✍️ Камісія па этыцы КР папрасіла дэлегатаў не пасылаць адзін аднаго ў грубай форме падчас камунікацыі Увагу на сітуацыю звярнула @euroradio. Нагодаю для ўмяшання камісіі стаў напружаны дыялог у «Чаце рэфарматараў і рэфарматарак», дзе Мікіта Семяненка (Кааліцыя Латушкі і «Рух За Свабоду») быў пасланы «на**й» Іванам Краўцовым (фракцыя «Наступ»). Краўцова падтрымаў лайкам былы прадстаўнік згаданай фракцыі Яўген Каравулаў. А пачалося ўсё (паводле словаў Семяненкі) з абвінавачванняў з боку Краўцова: маўляў, дэмакратычныя сілы займаюцца «очковтирательством». Дасталася і Мікалаю Казлову з фракцыі АГП, якому Краўцоў закінуў «грантовое трудоустройство». 👀 Камісія па этыцы Каардынацыйнай рады, прааналізаваўшы сітуацыю, параіла Краўцову з Каравулавым «устрымлівацца ад падобнага стылю камунікацыі», а яшчэ прынесці прабачэнні Казлову. ☝️А мы тым часам нагадаем пра нашае старое відэа, прысвечанае аўтэнтычнай беларускай лаянцы, якую можна выкарыстаць замест агульнапрынятых на постсавецкай прасторы расейскіх мацюкоў. 📷 Скрыншот: @euroradio