🇨🇭 У Швейцарыі ўрачыста адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку Ён быў усталяваны тут яшчэ 9 гадоў таму з ініцыятывы тагачаснага кіраўніка Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі. Нагодаю стала 200-я гадавіна з дня смерці Касцюшкі. У ліпені ў манумента з'явіўся падмурак з беларускага валуна ды новая мемарыяльная шыльда. А яшчэ – брукаванка на навакольнай тэрыторыі. Рэнавацыяй займалася ініцыятыва MALDZIS (сумесна з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл), прычым апрацоўку каменя і выраб шыльды замовілі ў Менску. Пазней падмурак, брукаванку і шыльду даставілі з Беларусі ў Польшчу, а ўжо адтуль – у Швейцарыю. ✍️ Урачыстая цырымонія прэзентацыя абноўленага манументу запланаваная на 17 кастрычніка (а 13-й гадзіне). Месца – гарадскі парк мястэчка Золатурн.