Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 📈 Аўдыторыя «Белсату» расце: рэкорды на YouTube і значны прарыў у TikTok Незалежныя сістэмы аналітыкі фіксуюць ўпэўнены рост праглядаў на лічбавых пляцоўках «Белсату». Ахопы аўдыторыі вярнуліся да высокіх паказчыкаў лютага і працягваюць усталёўваць новыя рэкорды. 😊 На YouTube адразу некалькі напрамкаў – наш галоўны канал, навінавыя выпускі і фармат Shorts – паказваюць гістарычныя максімумы па праглядах. Прыкметнай тэндэнцыяй стаў рост цікавасці да нашага кантэнту ў Польшчы. Сярод тэмаў, якія прыцягнулі найбольшую ўвагу гледачоў у верасні, вылучаюцца рэпартажы пра маштабныя пажары ў расейскім Падмаскоўі, выкліканыя ўдарамі ЗСУ. Таксама папулярнасць мелі матэрыялы пра ўнутраныя беларускія праблемы – сітуацыя з пасяўной кампаніяй і вырошчваннем ільну, якія суправаджаліся публічнай крытыкай з боку Лукашэнкі. 🌐 Выдатныя вынікі паказвае і наш TikTok. Усяго за два апошнія месяцы відэа на гэтай пляцоўцы сабралі большую аўдыторыю і ахопы, чым за ўвесь мінулы 2025 год. 🤝 Дзякуем нашым гледачам і чытачам за давер і падтрымку. Мы працягваем працаваць, каб аператыўна і аб'ектыўна расказваць вам пра самае важнае!

  2. ☣️ Заслужаная доктарка Украіны пракаментавала «чуму ў Іркуцку» Апошнім часам з’яўляюцца навіны пра «чуму» ў расейскім горадзе, якая пачалася са смерці лабаранткі супрацьчумнага інстытуту Дарʼі Шыпілавай пасля разбітай прабіркі. У сацсетках непакояцца, што хвароба можа вырвацца на волю і прывесці да новых смерцяў. Як піша доктарка Вольга Галубоўская, адзін смяротны выпадак – яшчэ не выбух хваробы. «У свеце штогод рэгіструецца каля 3000 выпадкаў чумы, пераважная большасць з іх – бубонная форма, але ёсць і лёгачная. Ніякага сурʼёзнага распаўсюду хваробы не будзе. Будзе шмат палітыкі, чутак, часам страху, не больш за тое…» Спадарыня Вольга называе некалькі выпадкаў, калі паміралі лабаранты, але выбуху захворванняў не было: ▪️ Мікрабіёлаг Чыкагскага ўніверсітэту Мэлкам Кэсэдэбэн памёр ад сэптычнай формы чумы (Чыкага, 2009). ▪️ Смяротнае лабараторнае заражэнне натуральнай воспай (Бэрмінгэм, 1978). ▪️ 7 памерлых працаўнікоў лабараторыі, якія працавалі з тканкамі зялёных мартышак з Уганды (Марбург, 1967). ▪️ Антаніна Праснякова ўкалолася іголкай з вірусам Эбола і памерла (Кальцова, 2004). Экспертка кажа, што само слова «чума» выклікае сярэднявечны страх, а сувязь выпадку з лабараторным паходжаннем гэты страх узмацняе. Акрамя таго, сітуацыю нагнятаюць сусветныя СМІ.

  3. 🐲 «Мортал Комбат» у дызель-цягніку «Полацк-Маладзечна» Бойка двух мужчынаў, што завязалася проста ў вагоне, ледзь не скончылася для аднаго з іх трагічна. 54-гадовы небарака атрымаў ад свайго суперніка ўдар нажом у грудную клетку. Брыгада медыкаў забрала пацярпелага са станцыі «Ветрына» ў Полацкім раёне. Другі ўдзельнік бойкі цяпер можа правесці да 8 гадоў за кратамі за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Інцыдэнт здарыўся 16 верасня.

  4. 🦶Памятаеце, як юзэрнэйм «Пула Первого» быў скрадзены «футфетышыстамі»? Цяпер тое самае здарылася з адрасам сталічнай ДАІ Спасылка, якая раней вяла на канал менскай дзяржаўтаінспекцыі з навінамі пра змены ў дарожным руху і пра ДТЗ, цяпер накіроўвае чытача на калекцыю здымкаў жаночых ступняў. Сам канал пры гэтым функцыянуе ў звычайным рэжыме. «Пул Первого» вяртаў сабе юзэрнэйм недзе 3-4 гадзіны. За які час справіцца ДАІ? 🫠

  5. 🤡 Азаронак зноў знайшоў «здраду» на Зыбіцкай Адыёзны прапагандыст чарговы раз праявіў сябе ў тым, што ўмее найлепш – раскапаў прыкметы злачынства і «здрады дзяржаве» там, дзе ментальна ўраўнаважаны чалавек пабачыў бы толькі гумар ды іронію. Расказваем, у чым справа 👌

  6. 🇮🇷 Іранскія сілавікі прыбылі ў Беларусь, каб прыняць удзел у «антытэрарыстычных» вучэннях ШАС Гаворка ідзе пра вайскоўцаў спецпадраздзяленняў сухапутных войскаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Гэта своеасаблівы сімбіёз узброеных сілаў і «палітычнай паліцыі» Ірану. Цікава, што ажно 47 дзяржаваў свету прызналі згаданы Корпус тэрарыстычнай арганізацыяй. У Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі падкрэслілі, што ўдзел іхнай «дэлегацыі» ў вучэннях на тэрыторыі Беларусі адбываецца на фоне «спробаў заходніх дзяржаваў аслабіць дачыненні Ісламскай рэспублікі з дзяржавамі рэгіёну».

  7. 📶 Гарадзенцы цяпер могуць карыстацца 5G-інтэрнэтам. Але не ва ўсім горадзе Пра з'яўленне ў абласным цэнтры сеткі 5G паведаміла кампанія beCloud. У Менску, Берасці, Гомлі, Магілёве ды Віцебску 5G-пакрыццё з'явілася яшчэ ў студзені гэтага года. У кампаніі пералічылі гарадзенскія лакацыі, дзе цяпер даступныя «тэхналогіі пятага пакалення»: 📍на пляцоўцы паміж Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам і Гарадзенскім электратэхнічным каледжам 📍непадалёк гандлёвага цэнтру ў раёне вуліцы Пралетарскай 📍каля галоўнага корпусу Гарадзенскага дзяржаўнага медуніверсітэту

  8. 😺 Усё, халява скончылася? ChatGPT пачне таемна маркіраваць свае тэксты! Калі вы звыклі пісаць курсавыя, працоўныя справаздачы ці пасты для сацсетак з дапамогаю штучнага інтэлекту – самы час напружыцца. OpenAI пад ціскам Еўразвязу пачынае ўкараняць нябачныя «вадзяныя знакі» (textGrain)! 🤨 Што гэта значыць? Цяпер выкладчык або бос зможа прагнаць ваш тэкст праз спецыяльны дэтэктар і імгненна даведацца, што яго пісаў ChatGPT. Гэта не нейкія схаваныя прабелы, а хітры алгарытм статыстыкі падбору словаў. Фіча аўтаматычна запрацуе ў Еўропе ўжо ў найбліжэйшыя тыдні! Сама кампанія прызналася, што сістэма пакуль... дзіравая. ❌ Калі вы наўпрост скапіюеце вялікі тэкст – вас 100% зловяць. ✅ Але варта вам замяніць усяго 10% словаў уласнымі сінонімамі – і дакладнасць дэтэктара рэзка абвальваецца! А калі вы не палянуецеся і перапішаце 25% тэксту, ШІ пазнае свой уласны твор толькі ў 17% выпадкаў. Да таго ж, кароткія тэксты сістэма амаль не распазнае. 👇 Ну што, хто пойдзе тэрмінова перапісваць свае справаздачы? Адпраўляйце навіну сябрам, якія любяць зваліць усю працу на нейрасетку! 🚀

  9. ▪️На пажары ў Лідскім раёне загінула жанчына. Папярэдне, ейны сужыцель заснуў з цыгарэтаю ў руцэ Паведамленне пра загаранне ў адной з хатаў аграгарадку Мажэйкава паступіла ратаўнікам учора ўвечары. Калі яны прыбылі на месца здарэння, знайшлі ўнутры будынку цела 57-гадовай жанчыны без прыкметаў жыцця. Таксама выявілі 61-гадовага мужчыну ў непрытомным стане. Ён выжыў і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі. Следчыя высветлілі, што жанчына і мужчына злоўжывалі спіртнымі напоямі і рэгулярна палілі ў жылых памяшканнях. Папярэдняя экспертыза паказала, што ачаг загарання знаходзіўся ў тым жа пакоі, дзе знайшлі мужчыну.

  10. edited

    ☝️«Наша ніва»: сілавікі арыштавалі галоўнага доктара Берасцейскай абласной больніцы Гаворка пра 66-гадовага Аляксандра Карпіцкага (на фота), сувязі з якім няма з мінулага тыдня. Карпіцкі мае статус заслужанага лекара Беларусі і ганаровага грамадзяніна вобласці, таксама ён – аўтар 15-ці вынаходніцтваў і рэпрэзентант Берасцейшчыны ў лукашэнкаўскім Савеце Рэспублікі. Берасцейскую абласную больніцу Карпіцкі ачольвае больш як 25 гадоў. У 2020-м яго дадалі ў «Чорную кнігу Беларусі» за тое, што ён не падаўжаў кантракты маладым спецыялістам па палітычных матывах. На працоўным месцы ў згаданай больніцы цяпер адсутнічае і адзін з намеснікаў Карпіцкага – Андрэй Шасцюк. @nashaniva мяркуе, што ён таксама быў затрыманы.

  11. edited

    📌 Пракурораў адправілі ў садок. Вучыць патрыятызму тых, хто яшчэ не ўмее трымаць лыжку? 📌 А ў гэты час Лукашэнка выхоўвае ўласных дзяцей: пры чым да дыктатарскіх нашчадкаў гусь – глядзіце ў «Нашым дні». ⏯️ Далучайцеся да трансляцыі.

  12. 💱 Курсы валютаў 6 кастрычніка Еўра і долар сёння паказалі заўважны рост: плюс 4,5 і 3,5 капейкі адпаведна. У расейскага рубля дзень не задаўся: у выніку гандляванняў ён скінуў больш за 1,5 капейчыны. #курсывалютаў

  13. ✍️ Украінскія войскі здолелі выйсці да мяжы з РФ на адным з участкаў у Харкаўскай вобласці? Пра гэта піша амерыканскі маніторынгавы канал US Army Power. Адзначаецца, што ЗСУ прарваліся праз расейскія абарончыя ўмацаванні непадалёк ад Ваўчанскіх Хутароў. Ім удалося дасягнуць лініі дзяржаўнай мяжы ўпершыню ў гэтым сектары. Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага Генштабу, якая б пацвярджала гэтыя звесткі, няма. 📷 Фота ілюстрацыйнае

  14. 🤯 Шок з Ушачаў: нарадзіла ў вясковым туалеце і кінула дзіця там паміраць! Дэталі гэтага дзікага злачынства проста не ўкладваюцца ў галаве. 21 сакавіка 24-гадовая дзяўчына спакойна пайшла ў вулічную прыбіральню, нарадзіла там абсалютна здаровага хлопчыка, разарвала пупавіну і... вярнулася ў хату, пакінуўшы немаўля ў нечыстотах. Прычына шакуе! 🤬 Аказалася, што так званая маці была ў моцным запоі. Сваю старэйшую дачку яна ўжо страціла раней (адабралі бацькоўскія правы праз алкагалізм), а гэтага дзіця «не хацела», бо... зацяжарыла не ад свайго сужыцеля і баялася, што праўда вылезе вонкі. Хуткую выклікала маці сужыцеля, калі той знайшоў скрываўленую вопратку. Але ратаваць хлопчыка было ўжо позна – экспертыза пацвердзіла, што ён нарадзіўся цалкам здаровым і жыццяздольным, але загінуў ад удушша... ⚖️ Чым усё скончылася? Выднню «Витебские Вести» стала вядома, што жанчыне прысудзілі 15 гадоў калоніі. Устаноўлена, што яна асэнсоўвала свае дзеянні ў момант ажыццяўлення злачынства. Таксама гора-маці будуць прымусова лячыць ад алкагалізму. 👇 Як вы лічыце, ці справядлівы гэта прысуд? Дзяліцеся меркаваннем у каментарах!

  15. 🏆 Нобэлеўскім лаўрэатам у галіне фізікі сёлета стаў Франсіс Галзэн Амерыканскага фізіка бельгійскага паходжання ўзнагародзілі «за вырашальны ўнёсак у развіццё нейтрынавай абсерваторыі IceCube і адкрыццё высокаэнергетычных нейтрына астрафізічнага паходжання».

  16. 🚌 «Менсктранс» прысароміў пасажыраў, якія пакідаюць у салоне транспарту прабітыя квіткі ў якасці «падарунку» іншым А таксама: новае падраздзяленне з беларусамі ва Украіне, кіроўцам стала даступна больш паліклінікаў для медагляду, візавыя паслабленні для беларусаў ад чэшскага ўраду. Пра ўсё гэта і не толькі расказваем у нашым экспрэс-выданні навінаў 💻

  17. 👕 Чайка вырашыла адпачыць проста пасярод ажыўленай менскай вуліцы Аднак неабыякавая жанчына палічыла, што птушцы лепш перавесці дух у нейкім спакайнейшым месцы. Яна выйшла проста на праезную частку, каб вынесці чайку падалей ад аўтамабіляў. Вось як гэта было 👀

  18. ☝️Былы палітвязень, які выехаў у Польшчу, публічна расказаў пра тое, што быў завербаваны КДБ Жлобінец Вадзім Пашкоўскі быў пакараны ў Беларусі за ўдзел у пратэстах-2020 – ягоную асобу вылічылі праз відэа, знятае сілавікамі. Прычым гэта здарылася ажно праз 4 гады пасля падзеяў. У снежні 2025-га мужчына вызваліўся і здолеў знайсці сабе працу па спецыяльнасці (інжынер-распрацоўнік тэхналагічных працэсаў) на прыватным прадпрыемстве ў Магілёве. Аднак там у Пашкоўскага здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам, які перарос у выклік сілавікоў і размову з імі ў Упраўленні КДБ па Магілёўскай вобласці. «Мне кажуць: “Короче, расклад такой: или ты сегодня идешь домой, но тебе придется поехать в командировку, или ты сегодня не пойдешь домой, потому что на твоем ноутбуке очень много файлов и у нас есть основания подозревать, что ты занимаешься промышленным шпионажем”. А я, яшчэ як вучыўся ў БДТУ, рабіў шмат рысункаў, розных файлаў, звязаных з вытворчасцю. І вось іх яны перакруцілі на той шпіянаж. І таму яны сказалі: “Или на 15 лет, или надо будет помочь стране”. Яны сказалі, што мне трэба выехаць у Польшчу і там проста жыць, стасавацца з людзьмі і перыядычна распавядаць ім як у мяне справы і з кім я стасуюся. І, сказалі, што самае галоўнае – ні пры якіх акалічнасцях нікому, асабліва ў Польшчы ніколі не казаць пра гэты факт. Бо, маўляў, як толькі я камусьці скажу пра гэта – маё жыццё скончыцца, таму што Польшча адразу мяне выкіне назад, а яны адразу мяне сустрэнуць і далей ужо я мусіў сам зразумець, што будзе» Вадзім Пашкоўскі дачакаўся польскай гуманітарнай візы ў Беларусі, а ўначы 3 кастрычніка заехаў у Польшчу. Ён вырашыў адразу ж публічна расказаць пра вербаванне з боку спецслужбаў Лукашэнкі, каб «абнуліць» яго і паказаць, што не мае намеру працаваць на сілавікоў.

  19. ❗️ Фотафакт: Лукашэнку паказалі беларускі беспілотнік Як піша прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка краіны, БПЛА стварылі ў Акадэміі навук. Таксама Лукашэнку паказваюць іншыя распрацоўкі «цывільнага і ваеннага прызначэння», да якіх прыклала руку НАН РБ.

  20. ☝️На Гомельскім хімічным заводзе ўначы ліквідоўвалі ўцечку аміяку МНС паведамляе, што яна адбылася на адкрытай пляцоўцы складу. У паветра патрапіла каля 50 кг гэтага небяспечнага рэчыва. Аднак у ведамстве заяўляюць, што цяпер пагрозы няма – замеры паказалі, што перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку ў ваколіцах заводу не зафіксавана. Былі праведзеныя адпаведныя дзеянні па асаджванні пары гэтага рэчыва ды ягонай нейтралізацыі. Людзі не пацярпелі.

  21. Older posts