Расея атакавала вобласці Украіны – ёсць загінулыя Па Кіеве былі нанесены ўдары балістычнымі ракетамі. Ратавальнікі знайшлі целы двух жыхароў. Расейская ракета таксама трапіла ў пяціпавярховы дом у Чарнігаўскай вобласці. Паведамляецца пра загінулых і пацярпелых. У Днепрапятроўскай вобласці расейцы амаль 20 разоў наносілі ўдары ракетамі і дронамі. У выніку былі пашкоджаныя прамысловыя абʼекты, жылыя дамы і аўтамабілі. У Крамянчуку (Палтаўская вобласць) былі атакаваныя некалькі шматпавярховых дамоў. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.