🙌 Беларусы ўзнагародзілі амерыканскага спевака ордэнам Францішка Скарыны Узнагароду ўручыла Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Дык ордэн Францішка Скарыны атрымаў Багдан Андрусішын (Данчык) за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускай культуры, мовы і свабоды слова. Багдан Андрусішын (Данчык) – сярод вядомых постацяў беларускай культуры ў эміграцыі. Ён нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку ў сям'і ўплывовых беларускіх дзеячоў. У творчым багажы спевака альбом «Беларусачка», «Мы адной табе належым», «Я ад вас далёка» і «Калядныя песні». У 1989 годзе Данчык упершыню выступіў з беларускімі канцэртамі ў Менску і Вільні і стаўся ўсеагульным улюбёнцам беларускіх актывістаў 1990-х гадоў ☝️