🎃 Да Гэлаўіну гатовы: гарадзенец выгадаваў на сваім лецішчы гарбуз вагою 150 кг Ігар кажа, што не ставіў мэту біць рэкорды, проста хацеў паглядзець, «што за расліна такая, як сябе паводзіць». І нават апыліў гарбуз позна, ды й увогуле клапаціўся пра яго не зусім так, як раяць спецыялісты. На агародзе Ігара каля 150-кілаграмовага гарбуза-гіганта ёсць і 50-кілаграмовы «малютка». ✍️ Вага стандартнага гарбуза рэдка перавышае 10 кг, хоць сусветны рэкорд складае больш за 1200 кг. Так што гарадзенцу ёсць куды імкнуцца 💪