» ў беларускія тэатры, першае ў краіне «касмічнае дзіця». 👀 Глядзіце свежы выпуск экспрэс-навінаў проста цяпер
-
edited ▪️Целы трох дзяцей дасталі з-пад завалаў разбуранага жылога дому ў Прылуках Гэтае мястэчка ў Чарнігаўскай вобласці было атакаванае сёння ўначы. Уладзімір Зяленскі назваў знішчэнне будынку ў Прылуках «падарункам Пуціну на дзень народзінаў» ад расейскай арміі. Агулам на гэты момант вядома пра 9 загінулых у пашкоджаным доме. UPD: ужо вядома пра 14 загінулых, з іх 4 дзяцей
-
🌭 У Threads паказалі чарговы шэдэўр айчыннай «высокай кухні» для школьнікаў «Да таго прусакі ў гарбаце, нагетсы памерам з гарошыну ды соўсы, якія ў рот не ўзяць. Окей, эксперымент з фастфудам, але чаму нельга нармальна адэкватна гатаваць яго для дзяцей? Мабыць дырэктар ды кіраўнік гораду такое есці ў жыцці не будуць», – абураецца беларуска. У каментарах большасць падзяляе ейнае здзіўленне: 📍«Пасадзіць бы дырэктара [за стол] і сказаць каб гэта еў» 📍«Сёлета дзіця мне сказала, каб я "зняла" яе з харчавання. Хоць мая дачка даволі ўсёедная, летась ела і сваю порцыю, і ў аднакласнікаў магла папрасіць, калі тыя адмаўляліся» 📍«Сын (7 клас) упершыню папрасіў "зняць" яго з харчавання. Раней пытанняў не было» 📍«Чым такія хот-догі, прасцей звычайных бутэрбродаў нарэзаць і келіх кефіру наліць» 🫠 А вы як, «затачылі» б такі хот-дог?
-
🫡 Легенда сусветнага футболу Ліянэль Мэсі скончыў сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны Апошнім матчам для яго ў складзе «бела-блакітнай» дружыны стаў таварыскі двубой супраць Беніну, які адбыўся ў Буэнас-Айрэсе ў прысутнасці амаль 85 тысячаў гледачоў. Аргентына перамагла ў гэтай гульні з лікам 3:0, а Мэсі акурат паставіў у ім кропку, забіўшы з пенальці ў другім тайме. ✍️ Ліянэль Мэсі дэбютаваў у нацыянальнай камандзе Аргентыны ў жніўні 2005 года – некаторыя з цяперашніх гульцоў зборнай тады яшчэ нават не нарадзіліся. На рахунку нападніка – перамога на чэмпіянаце свету-2022, дзве перамогі на Кубку Амерыкі (2021 і 2024), а таксама золата Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне. Гэта толькі тытулы разам з Аргентынаю, а на клубным узроўні іх было нашмат больш. За 21 год Мэсі апранаў бела-блакітную футболку 208 разоў і стрэліў у ёй 125 галоў. 🤩 Глядзіце, якое лазэрнае шоу зладзілі для «аргентынскага караля» на развітанне!
- Older posts