☝️Дзве смерці за дзень з-за атрутных грыбоў: на Магілёўшчыне і Віцебшчыне Жыхар Краснаполля з'еў белыя паганкі яшчэ тыдзень таму. Калі яму стала кепска і зʼявіліся сімптомы моцнага атручвання, мужчыну шпіталізавалі ў раённую лякарню. Пазней перавезлі ў шпіталь у Магілёве, але выратаваць чалавека не змаглі: праз сем дзён ён памёр. Экспертыза паказала ў арганізме мужчыны смяротна небяспечны яд аматаксін, які ўтрымліваецца ў паганцы. Яшчэ адзін мужчына памёр ад атручвання грыбамі ў Глыбоцкім раёне. Яго таксама паспелі шпіталізаваць, але не змаглі выратаваць. ☝️