😊 Беларус падзяліўся мілай гісторыяй пра тое, як сямейная пара палякаў вяртала яму згублены гаманец Непрыемная сітуацыя здарылася з Арцёмам на мінулым тыдні. Непадалёк ад вакзалу «Варшава Заходня» гаманец з дакументамі і грашыма выпаў з ягонай кішэні, а заўважыў згубу беларус толькі дома. Самастойныя пошукі ды размяшчэнне аб'яваў у сацсетках нічога не далі. Але ў гэтай гісторыі ўсё ж здарыўся хэпі-энд: «Як высветлілася пазней, мой гаманец знайшла пара палякаў, якія ўсімі магчымымі спосабамі спрабавалі знайсці мяне. Напрыклад, яны званілі ў банк, які выдаў маю картку, аднак там адмовіліся даць ім мае кантакты і толькі заблакавалі картку. Пасля яны знайшлі мяне ў Facebook і пісалі мне з розных акаўнтаў, аднак праз асаблівасці сацсеткі я не атрымаў ніводнага паведамлення – усе яны так і засталіся ў "запытах". І толькі праз тры дні пасля здарэння, калі я сам вырашыў праверыць запыты ў Facebook, я знайшоў усе гэтыя паведамленні. Мы дамовіліся пра сустрэчу. Яны вярнулі мне гаманец і адмовіліся ад любой узнагароды. Дадалі, што заўважылі па карце побыту, што я з Беларусі і маю міжнародную абарону. Казалі, што ведаюць, што адбываецца ў Беларусі, і падтрымліваюць як беларусаў, так і ўкраінцаў. Менавіта таму яны не аднеслі гаманец у паліцыю ці амбасаду, а вырашылі самі паспрабаваць знайсці мяне» ✍️ Дзяліцеся ў каментарах такімі ж добрымі гісторыямі, якія здараліся з вамі 🔽