Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 25 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🧲«Мы ходзім па коле: рэпрэсіі, санкцыі, змякчэнне, лібералізацыя, а потым новыя рэпрэсіі — і ўсё спачатку»
Пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы Віталь Цыганкоў разважае, ці сапраўды Менск і Захад уваходзяць у новы цыкл дыялогу і наколькі далёка Еўропа гатовая пайсці без патрабаванняў палітычных зменаў.
🔗 Ці пачне Еўропа дыялог з дыктатарам услед за ЗША — чытайце па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
🌲 У лесе пад Бараўлянамі з’яўляюцца таямнічыя арт-аб’екты
Ананімны аўтар упрыгожвае лес невялікімі драўлянымі фігурамі і інсталяцыямі, якія мясцовыя жыхары знаходзяць падчас прагулак.
🪰 У беларускіх лясах актывізаваліся ласіныя мухі – крывасмокі, якія часта нападаюць на людзей
Звычайныя рэпеленты іх надзейна не адпужваюць, а іх укусы могуць доўга свярбець і запаляцца.
🔗 Чым яны небяспечныя і як ад іх ратавацца – чытайце па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
edited
⚽️ Беларусь будзе гуляць у Лізе нацыяў UEFA. Ці можа выйсці ў Лігу B?
Зборная Беларусі 26 верасня распачне выступ у групе C1 Лігі нацыяў UEFA матчам супраць Албаніі ў Тыране. У групе таксама гуляюць Фінляндыя і Сан-Марына.
Нягледзячы на няўдалыя вынікі апошніх гадоў, спартовы блогер Яраслаў Пісарэнка лічыць, што беларуская зборная можа прэтэндаваць нават на першае месца ў групе.
Але ж зборная працягне праводзіць «хатнія» матчы на нейтральных стадыёнах і без гледачоў праз санкцыі UEFA за саўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
📌 Якія шанцы ў Беларускай зборнай – чытайце па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
🇺🇦 Офіс Зяленскага зняпраўдзіў звесткі, быццам бы Трамп заклікаў яго паехаць на перамовы ў Маскву
Раней пра такую прапанову, якая нібыта прагучала падчас сустрэчы Зяленскага з Трампам у Нью-Ёрку 22 верасня, паведамляла агенцыя Bloomberg.
Аднак цяпер украінскія медыя пішуць пра абвяржэнне гэтай інфармацыі са спасылкай на Офіс прэзідэнта Украіны.
Калі расейскія прапагандысты настырна спрабавалі запытацца ў Зяленскага ў ЗША, калі ён наведае Маскву, ён адказаў: «На ракеце» і вылаяўся.
⚖️ Каардынацыйная рада запускае ўласную камісію па злачынствах рэжыму Лукашэнкі
У КР абвясцілі пра стварэнне новай камісіі, якая будзе займацца зборам і аналізам сведчанняў пра рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама рыхтаваць матэрыялы для міжнародных механізмаў адказнасці.
Пры гэтым ініцыятары падкрэсліваюць: гаворка не пра дубляванне працы праваабаронцаў ці расследавальнікаў. Задача камісіі – ператвараць зафіксаваныя факты ў палітычныя і прававыя крокі на міжнароднай арэне.
У КР таксама спадзяюцца, што сабраныя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў расследаваннях міжнародных судовых інстанцыяў, у тым ліку тых, што датычаць адказнасці беларускіх уладаў за рэпрэсіі і саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.
🧐 Ці зменіць Еўропа курс у бок, выгадны Крамлю?
Ультраправыя і правапапулісцкія партыі ўзмацняюць пазіцыі па ўсёй Еўропе. Толькі ў верасні AfD перамагла на выбарах у дзвюх нямецкіх землях, а ў шэрагу краін такія сілы ўжо ўваходзяць ва ўрады.
Многія з гэтых партый выступаюць супраць дапамогі Кіеву, заклікаюць змякчыць санкцыі супраць Масквы і аднавіць супрацоўніцтва з Расеяй.
Чаму еўрапейцы ўсё часцей галасуюць за радыкалаў і як гэта можа паўплываць на Беларусь і Украіну –
👉 Чытайце на старонцы
🔗 А гэты лінк адкрыецца з Беларусі
edited
❗️ Беларускага актывіста Льва Міхеева выслалі з Грузіі і затрымалі ў Арменіі
Леў Міхееў, які з 2021 года чакаў міжнароднай абароны ў Грузіі, паведаміў, што пасля затрымання грузінскія ўлады прымусова вывезлі яго да армянскай мяжы.
Аднак там яго затрымалі мясцовыя ўлады, бо ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку на запыт афіцыйнага Менску.
Пра гэта сам палітуцякач, які з 2021 года чакаў прытулку, распавёў «Позірку».
🤬 Крысціна Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам
Па словах спартоўкі, яна не бачыла бацькоў з 2021 года. Сувязь падтрымліваецца толькі праз рэдкія відэазванкі, але нават яны часам станавіліся немагчымымі.
«У бацькоў шмат праблем», – прызналася Ціманоўская ў інтэрв’ю польскім медыям.
Асобна яна паведаміла, што яе бацька знаходзіцца пад хатнім арыштам. Праз гэта і праз рызыкі для родных сустрэча з сям’ёй застаецца для спартоўкі немагчымай ужо амаль пяць гадоў.
👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам»
Абмяркуем вынікі Генасамблеі ААН і сустрэчу кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы.
Беларус з Амерыкі раскажа пра шлях да прытулку ў ЗША і выступ на Burning Man.
Пагаворым з вызваленым палітвязнем пра жыццё за кратамі і першыя дні на волі, а з артысткай – пра новы альбом «Алхімія». У каментарах перадавайце прывітанні даўнім сябрам!
🔗 Запрашаем на эфір!
💥 У Краснадарскім краі гарыць НПЗ
Гэты аб'ект зʼяўляецца ключавой крыніцай паліва для падраздзяленняў Паўднёвай ваеннай акругі Расеі.
У той жа час губернатар паведаміў пра пажар на іншым прамысловым абʼекце.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларусы хваляцца ў сацсетках грыбной здабычай
Паглядзець на багаты ўлоў грыбоў можна па спасылцы.
Глядзіце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Што зменіцца ў Беларусі ў кастрычніку
Дровы, правілы перасячэння мяжы і падатковыя дэкларацыі онлайн – распавядзём, чаго чакаць беларусам у наступным месяцы.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 «Пралесак не бачу»
Былы кіраўнік пасольства Польшчы ў Беларусі выказаў меркаванне наконт перамоваў з Менскам.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
#штопачытаць
edited
🙌 Беларусы ўзнагародзілі амерыканскага спевака ордэнам Францішка Скарыны
Узнагароду ўручыла Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН.
Дык ордэн Францішка Скарыны атрымаў Багдан
Андрусішын (Данчык) за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускай культуры, мовы і свабоды слова.
Багдан Андрусішын (Данчык) – сярод вядомых постацяў беларускай культуры ў эміграцыі. Ён нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку ў сям'і ўплывовых беларускіх дзеячоў. У творчым багажы спевака альбом «Беларусачка», «Мы адной табе належым», «Я ад вас далёка» і «Калядныя песні».
У 1989 годзе Данчык упершыню выступіў з беларускімі канцэртамі ў Менску і Вільні і стаўся ўсеагульным улюбёнцам беларускіх актывістаў 1990-х гадоў ☝️
☝️Дзве смерці за дзень з-за атрутных грыбоў: на Магілёўшчыне і Віцебшчыне
Жыхар Краснаполля з'еў белыя паганкі яшчэ тыдзень таму. Калі яму стала кепска і зʼявіліся сімптомы моцнага атручвання, мужчыну шпіталізавалі ў раённую лякарню. Пазней перавезлі ў шпіталь у Магілёве, але выратаваць чалавека не змаглі: праз сем дзён ён памёр. Экспертыза паказала ў арганізме мужчыны смяротна небяспечны яд аматаксін, які ўтрымліваецца ў паганцы.
Яшчэ адзін мужчына памёр ад атручвання грыбамі ў Глыбоцкім раёне. Яго таксама паспелі шпіталізаваць, але не змаглі выратаваць. ☝️
🤷♂️ Беларус з Ляхавічаў знік ва Украіне праз тры дні фронту
36-гадовы Мікалай Анціпаў падпісаў кантракт у Разані і праходзіў падрыхтоўку ў Варонежы ў танкавым падраздзяленні. Яго першае баявое заданне пачалося 29 жніўня, праз тры дні пасля першага баявога задання яго прызналі зніклым без вестак.
Сястра зніклага Таццяна спрабуе разабрацца ў сітуацыі і сабраць дакументы для атрымання інфармацыі аб браце. Паводле яе слоў, у барацьбе за выплаты пасля яго знікнення сутыкнуліся адразу тры жанчыны: яна сама, жонка Мікалая і ягоная сужыцелька – усё з рознымі дзецьмі.
Беларус некалькі гадоў не жыў з жонкай, а ў маі гэтага года з'ехаў у Разань да іншай жанчыны і застаўся там. Праз тры тыдні ён падпісаў кантракт з расейскім войскам. Цяпер сястра збіраецца звярнуцца ў пракуратуру. ☝️
☝️Рэпрэсіі дайшлі да войска: СІЗА КДБ запоўнены вайсковымі лётчыкамі
Не менш за 10 афіцэраў вайскова-паветраных сілаў з авіябазы, што ў Мачулішчах каля Менску, арыштаваныя і застаюцца ў СІЗА КДБ. Што гэта – вайна КДБ з вайскоўцамі ці Лукашэнка баіцца ўжо і сваёй арміі? Што стаіць за гэтым паляваннем на «здраднікаў»?
У новым выданні праграмы «Нацыянальны інтарэс» Сяргей Пеляса, Зміцер Міцкевіч і Яўген Красулін аналізуюць надзвычайныя падзеі. ☝️
☝️Ад легкавіка нічога не засталося, 22-гадовы кіроўца загінуў
Трагічная аварыя здарылася на трасе М1 у Смалявіцкім раёне на 375-м кіламетры аўтадарогі М1 «Берасце – Менск – мяжа Расеі».
22-гадовы кіроўца Mercedes наехаў на грузавы Renault з паўпрычэпам, які стаяў у паласе разгону. Малады кіроўца памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў шпіталь. ☝️
💥 #галоўнае за 25 верасня
✔️Кіраўнік МЗС Польшчы: Расея нешта рыхтуе, беларусы занепакоеныя ўцягваннем у вайну
✔️У Грузіі затрыманы беларус, які чакае на палітычны прытулак з 2021 года
✔️Статыстыка сведчыць, што санкцыі ніяк не нашкодзілі экспарту беларускай драўніны. Абысці іх апынулася досыць простай задачаю
✔️Ціханоўская сустрэлася з «дзіцём Беларусі» Кеяну Рыўзам
✔️Алесь Бяляцкі святкуе дзень народзінаў. Упершыню пасля 2020 года – на волі
✔️Рыжанкоў працуе над бязвізам для беларусаў у КНДР
✔️Былы кіраўнік польскай амбасады ў РБ скептычна глядзіць на магчымасць сур'ёзнай «адлігі» паміж Менскам і Варшаваю
✔️Беларуска патрабуе праўды пра забойства мужа. Вось што яна расказала ў сацсетках
✔️У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў
✔️Гарадзенка знайшла непадалёк ад абласнога цэнтру цяжкапараненага сабаку. Падобна, у яго хтосьці страляў
✔️Беларускія грыбнікі шалеюць у сацсетках: хваляцца ўпаляванай «здабычаю» ды кажуць, што такога ўраджаю ніколі не бачылі
#рэпрэсіі:
▫️Беларускаму авіятару, які сканчваў лётнае вучылішча ва Украіне, далі 13 гадоў узмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве»
▫️50-гадовага супрацоўніка МТБанка асудзілі за «распальванне варожасці»
▫️Берасцеец накіраваны ў калонію на тры гады за «садзейнічанне экстрэмізму»
▫️У Менскім абласным судзе распачаўся працэс супраць трох беларусаў, якім інкрымінуюць «тэрарызм» і «здраду дзяржаве»
🎵 Свет пабачыла Alchemia Настассі Рыдлеўскай – гэта чацвёрты паўнафарматны альбом беларускай мастачкі і спявачкі
Першую паўнавартасную рэцэнзію на яго традыцыйна апублікаваў журналіст і музычны крытык Аляксандр Чарнуха:
«У альбоме Alchemia артыстка раскрываецца з новага боку – высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith.
Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом – гэта на 100% яе светаадчуванне і эмоцыя»
🎶 Зацаніць свежы альбом можна на Spotify, Apple Music і Yandex Music проста цяпер
📹 Відэа: rydlevskaya_a / Threads
⚽️ Фотафакт: бела-чырвона-белы сцяг на матчы моладзевых зборных Беларусі ды Бельгіі
Гульня адбывалася ўчора ў мястэчку Вэстэрло, беларуская каманда ў ёй мінімальна саступіла (0:1). На гэты момант зборная нашай краіны знаходзіцца ў сваёй адборачнай групе да моладзевага чэмпіянату Еўропы на апошнім месцы.
Таксама ў гэтыя дні свой збор праводзіць нацыянальная футбольнай зборная Беларусі. Заўтра ў межах Лігі нацыяў яе чакае гасцявое супрацьстаянне з Албаніяй.
📷 Фота: @racyja