Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы: дэманстратыўная і агрэсіўная Узброеныя людзі ў масках суправаджалі групу мігрантаў каля 20 чалавек да беларуска-латвійскай мяжы, а потым зайшлі на тэрыторыю Латвіі. Інцыдэнт здарыўся на гэтым тыдні. «Тыя, хто суправаджаў нелегальных мігрантаў, былі ўзброеныя, пагражалі вайскоўцам Нацыянальных узброеных сіл, а таксама актыўна падштурхоўвалі і гналі групу мігрантаў у напрамку Латвіі», – паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі. Латвійскія памежнікі спынілі нападнікаў, але неўзабаве яны вярнуліся. «Праз некалькі гадзінаў пасля гэтага канфлікту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі размеркавальную шафу і скралі камеры. Да таго як памежны нарад паспеў прыбыць на месца, гэтыя асобы вярнуліся на тэрыторыю Беларусі», – паведамляе міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава ў сацсетцы X. У латвійскім войску заявілі, што правакацыя насіла дэманстратыўны і агрэсіўны характар.☝️

Views over time

01K2K6 Oct 19:2811 Nov 21:461.9K6 Oct 19:28: 0 views11 Nov 21:46: 1,950 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 19:280
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.