Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. ❤️‍🔥 Навошта той Tinder, калі існуе Kufar Так, падобна, думаюць некаторыя беларускія мужчыны. Як высветлілася, прадаючы рэчы на гэтай платформе, можна напаткаць не толькі пакупнікоў, але і цэлую каманду патэнцыйных жаніхоў. Раскрываем падрабязнасці ў нашым роліку 👌

  2. 🐧 У Беларусі заўважаны дзяцел-«Бэнксі» Птушку зафіксавалі на відэа проста ў часе стварэння «муралу». Здаецца, няблага атрымалася. А вам як? 🫠

  3. edited

    Крыста Пайк прыйшла ў прытомнасць пасля няўдалага смяротнага пакарання Упершыню за 200 гадоў у штаце Тэнэсі вышэйшую меру пакарання прызначылі жанчыне. Ёй увялі дзве інʼекцыі пентабарбіталу, аднак жыцця яны яе не пазбавілі. «Яна перажыла пакутлівую спробу пакарання. Да таго ж правяла ў турме больш за 30 гадоў, большую частку гэтага часу ў адзіночнай камеры», – сказаў адвакат Стывен Фэрэл. Якімі будуць наступствы ўвядзення дзвюх смяротных доз, медыкі пакуль не ведаюць. Улады Тэнэсі таксама яшчэ не вырашылі, ці будуць спрабаваць выканаць прысуд паўторна. Падрабязней пра гісторыю Крысты Пайк чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. 🔗 Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 💉 Чаму прэпарат мог даць збой і што гэта ўвогуле за рэчыва? Чытайце ў нашым разборы. Спойлер – ад яго памерла Мэрылін Манро, распрацоўнік прэпарату забараніў прадаваць яго ў турмы, а ў Швейцарыі ён выкарыстоўваецца для кантраляванага самагубства.

  4. «Ён падышоў да мяне і прыставіў пісталет да лба. Потым пацягнуў мяне ў спальню» Тры гады таму адбыўся самы страшны дзень у гісторыі Ізраілю Палестынскія групоўкі і баевікі «ХАМАС» забілі 1200 мірных жыхароў, яшчэ 251 чалавека вывезлі ў сектар Газа. Пасля гэтага пачалася працяглая вайна, якая пакінула пасля сябе руіны і дзясяткі тысяч загінулых. Узгадваем жудасную трагедыю і разбіраемся, чаму напад не ўдалося прадухіліць. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

  5. edited

    Чатыры гады таму Алесь Бяляцкі стаў Нобэлеўскім лаўрэатам Праваабаронца і кіраўнік цэнтру «Вясна» на той момант знаходзіўся за кратамі. Рэжым Лукашэнкі пакараў яго 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нобэлеўскага лаўрэата вызвалілі 13 снежня 2025 года ў выніку перамоваў з ЗША. На пачатку 2026 года ён асабіста атрымаў дыплом і медаль прэміі міру. А каму ў 2026-м могуць даць Нобэлеўскую прэмію – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.

  6. Расея атакавала вобласці Украіны – ёсць загінулыя Па Кіеве былі нанесены ўдары балістычнымі ракетамі. Ратавальнікі знайшлі целы двух жыхароў. Расейская ракета таксама трапіла ў пяціпавярховы дом у Чарнігаўскай вобласці. Паведамляецца пра загінулых і пацярпелых. У Днепрапятроўскай вобласці расейцы амаль 20 разоў наносілі ўдары ракетамі і дронамі. У выніку былі пашкоджаныя прамысловыя абʼекты, жылыя дамы і аўтамабілі. У Крамянчуку (Палтаўская вобласць) былі атакаваныя некалькі шматпавярховых дамоў. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

  7. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Украінцы сталі лепш ставіцца да беларусаў Але ёсць катэгорыя людзей, якія, наадварот, пачалі ставіцца горш. Разбіраем вынікі апошняга апытання па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Ці можна вярнуцца ў 2019 год? Выглядае, што прынамсі некаторыя палітычныя колы ў Еўропе даюць на гэтае пытанне станоўчы адказ. Пачытайце меркаванне Юрыя Дракахруста на нашым сайце. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Як сёння выглядаюць рэпрэсіі ў Беларусі Праваабаронцы па-ранейшаму ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі як крытычную. Аналіз сітуацыі чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі #штопачытаць

  8. edited

    ⚽️ Зборная Беларусі забіла самы хуткі гол у сваёй гісторыі і нечакана перамагла Фінляндыю ў Лізе Нацыяў Аўтарам гістарычнага мяча стаў 21-гадовы Арцём Шуманскі, які адзначыўся ўжо на 14-й секундзе матчу. Каманда Фінляндыі так і не змагла адгуляцца да фінальнага свістка. У паралельнай сустрэчы групы 1 лігі C зборная Сан-Марына была вельмі блізкая да сенсацыйнай нічыёй 1:1 з Албаніяй. Аднак ужо ў кампенсаваны час суддзя прызначыў у браму «карлікаў» пенальці, і гаспадары ў выніку пазбегнулі непрыемнага для сябе выніку. Албанія цяпер ачольвае групу з 9 пунктамі, а Беларусь і Фінляндыя маюць па 7 балаў.

  9. 🍁Беларускі Багач у Амерыцы Даўняе народнае свята беларусы працягваюць ладзіць не толькі на радзіме. "На нашай вуліцы восеньскі фэст - Atlantic Antic. Па-беларуску гэта б называлася Багач".  Вядомы беларускі скульптар і грамадскі актывіст Henik Lojka паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. 🍂

  10. ☝️Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы: дэманстратыўная і агрэсіўная Узброеныя людзі ў масках суправаджалі групу мігрантаў каля 20 чалавек да беларуска-латвійскай мяжы, а потым зайшлі на тэрыторыю Латвіі. Інцыдэнт здарыўся на гэтым тыдні. «Тыя, хто суправаджаў нелегальных мігрантаў, былі ўзброеныя, пагражалі вайскоўцам Нацыянальных узброеных сіл, а таксама актыўна падштурхоўвалі і гналі групу мігрантаў у напрамку Латвіі», – паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі. Латвійскія памежнікі спынілі нападнікаў, але неўзабаве яны вярнуліся. «Праз некалькі гадзінаў пасля гэтага канфлікту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі размеркавальную шафу і скралі камеры. Да таго як памежны нарад паспеў прыбыць на месца, гэтыя асобы вярнуліся на тэрыторыю Беларусі», – паведамляе міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава ў сацсетцы X. У латвійскім войску заявілі, што правакацыя насіла дэманстратыўны і агрэсіўны характар.☝️

  11. edited

    ☝️У Менску судзяць каталіцкага святара Ксёндз Анатоль Парахневіч з вёскі Альковічы Вілейскага раёну ўжо адбыў 200 дзён зняволення. Цяпер яго судзяць у закрытым рэжыме, афіцыйнай інфармацыі пра хаду працэсу няма. Ксяндза Анатоля затрымалі ў сярэдзіне сакавіка, за кратамі ён сустрэў сваё 66-годдзе і 31 год святарства. Паводле звестак вернікаў, святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Яны таксама называюць абвінавачанне беспадстаўным і несправядлівым. Афіцыйнай інфармацыі пра абвінавачванне, у тым ліку з касцельных структураў, таксама няма. ☝️

  12. 🚆 Трохі пазітыву з беларускай чыгункі Свет змяняецца, але атмасфера ў правінцыйных электрычках застаецца той жа самай, што і 30 гадоў таму. Гляньце, як весела 🎤

  13. 💥 #галоўнае за 6 кастрычніка ✔️У Берасцейскай абласной больніцы кудысьці раптам зніклі галоўны доктар і ягоны намеснік. Падобна, яны затрыманыя ✔️Ва Украіне з'явілася падраздзяленне «Воля», афіцэрскія пасады ў якім займаюць беларусы ✔️«Цяперашні стан дачыненняў нагадвае кветкі, якія прарастаюць скрозь асфальт». Эксперты на адмысловым брыфінгу абмеркавалі свежыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх стасункаў ✔️Лукашэнку паказалі беларускі беспілотнік, сабраны ў Акадэміі навук ✔️Вайскоўцы з іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі прыляцелі ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у вучэннях ✔️На Гомельскім хімічным заводзе ўначы ліквідоўвалі ўцечку аміяку ✔️Стаў вядомы вырак суду для гора-маці з Ушачаў, якія кінула паміраць свайго нованароджанага сына ў выграбной яміне ✔️«Футфетышысты», якія раней скралі юзэрнэйм у «Пула Первого», правярнулі такі ж самы фокус з акаўнтам менскай ДАІ ✔️Нобэлеўскім лаўрэатам у галіне фізікі сёлета стаў Франсіс Галзэн ✔️Горадня апошнім з абласных цэнтраў Беларусі займела 5G-інтэрнэт ✔️Чартарныя рэйсы ў Егіпет з Гомля і Магілёва прыбіраюць з раскладу #рэпрэсіі: ▫️У закрытым рэжыме распачаўся судовы працэс над каталіцкім святаром Анатолем Парахневічам. Яму закідаюць «здраду дзяржаве» ▫️Былы палітвязень, які выехаў у Польшчу, публічна расказаў пра тое, што быў завербаваны КДБ ▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі праграміста з Бабруйску. Яго пакаралі «хатняй хіміяй»

  14. 🎃 Да Гэлаўіну гатовы: гарадзенец выгадаваў на сваім лецішчы гарбуз вагою 150 кг Ігар кажа, што не ставіў мэту біць рэкорды, проста хацеў паглядзець, «што за расліна такая, як сябе паводзіць». І нават апыліў гарбуз позна, ды й увогуле клапаціўся пра яго не зусім так, як раяць спецыялісты. На агародзе Ігара каля 150-кілаграмовага гарбуза-гіганта ёсць і 50-кілаграмовы «малютка». ✍️ Вага стандартнага гарбуза рэдка перавышае 10 кг, хоць сусветны рэкорд складае больш за 1200 кг. Так што гарадзенцу ёсць куды імкнуцца 💪

  15. 😊 Беларус падзяліўся мілай гісторыяй пра тое, як сямейная пара палякаў вяртала яму згублены гаманец Непрыемная сітуацыя здарылася з Арцёмам на мінулым тыдні. Непадалёк ад вакзалу «Варшава Заходня» гаманец з дакументамі і грашыма выпаў з ягонай кішэні, а заўважыў згубу беларус толькі дома. Самастойныя пошукі ды размяшчэнне аб'яваў у сацсетках нічога не далі. Але ў гэтай гісторыі ўсё ж здарыўся хэпі-энд: «Як высветлілася пазней, мой гаманец знайшла пара палякаў, якія ўсімі магчымымі спосабамі спрабавалі знайсці мяне. Напрыклад, яны званілі ў банк, які выдаў маю картку, аднак там адмовіліся даць ім мае кантакты і толькі заблакавалі картку. Пасля яны знайшлі мяне ў Facebook і пісалі мне з розных акаўнтаў, аднак праз асаблівасці сацсеткі я не атрымаў ніводнага паведамлення – усе яны так і засталіся ў "запытах". І толькі праз тры дні пасля здарэння, калі я сам вырашыў праверыць запыты ў Facebook, я знайшоў усе гэтыя паведамленні. Мы дамовіліся пра сустрэчу. Яны вярнулі мне гаманец і адмовіліся ад любой узнагароды. Дадалі, што заўважылі па карце побыту, што я з Беларусі і маю міжнародную абарону. Казалі, што ведаюць, што адбываецца ў Беларусі, і падтрымліваюць як беларусаў, так і ўкраінцаў. Менавіта таму яны не аднеслі гаманец у паліцыю ці амбасаду, а вырашылі самі паспрабаваць знайсці мяне» ✍️ Дзяліцеся ў каментарах такімі ж добрымі гісторыямі, якія здараліся з вамі 🔽

  16. 🇨🇭 У Швейцарыі ўрачыста адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку Ён быў усталяваны тут яшчэ 9 гадоў таму з ініцыятывы тагачаснага кіраўніка Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі. Нагодаю стала 200-я гадавіна з дня смерці Касцюшкі. У ліпені ў манумента з'явіўся падмурак з беларускага валуна ды новая мемарыяльная шыльда. А яшчэ – брукаванка на навакольнай тэрыторыі. Рэнавацыяй займалася ініцыятыва MALDZIS (сумесна з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл), прычым апрацоўку каменя і выраб шыльды замовілі ў Менску. Пазней падмурак, брукаванку і шыльду даставілі з Беларусі ў Польшчу, а ўжо адтуль – у Швейцарыю. ✍️ Урачыстая цырымонія прэзентацыя абноўленага манументу запланаваная на 17 кастрычніка (а 13-й гадзіне). Месца – гарадскі парк мястэчка Золатурн.

  17. 🤔 Пакуль у Літве галасуюць за ядравую зброю і вайсковую базу ЗША, Лукашэнка патрабуе абнулення дронаў. Ці магчыма гэта ў Беларусі? Як наяўнасць нямірнага атаму ў Літве можа змяніць расстаноўку сілаў у рэгіёне? 📺 Абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Уключайце эфір!

  18. ❤️ Гэта самая мілая аперацыя ва Украіне Нацгвардыя эвакуявала шэсць коцікаў з акупаваных тэрыторыяў. Паглядзіце! 😺

  19. 🛩 Чартарныя рэйсы ў Егіпет з Гомля і Магілёва прыбіраюць з раскладу Тым турыстам, якія мусілі вылятаць з гомельскага аэрапорту, прапануюць на тых жа ўмовах ляцець з Менску. Што тычыцца Магілёва, то адтуль апошні рэйс Belavia на поўнач Афрыкі мусіць выправіцца 24 кастрычніка. Вяртацца самалёт будзе ўжо не ў абласны цэнтр, а ў сталіцу. ✅ Больш інфармацыі шукайце тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  20. Older posts