Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 43 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. ❤️‍🩹 Калі дом далёка, асабліва важна часам апынуцца сярод сваіх Пагаварыць пра тое, што хвалюе, пасмяяцца, паўспамінаць сваё і проста пабыць разам. Менавіта такой мы задумалі новую вечаровую праграму «Калыханка для дарослых» – цёплай размовай напрыканцы тыдня. Першае выданне вы пабачыце ўжо 3 кастрычніка а 19:30 паводле менскага часу. Глядзіце на «Белсаце» 🖥

  2. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні пагаворым пра наступны візіт Коўла ў Беларусь, аднаўленне кантактаў з NATO, магчымае вызваленне палітвязняў. Таксама абмяркуем працу рэтранслятараў у Беларусі, пагрозы Паўлу Латушку, будаўніцтва акадэміі КДБ, вакцынацыю супраць грыпу ды працу «Беларусьфільму». Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/Mig1kvZNFug

  3. 🔍 Берасцейскія мытнікі знайшлі ў аўтамабілі беларускі тры старажытныя іконы, якія яна не мела намеру дэклараваць Жанчына, якая мае грамадзянства РБ, аднак жыве ў Нямеччыне, заязджала на радзіму на аўтамабілі з нямецкімі нумарамі. З гэтай прычыны яна паехала на «чырвоны калідор», каб аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку. У часе размовы з мытнікамі яна патлумачыла, што больш не мае пры сабе ніякіх каштоўных рэчаў, якія б падлягалі дэклараванню. Аднак калі супрацоўнікі мытні вырашылі праверыць салон легкавіка, то знайшлі схаваныя пад чахламі сядзенняў іконы. Экспертыза ўстанавіла, што яны былі створаныя яшчэ ў XVIII ды XIX стагоддзях на тэрыторыі Расейскай імперыі. Гэта абразы «Божая Маці Ахтырская», «Божая Маці Толская», «Божая Маці Усіх Смуткуючых Радасць». Агульную вартасць усіх іконаў ацанілі ў 6 тысяч беларускіх рублёў. У дачыненні да жанчыны распачалі адміністратыўны працэс.

  4. edited

    📍Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, як ёй «паставілі дыягназ» у зняволенні Нарколагу-псіхіятру з папраўчай калоніі №24 у пасёлку Зарэчча Паўлу Бурвелю хапіла двух размоваў з экс-палітзняволенай, каб вызначыць, якую «псіхічную хваробу» яна мае. Вось як апісвае гэтую сітуацыю сама Шарэнда-Панасюк: «Першы раз Бурвеля я ўбачыла, калі вывелі з ШІЗА для гэтак званага медагляду псіхіятра. Адразу сказала яму, што ў ягоных паслугах патрэбы не маю. Ён: "А чаму?" - "А таму што я палітзняволеная, таму што мяне трымаюць тут незаконна, таму што тэрор..." - "І вы ў гэта верыце?" І пасміхаецца гэтак з мяне-недарэкі. Аааа, стоп! Палітзняволеных у нас няма, знаёмая песня. Усё з гэтым "медыкам" зразумела, я рэзка перарвала размову і сышла. А Павел Іванавіч, падазраю, пакрыўдзіўся, адчуў дысананс з усеагульнай любоўю да сябе. Ува што верыць ён сам, ён патлумачыў мне пры наступнай сустрэчы, пяпярэдне націснуўшы "выкл." на відэарэгістратары. - "А я вось веру, што за Лукашэнку прагаласавала 80%, што на мітыгні супраць яго выйшла 2-3 тысячы чалавек, што маіх таварышаў пабілі і таму правільна вас тут прэсуюць!" [...] - "Дык вы лекар альбо кат?" Не столькі пыталася ў яго, як канстатавала факт. Напрыканцы 2022-га, калі мяне ўжо бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА, Павел Іванавіч Бурвель звольніўся з калоніі. Але "падарунак" пасля сябе пакінуў. У чэрвені 2023-га адна з ягоных "кліентак" збіла мяне ў ПКТ, адміністрацыя тады заварушылася, пачала імітаваць расследванне выпадку, у выніку чаго ў мае рукі патрапілі паперы, якія вяла на мяне медчастка калоніі. Ляжала там і дакладная запіска псіхіятра за восень-2022. Чорным па белым Павел Іванавіч Бурвель пісаў: "Называет себя политзаключенной. Диагноз – параноидальное расстройство личности". І подпіс»

  5. 😨 Няўважлівы кіроўца знёс святлафор на менскім скрыжаванні, але ўсё магло скончыцца куды горш У ДАІ паказалі відэа сённяшняй аварыі на Каменнай Горцы. 32-гадовы мужчына, які кіраваў Renault, спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з папутным легкавіком. Ён вылецеў за межы праезнай часткі і «заваліў» святлафор проста перад дзяўчынаю, якая спакойна пераходзіла вуліцу. Пазбегнуць трагедыі дазволілі літаральна долі секунды.

  6. 🏃‍♀️ Бегаеце шмат, а тэхніка лепшай не становіцца? Магчыма, варта... навучыцца скакаць Здавалася б, зусім іншая дысцыпліна 🤔 Але менавіта скокі дапамагаюць адпрацаваць тое, што адбываецца з нагамі падчас кожнага бегавога кроку. Крысціна Ціманоўская параіла некалькі практыкаванняў, якія можна дадаць да сваіх трэнаванняў 👌 💃🏼 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

  7. 🇲🇩 У Кішынёве эвакуявалі аэрапорт праз паведамленне аб замінаванні З будынку выводзяць пасажыраў і персанал, рэгістрацыю на рэйсы прыпынілі, а расклад запланаваных вылетаў будзе зменены. На месцы працуюць спецыяльныя падраздзяленні МУС Малдовы. Міжнародным аэрапортам імя Яўгена Догі карыстаецца ў тым ліку нямала беларусаў.

  8. ✍️ Камісія па этыцы КР папрасіла дэлегатаў не пасылаць адзін аднаго ў грубай форме падчас камунікацыі Увагу на сітуацыю звярнула @euroradio. Нагодаю для ўмяшання камісіі стаў напружаны дыялог у «Чаце рэфарматараў і рэфарматарак», дзе Мікіта Семяненка (Кааліцыя Латушкі і «Рух За Свабоду») быў пасланы «на**й» Іванам Краўцовым (фракцыя «Наступ»). Краўцова падтрымаў лайкам былы прадстаўнік згаданай фракцыі Яўген Каравулаў. А пачалося ўсё (паводле словаў Семяненкі) з абвінавачванняў з боку Краўцова: маўляў, дэмакратычныя сілы займаюцца «очковтирательством». Дасталася і Мікалаю Казлову з фракцыі АГП, якому Краўцоў закінуў «грантовое трудоустройство». 👀 Камісія па этыцы Каардынацыйнай рады, прааналізаваўшы сітуацыю, параіла Краўцову з Каравулавым «устрымлівацца ад падобнага стылю камунікацыі», а яшчэ прынесці прабачэнні Казлову. ☝️А мы тым часам нагадаем пра нашае старое відэа, прысвечанае аўтэнтычнай беларускай лаянцы, якую можна выкарыстаць замест агульнапрынятых на постсавецкай прасторы расейскіх мацюкоў. 📷 Скрыншот: @euroradio

  9. 🤗 «Баю-бай, вачаняты...». А вось і не, не закрывай! Наадварот, раскрывай шырэй, бо на Белсаце прэм'ера – «Калыханка для дарослых» У якасці вядоўцы выступіць ужо добра вядомы нашаму гледачу Дзяніс Дудзінскі. Не ўсё ж весці ранішнія шоу – для вечаровых Дзяніс таксама мае адпаведную кваліфікацыю. Першы сезон будзе складацца з 10 праграмаў. Маем літаральна 15 хвілін у перапынку паміж здымкамі, каб задаць Дудзінскаму некалькі пытанняў. ✅ Чытайце размову па спасылцы 🔗 А гэтым лінкам карыстайцеся, калі вы ў Беларусі 👀 Дэбютны выпуск глядзіце ў нашым эфіры 3 кастрычніка а 19:30 па Менску і 18:30 па Варшаве

  10. 🤔 Навошта Лукашэнку асобны чалавек, каб сачыць за ўласнымі сілавікамі? Начальніка Генштаба Паўла Муравейку раптам перавялі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, і даручылі яму абсалютна новы кірунак. Разбіраемся, што адбываецца ўнутры сілавой сістэмы і чаму самаабвешчанаму кіраўніку РБ спатрэбіўся яшчэ адзін канал кантролю, у новым выданні нашай праграмы «Нацыянальны інтарэс». 🔍 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

  11. ☝️Павел Латушка расказаў пра маштабныя спробы вярбоўкі людзей з ягонай каманды У размове з Беларускай службаю Польскага радыё палітык расказаў, што толькі за апошні месяц да 11-ці ягоных паплечнікаў звярталіся невядомыя, якія за грошы прапаноўвалі перадаваць ім інфармацыю пра маршруты перасоўвання Латушкі ды ягоны працоўны графік. Проста цяпер у Польшчы расследуюць ажно 5 крымінальных справаў, звязаных з пагрозамі жыццю і здароўю лідара НАУ. Апошняя з іх была заведзеная два тыдні таму. Паводле Латушкі, дэмакратычныя сілы могуць спадзявацца толькі на органы бяспекі замежных дзяржаваў. Ён параіў адразу звяртацца ў паліцыю ці пракуратуру пры спробах вербавання, а таксама да праваабаронцаў, «каб яны ведалі». «Мы павінны зразумець, што супраць нас ідзе вайна, яна аб'яўленая і адкрытая», – падкрэслівае палітык.

  12. edited

    💬 «Калі логіка гэтых зменаў будзе даведзеная да канца – атрымаецца, што ўлады незалежнай Рэспублікі Беларусь, у адрозненні ад царскіх і савецкіх, будуць баяцца “Пагоні”» Ва ўрадзе распрацавалі папраўкі да закону, прысвечанага сімволіцы. Калі яны будуць зацверджаныя, то герб або сцяг можна будзе выключыць з дзяржаўнага рэгістра, калі «экстрэмісцкім» прызнаюць хаця б адзін ягоны элемент. Геральдыст Алесь Чайчыц перакананы, што такім чынам закладваюць падмурак пад поўнае выцісканне з публічнага ўжытку розных варыяцыяў «Пагоні», якія дагэтуль можна сустрэць на гербах шэрагу гарадоў і рэгіёнаў. ✅ Разбіраем папраўкі разам з экспертам у нашым матэрыяле 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  13. 💱 Курсы валютаў 2 кастрычніка Еўра на фінішы тыдня скінуў дадатковыя 1,5 капейкі. Тым часам долар і расейскі рубель ледзь заўважна падраслі. #курсывалютаў

  14. 👀 Адразу некалькі краінаў Еўразвязу ўскладняюць працэдуру атрымання Шэнгену для беларусаў Магчыма, гэта водгалас гісторыі з дыверсантам, які патрапіў у ЕЗ дзякуючы італьянскай візе, атрыманай у Менску. ✍️ А таксама: бальнічныя ў Беларусі пачнуць паступова пераводзіць у лічбавы фармат, Рыжанкоў узгадаў пра магчымы новы візіт Коўла, Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету. 🔹Глядзіце свежы выпуск экспрэс-навінаў проста цяпер

  15. 👀 Чыноўнікі ад адукацыі заявілі, што пакаралі настаўнікаў менскай школы за «паборы» перад выпускным Нагадаем: на пачатку верасня гісторыяй падзялілася былая вучаніца 9-га класу сталічнай школы №66. Яна зрабіла допіс у Threads (які суправаджаўся адпаведнымі скрыншотамі з чатаў), дзе падрабязна расказала, колькі грошай і на што канкрэтна збіраў бацькоўскі камітэт, каб «падмасліць» настаўнікаў перад іспытамі. Свае скаргі школьніца (з дапамогаю бацькоў) накіравала ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Там такой «дробяззю» займацца не сталі, аднак пераслалі ліст на ўзровень ніжэй – у адміністрацыю Савецкага раёна Менску. Тамтэйшае Упраўленне па адукацыі не стала ігнараваць праблему. У адказе, які прыйшоў дзяўчыне, гаворыцца, што «праведзенае ўнутранае разбіральніцтва», «факт беспадстаўных збораў пацверджаны», а да асобаў, што дапусцілі правіну, прымененыя «захады дысцыплінарнага спагнання». ✍️ Большасць беларусаў у каментарах дзякуе дзяўчыне за неабыякавасць (бо праблема падобных пабораў, відавочна, існуе ў вялізнай колькасці школаў), аднак ёсць і тыя, хто мяркуе, што ёй «будзе цяжка ў жыцці» і што ўся гісторыя з паборамі – паклёп, бо «школа нармальная».

  16. 🏅 «Нобэлеўскі тыдзень» ужо грукаецца ў дзверы. Каго лічаць фаварытамі сёлета? Варта памятаць аднак, што стаўкі на Нобэлеўскую прэмію (як і на іншыя падзеі) далёка не заўсёды сведчаць пра будучага пераможцу. Нобэлеўку могуць даць нават чалавеку, які не ўваходзіў у букмекераў і ў топ-70. І ўсё ж, чые шанцы сёлета лічаць найвышэйшымі? ✅ Расказваем у нашым матэрыяле 🔗 А гэтай спасылкай карыстайцеся, калі чытаеце нас з Беларусі

  17. edited

    ⚡️ «Александрыя добрая тым, што ў яе ваколіцах месціцца беларуская акадэмія чараўнікоў» Прадстаўніца Міністэрства культуры РБ Ірына Дрыга расказала, што проста цяпер «Беларусьфільм» працуе над стварэннем мульціка пра «айчынны Хогвартс». І ўсё б нічога, але дзеянне будзе адбывацца не абы-дзе, а ў Александрыі. Так-так, у роднай вёсцы Лукашэнкі. Дрыга паведаміла, што праектам пад назваю «Таямніцы Александрыі» займаецца рэжысёрка Алена Турава. А перадпрэм'ерны паказ гісторыі пра «беларускага Гары Потэра» запланаваны на Купальскім фэсце, які традыцыйна правядуць акурат у Александрыі летам наступнага года.

  18. 💪 Беларусы выратавалі бабруйскі прытулак для сабакаў, за лічаныя дні сабраўшы неабходную суму для выкупу зямельнага ўчастку Нагадаем: уласнік зямлі, на якой месціцца пабудова, вырашыў прадаць дзялянку ды дамогся праз суд высялення прытулку з гэтай тэрыторыі. Валанцёры тэрмінова абвесцілі збор, які неабыякавыя людзі здолелі «закрыць» нават з запасам. «Усе сабраныя звыш сумы кошты пойдуць на ўладкаванне той самай зямлі, якую нам з вамі ўдалося выкупіць! Мы вельмі хочам перасадзіць сабачак з будынку ў вулічныя вальеры. Сабраная сума дазволіць нам забяспечыць для "хвосцікаў" лепшыя ўмовы!», – паведамляецца на старонцы бабруйскага прытулку ў Instagram.

  19. Older posts