🦌 У Налібоцкай пушчы назіраюць гон аленяў Так у гэтых жывёлаў называюць шлюбны перыяд. Заспець гон можна раніцай, калі лес ахутаны туманам.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
📌 Палітвязні ў абмен на санкцыі? Беларускі юрыст заклікае не ісці на саступкі Лукашэнку Вызваленне некалькіх дзясяткаў палітвязняў не павінна стаць нагодай для змякчэння санкцыяў супраць беларускага рэжыму. Такую думку ў сваёй калонцы для «Белсату» выказаў юрыст Міхаіл Кірылюк. На яго думку, калі вызваленне людзей абменьваць на эканамічныя саступкі, улада атрымае стымул ствараць новых закладнікаў. Кірылюк нагадвае, што за кратамі ў Беларусі ўсё яшчэ застаюцца больш за 800 палітвязняў. «Лукашэнка можа кожны дзень лавіць людзей, а потым на нешта іх абменьваць», – адзначае аўтар.
-
edited
🔶 Мікалай Статкевіч заявіў, што меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у Беларусі Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну. Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) – найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, урэшце, свабода пераможа рабства. Беларусь будзе вольнай!
-
edited
🔺 Дзве лыжкі грэчкі ў дзень і суп з «тлустай травы» У горад Алешкі на акупаванай частцы Херсоншчыны ўжо некалькі месяцаў амаль не паступаюць прадукты. Паводле мясцовых жыхароў, людзі выжываюць на мінімальных запасах ежы, а некаторыя ўжо гатуюць суп з дзікарослай травы. Украінскія ўлады заяўляюць пра гуманітарную катастрофу і спрабуюць прыцягнуць увагу свету да лёсу гораду, дзе застаюцца каля дзвюх тысяч чалавек. 👉 Чытайце на сайце 🔗 А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі
-
edited
💬 Дэпутатка Рады: Беларусь можа адказаць за дапамогу расейскай агрэсіі Такую думку ў каментары «Белсату» выказала дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Яўгенія Краўчук. Паводле яе, гаворка ідзе не толькі пра выкарыстанне беларускай тэрыторыі і аэрадромаў у 2022 годзе. Украінскі бок таксама звяртае ўвагу на рэтранслятары ў Беларусі, якія, як сцвярджаецца, могуць выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі ўдарнымі беспілотнікамі. «Ужо і так зразумела, што рэжым напрацаваў сабе на трыбунал. Можна будзе даказваць дапамогу беларускага рэжыму расейскай агрэсіі», – заявіла Краўчук. Яна таксама папярэдзіла, што Украіна пакідае за сабой права на самаабарону ў выпадку пагрозаў з беларускай тэрыторыі.
-
💥 Украіна нанесла ўдары па аб'ектах у Валгаградскай і Самарскай вобласцях Верагодна, былі пашкоджаны Валгаградскі нафтаперапрацоўчы завод і вытворча-дыспетчарская станцыя «Самара». Апошняя зʼяўляецца найбуйнейшым у Расеі нафтавым вузлом, які ўключае 71 рэзервуар агульнай ёмістасцю каля 1,6 мільёна кубаметраў. Таксама нанесены ўдар па хімічным заводзе «Каўстык» у Валгаградскай вобласці, які вырабляе сыравіну для расейскага ваенна-прамысловага комплексу.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Белтэлерадыёкампанія стане часткаю прэс-службы Лукашэнкі «Белсат» разам з экспертам разабраўся, пра што сведчаць гэтыя змены. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Ва Украіне былой беларускай добраахвотніцы не вярнулі заробак загінулага на вайне мужа Прачытайце гісторыю Веранікі Яновіч, якая не можа атрымаць дзяржаўныя выплаты, што звычайна належаць украінскім сем’ям загінулых вайскоўцаў. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Якой будзе Беларусь, калі не спыніць скарачэнне насельніцтва Да канца стагоддзя ў нашай краіне можа застацца ад 2,5 да 4,5 мільёна жыхароў. Нізкая нараджальнасць і масавая эміграцыя істотна зменяць жыццё і эканоміку Беларусі. Пра сумныя прагнозы чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць
-
edited 🐟 І пра восеньскую «ныралку» Так выглядаюць падводныя здымкі беларускай ракі восенню. Жыццё не спыняецца. 🥰
-
☝️Джон Коўл можа прыехаць у Менск да канца года Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Але «адносіны паміж краінамі настолькі дынамічныя, што чакаць можна ўсяго», дадаў лукашэнкаўскі чыноўнік. Беларусь абмяркоўвае з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам пытанне паставак калійных угнаенняў. Паводле Рыжанкова, яны не павінны адбывацца «цаной стасункаў з Расеяй». Акрамя таго, лукашэнкаўскі міністр сцвярджае, што калійныя ўгнаенні з'яўляюцца толькі адной з тэм перамоваў з амерыканскім бокам. Маўляў, у Коўла ёсць значна больш пытанняў па развіцці адносін паміж Менскам і Вашынгтонам, чым толькі пытанне вызвалення палітзняволеных. Апошні візіт спецпасланніка ЗША ў Менск адбыўся 15 верасня. Тады Коўл сустрэўся з Лукашэнкам, а на наступны дзень былі вызваленыя 25 палітзняволеных. Лукашэнка ў абмен на палітвязняў атрымае зняцце санкцыяў з прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Белляспаперпрам». Джон Коўл паабяцаў, што перамовы і праца дзеля даледалейшага вызвалення палітзняволеных працягнуцца. ☝️
-
edited
☝️«Нас праз коску ставяць у адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі» Былая добраахвотніца Вераніка Яновіч, якая жыве ва Украіне з 2020 года, па смерці мужа, ваяра-беларуса Аляксея Лазарава, праз сваё грамадзянства не можа атрымаць выплаты, якія атрымліваюць украінскія семʼі загінулых. Ад такой праблемы церпяць шмат семʼяў добраахвотнікаў і яе не развязваюць больш як чатыры гады вайны. У размове з «Белсатам» Вераніка расказала пра сітуацыю і падзялілася, як жыве без мужа. – Як увогуле можна, ведаючы, што ў краіне столькі іншаземных добраахвотнікаў, у тым ліку грамадзянаў Беларусі і РФ, не разумець, не паважаць іх, каб не разбірацца і нас праз коску ставіць у адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі?», — кажа Вераніка. Вераніка стварыла петыцыю, у якой звярнулася да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з просьбай, каб у заканадаўства ўнеслі змены і пачалі прызначаць званне Героя Украіны, іншаземцам і асобам без грамадзянства за змаганне за Украіну. Беларуска сабрала неабходныя 25 тысяч подпісаў☝️
-
edited
☝️«Слуцкі пояс» па-багатаму: тры тысячы даляраў за адзінку Слуцкі пояс прадаюць у сувенірнай краме Нясвіжскага замку. Дакладны кошт – 8580 рублёў альбо 2,8 тысячы даляраў. Але гэта не аўтэнтычная каштоўнасць, а выраб прадпрыемства «Слуцкія паясы». На сайце галерэі ёсць і больш дарагія лоты: за 10 і 11 тысяч беларускіх рублёў. Высокі кошт сучасных Слуцкіх паясоў тлумачаць выкарыстаннем натуральнага шоўку з дабаўленнем золата і срэбра. А на стварэнне вырабу памерам 3,5 метры на 35 сантыметраў ідзе каля 60 гадзін ці 7 працоўных дзён. Знаўцы сцвярджаюць, што сапраўдны «Слуцкі пояс» каштуе за сотню тысячаў даляраў. ☝️
-
💥 #галоўнае за 1 кастрычніка ✔️Літоўскі ўрад ухваліў забарону купляць нерухомасць непадалёк ад стратэгічных аб'ектаў для грамадзянаў РБ і РФ ✔️Эстонія ад 1 кастрычніка забараніла транзіт праз сваю тэрыторыю беларускага і расейскага збожжа ✔️Пасля інцыдэнтаў з дронамі на расейска-беларускай мяжы аўтобусы з Бранскай вобласці ў Гомель ездзяць нашмат радзей ✔️У верасні быў пабіты месячны рэкорд колькасці БПЛА, зафіксаваных над Гомельшчынаю ✔️Кубракоў расказаў, што з Польшчы ў Беларусь перакідваюць наркотыкі метэазондамі ✔️Белтэлерадыёкампанія цяпер афіцыйна «пад каблуком» прэс-службы Лукашэнкі. Аналізуем разам з экспертам новы статут арганізацыі ✔️Таварыства абароны жывёлаў з Бабруйску апынулася ў крытычнай сітуацыі. Расказваем, у чым справа ✔️Лукашэнка прыняў у грамадзянства РБ амаль 300 чалавек ✔️Зяленскі заявіў пра першае баявое выкарыстанне ўкраінскай балістычнай ракеты ✔️Упершыню з «дакавідных» часоў у Менску правядуць грузінскі фестываль «Тбілісоба» #рэпрэсіі: ▫️Стала вядома пра прысуд 26-гадоваму айцішніку за данаты: 5 гадоў калоніі і штраф 500 базавых ▫️У Беларусі распачалі спецвытворчасць у дачыненні яшчэ пяці дабраахвотнікаў-«каліноўцаў» ▫️Былы палітвязень Аляксей Санчук расказаў пра свае 6 гадоў у зняволенні і вымушаны разрыў з жонкай ды дачкою
-
💔 Каля 100 беларускіх ваяроў загінулі, змагаючыся за Украіну 1 кастрычніка ўкраінцы адзначаюць Дзень абаронцаў сваёй краіны. Сярод іх – тысячы беларусаў, якія плячо ў плячо змагаліся разам з вайскоўцамі ЗСУ. Каля сотні нашых землякоў аддалі свае жыцці ў гэтай барацьбе (яшчэ пачынаючы з 2014 года). 📷 На фота: беларускі мемарыял на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Кожны сцяжок на ім сімвалізуе загінулага беларускага ваяра.
-
🇬🇪 Упершыню з «дакавідных» часоў у Менску правядуць грузінскі фестываль «Тбілісоба» Яго ўжо ладзілі ў беларускай сталіцы штовосень з 2015 па 2019 гады. Але пасля пандэміі ды пратэстаў-2020 улады цалкам змянілі падыход да правядзення вулічных мерапрыемстваў: гарадскія святы амаль зніклі, а тыя, што «выжылі», зрабіліся лакальнымі і строга кантраляванымі на ўсіх узроўнях. Цяпер, падобна, гайкі ў гэтай сферы паціху адкручваюць. ✅ Чытайце, дзе дакладна пройдзе фэст 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
🛂 Лукашэнка прыняў у грамадзянства РБ амаль 300 чалавек Згодна са звесткамі ад прэс-службы самаабвешчанага кіраўніка краіны, пераважна гэта выхадцы з дзяржаваў постсавецкай прасторы (у тым ліку з Украіны, Літвы і Латвіі). Аднак ёсць і прадстаўнікі больш экзатычных месцаў – напрыклад, В'етнаму. 20 новаспечаных грамадзянаў Беларусі – непаўналетнія.
-
🇺🇦 Зяленскі заявіў пра першае баявое выкарыстанне ўкраінскай балістычнай ракеты Падрабязнасцей, калі і па якім аб'екце «адпрацавала» ракета FP-7, ён не прывёў, аднак падзяліўся відэазапісам. «Дзякуй за вынік. Далей – вырабніцтва», – падсумаваў прэзідэнт Украіны свой допіс.
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔻Падрабязнасці забойства беларускі ў Ізраілі 🔻Высылка замежнікаў з Беларусі, арышт беларусаў па запыту СНД, ды іншыя заявы Кубракова пра «экстрэмізм» ды «тэрарызм» (і не толькі) Таксама пагаворым пра візіт Ціханоўскай у Іспанію, працу беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ, падрабязнасці атакі ў самалёце Flydubai, становішча беларускіх пенсіянераў, прагнозы курсаў валютаў ды надвор'я. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/I73f3ZiDwPY
-
edited 🚙 У Менску 19-гадовы маладзён перастроіўся проста ў МАЗ. Атрымалася эфектна, але гэта можа каштаваць яму пасведчання кіроўцы ДТЗ здарылася сёння на вуліцы Радыяльнай. Людзі ў выніку не пацярпелі, аднак левы бок Mazda моцна пашкоджаны. ДАІ паказала запіс аварыі ☝️
-
👀 У верасні быў пабіты месячны рэкорд колькасці БПЛА, зафіксаваных над Гомельшчынаю Выданне @flagshtok зрабіла выснову, што на працягу першага месяца восені ў небе над рэгіёнам пабываў сама меней 21 дрон. Хутчэй за ўсё, рэальная лічба яшчэ вышэйшая. Калі абапірацца на звесткі маніторынгавых паблікаў, большасць БПЛА, якія заляталі ў Гомельскую вобласць, пазней вярталіся ў паветра Украіны. ✅ Больш інфармацыі па тэме шукайце тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
❓Алкагалізм можна перамагчы на дзяржаўным узроўні? Швецыя вырашыла паспрабаваць. Моцны алкаголь там не купіш у звычайным супермаркеце, а дзяржава свядома робіць так, каб «накідацца ў зюзю» было няпроста. У праграме «Прабел» Сцяпан Пуціла параўнаў такі падыход з беларускім. У чым розніца, глядзіце ў нашым відэа! 🎥 А цалкам праграму можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
- Older posts