🇲🇩 У Кішынёве эвакуявалі аэрапорт праз паведамленне аб замінаванні З будынку выводзяць пасажыраў і персанал, рэгістрацыю на рэйсы прыпынілі, а расклад запланаваных вылетаў будзе зменены. На месцы працуюць спецыяльныя падраздзяленні МУС Малдовы. Міжнародным аэрапортам імя Яўгена Догі карыстаецца ў тым ліку нямала беларусаў.