Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 52 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

🔍 Берасцейскія мытнікі знайшлі ў аўтамабілі беларускі тры старажытныя іконы, якія яна не мела намеру дэклараваць Жанчына, якая мае грамадзянства РБ, аднак жыве ў Нямеччыне, заязджала на радзіму на аўтамабілі з нямецкімі нумарамі. З гэтай прычыны яна паехала на «чырвоны калідор», каб аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку. У часе размовы з мытнікамі яна патлумачыла, што больш не мае пры сабе ніякіх каштоўных рэчаў, якія б падлягалі дэклараванню. Аднак калі супрацоўнікі мытні вырашылі праверыць салон легкавіка, то знайшлі схаваныя пад чахламі сядзенняў іконы. Экспертыза ўстанавіла, што яны былі створаныя яшчэ ў XVIII ды XIX стагоддзях на тэрыторыі Расейскай імперыі. Гэта абразы «Божая Маці Ахтырская», «Божая Маці Толская», «Божая Маці Усіх Смуткуючых Радасць». Агульную вартасць усіх іконаў ацанілі ў 6 тысяч беларускіх рублёў. У дачыненні да жанчыны распачалі адміністратыўны працэс.

Views over time

05001K1.5K2 Oct 15:4311 Nov 21:461.5K2 Oct 15:43: 0 views11 Nov 21:46: 1,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Oct 2026, 15:430
11 Nov 2026, 21:461.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.