☝️У Егіпце таксама арыштоўваюць журналістаў і цэлымі рэдакцыямі Так затрымалі шэсць журналістаў незалежнага расследавальніцкага медыя Matsadaash -- увесь склад рэдакцыі. Іх звінавацілі ў меркаванай прыналежнасці да забароненай групы «Браты-мусульмане». Нібыта, журналісты пісалі сфабрыкаваныя навіны для інтэрнэт-выдання ў абмен на фінансаванне. «Непрымальна, каб урад выстаўляў ілжывыя абвінавачанні і выкрадаў журналістаў толькі таму, што яны баяцца свабоднай прэсы. Іх сем’і хвалююцца, мы хвалюемся, мы проста хочам, каб іх вызвалілі непашкоджанымі». Так пракаментаваў здарэнне адзін з заснавальнікаў Matsadaash Абдэльрахман Мансур. Ён адхіліў вінавачанні на адрас журналістаў і заявіў, што ён сам і сем’і журналістаў не ведаюць, дзе яны цяпер знаходзяцца. ☝️