🍄 Беларускія грыбнікі шалеюць у сацсетках: хваляцца ўпаляванай «здабычаю» ды кажуць, што такога ўраджаю ніколі не бачылі Больш за ўсё з грыбамі пашчасціла Віцебшчыне дзякуючы рэгулярным дажджам. У Менскай вобласці хваляць Лагойскі раён, Плешчаніцы, Стаўбцоўскі і Вялейскі раёны, Тальку на Пухавіцкім кірунку. А вось паўднёвыя рэгіёны – найменш шчодрыя на грыбы. ✅ Сабралі сведчанні «грыбных прафесіяналаў» па спасылцы 🔗 А праз гэты лінк адкрывайце матэрыял, калі вы ў РБ
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 📍BELPOL знайшоў дакумент пра конкурс сярод ідэолагаў. Чым займаецца армія гэтых дармаедаў? 📍У Беларусі скардзяцца на дзіўны вірус. Ці сапраўды гэта нешта новае і небяспечнае? Таксама пагаворым пра маштабныя вучэнні ў Літве, адмену бязвізу з Чарнагорыяй, уласнае расследаванне КР злачынстваў Лукашэнкі, расейскія пагрозы новай «СВА» ды чаго чакаць ад беларускага футболу. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/Ktdv3V-lGQQ
-
🤖 Трывожная навіна для танцораў і актораў Робаты ўжо самастойна выступаюць на сцэне. 🤔 Ці зможа робат сыграць Паўлінку?
-
edited 💬 «Калі мы станем размаўляць цяпер з Менскам, то ў выніку не будзе санкцыяў. А калі не будзе санкцыяў на Беларусь, тады не будзе і на Расею, бо эканамічна гэта адно і тое ж» Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Вітальд Юраш у эфіры «Белсату» пракаментаваў сустрэчу кіраўнікоў МЗС на палях Генасамблеі ААН. 15 гадоў таму Юраш быў прыхільнікам таго, каб польскія ўлады ішлі на дыялог з афіцыйным Менскам, цяпер жа ягоны погляд адрозніваецца кардынальна. ✅ Вось як ён тлумачыць сваю пазіцыю 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
-
🇷🇺Што адбываецца, Віцебск перадалі ў склад РФ? Спакойна, не ўсё так страшна. На гэтых кадрах – проста «саюзны злёт» людзей старэйшага пакалення. У ім прынялі ўдзел каля тысячы чалавек, значная частка якіх прыехала з суседняй дзяржавы. «За што гэта нашаму гораду? Дзе мы правініліся?», – па-філасофску запытвае адзін з віцяблянаў у каментарах да гэтага роліку ў TikTok. Зрэшты, абуральны каментар там далёка не адзін – нават лукашэнкаўскія боты не ратуюць сітуацыю.
-
🏆 Беларуска-шведскага драматурга Дзмітрыя Плакса адзначылі ў межах прэстыжнай тэатральнай узнагароды Bennypriset Плакс, які з'яўляецца мастацкім кіраўніком праекту Dramaten.doc пры Каралеўскім драмтэатры Швецыі, стаўся лаўрэатам Ганаровай прэміі (Hederspriset). Галоўную ж прэмію Bennypriset сёлета аддалі светлавой дызайнерцы Софі Гюнінг. «Калі шведскі тэатр часам здаецца зацыкленым на сабе, Дзмітрый прыходзіць і выбівае дзверы да свежага паветра», – такі маляўнічы камплімент зрабіла беларусу журы ў тэксце сваёй афіцыйнай пастановы пра Ганаровую прэмію Bennypriset. ✍️ Дзмітрый Плакс нарадзіўся ў Менску, аднак у Швецыі жыве ўжо каля 30 гадоў. Акрамя дзейнасці ў тэатры, ён стварыў беларускую службу «Радыё Швецыя», напісаў шэраг кніг на беларускай, расейскай і шведскай мовах, рабіў пераклады на беларускую шведскіх літаратараў.
-
edited
🛶 «Браслаўскія азёры» адкрылі вакансію рыбака. Гатовыя плаціць да 2 тысяч рублёў, а патрабаванне толькі адно Кандыдат, які хоча працаваць у нацыянальным парку ў якасці рыбака прамысловага лову, мусіць мець пасведчанне, якое дазваляе кіраваць маламернымі суднамі. Іншых патрабаванняў працадаўца не выстаўляе. Вакансія адкрытая з 1 кастрычніка. Зарабіць на такой працы можна будзе ад 1500 да 2000 BYN на месяц. 📷 Фота ілюстрацыйнае
-
☝️Расея атакавала офісны будынак у Кіеве – загінулі чатыры чалавекі Удар наносіўся па дата-цэнтрах інтэрнэт-правайдару DataGroup у Саламянскім раёне гораду. У згаданай кампаніі пацвердзілі атаку, аднак падкрэслілі, што сярод іхных працаўнікоў ніхто не пацярпеў. Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што целы загінулых знайшлі каля будынку. Там жа на паркоўцы згарэла некалькі аўтамабіляў. UPD. Паводле Клічко, колькасць ахвяраў удару вырасла да 7-мі
-
edited
У Грузіі затрыманы беларус, які чакае на палітычны прытулак з 2021 года Пра затрыманне беларуса Льва Міхеева паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісляк, які сам змагаецца за атрыманне прытулку ў Грузіі. Паводле Кісляка, на прытулак Леў Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ. Міхеева затрымалі 25 верасня, калі ён звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі па падаўжэнне часовага пасведчання асобы. Сувязь з ім цяпер адсутнічае.
-
🎬 А калі б пра беларускую палітыку здымалі серыял, хто б там сыграў галоўныя ролі? Прапанавалі рэжысёру Андрэю Кудзіненку на некалькі хвілінаў стаць кастынг-дырэктарам і падабраць актораў на ролі вядомых беларусаў. Некаторыя адказы атрымаліся вельмі нечаканымі! Глядзелі б такі серыял? 🎥 Цалкам размову слухайце ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
🐦 Сапраўдная бітва за птушыныя кармушкі разгарнулася ў сталіцы Парадаксальна, але ўласна птушкі ў ёй ніякага ўдзелу не бяруць – хіба што назіраюць за ўсім з боку. У чым сутнасць сітуацыі? Расказваем у нашым відэа 👀
-
💱 Курсы валютаў 25 верасня Долар і еўра пад канец тыдня скінулі з сябе плюс-мінус па палове капейкі. Расейскі рубель трохі падрос пасля ўчорашняга падзення. #курсывалютаў
-
▶️Жывы эфір «Наш дзень» Крэмль рыхтуе «нешта маштабнае», а беларусы баяцца быць уцягнутымі ў вайну – заявіў кіраўнік МЗС Польшчы. Абмяркуем што гэта значыць. Таксама ў выданні: ▫️У Беларусі ўзмацняюць вырубку лясоў. Чаму гэта важная галіна для Менску і куды «паплыве» беларускі лес? ▫️Беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік адказаў на пытанне, як ён ставіцца да беларускай мовы. Маўляў, яна вымірае. Абмяркуем выказванне і стан беларускай мовы з блогерам, папулярызатарам беларускай мовы Усяславам Пашкевічам. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/nrq_8-Ooeso
-
🤯 Гарадзенка знайшла непадалёк ад абласнога цэнтру цяжкапараненага сабаку. Падобна, у яго хтосьці страляў Жывёла ляжала на ўзбочыне дарогі ў вёсцы Няцечы. Калі сабаку прывезлі ў ветэрынарную клініку, высветлілася, што ў яго паламаны пазваночнік, а ў жываце – пранікальнае раненне, нанесеная куляю ад пнеўматычнай зброі. Інфармацыю пра здарэнне перадалі ў міліцыю, і там цяпер шукаюць таго, хто настолькі негуманным чынам абышоўся з жывёлаю.
-
👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў Яе выявіла археалагічная экспедыцыя Інстытуту гісторыі НАН РБ. Стаянка, якой далі ўмоўную назву «Жлобін 5», была заселеная яшчэ ў перыяд фінальнага палеяліту ды мезаліту. Папярэдняе найстаражытнейшае «месца дыслакацыі» людзей у Жлобіне датавалася ўзростам 8-9 тысяч гадоў. Новая знаходка старэй на 1-2 тысячы гадоў. Падчас раскопак знайшлі вялікую колькасць артэфактаў з розных гістарычных эпохаў, што сведчыць пра неаднаразовае засяленне гэтай дзялянкі. Найбольш познія са знойдзеных фрагментаў датуюцца перыядам Кіеўскай Русі – гэта фрагменты ганчарных вырабаў.
-
🪵 Статыстыка сведчыць, што санкцыі ніяк не нашкодзілі экспарту беларускай драўніны. Абысці іх апынулася досыць простай задачаю Спыталі ў эксперта, чаму так адбываецца. «Гэта як гульня ў кошкі-мышкі. Сёння закрываюць адно прадпрыемства, заўтра адкрываюцца новыя – ужо не ў Казахстане і Кыргызстане, а ва Узбекістане і Грузіі» ✅ Чытайце наш матэрыял па тэме 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
🛂 Следам за бязвізам з Мальдывамі – бязвіз з КНДР? Рыжанкоў ужо «затэсціў» адпачынак у «камуністычным раі», неўзабаве туды могуць накіравацца і звычайныя беларусы. А таксама: новыя праблемы для студэнтаў ЕГУ ў Беларусі, чарговая партыя расейскіх дронаў у небе Гомельшчыны, праваслаўны турызм з Польшчы ў РБ, папярэджанні пра вярбоўку ад Следчага камітэту. 👀 Глядзіце наш традыцыйны кароткі выпуск навінаў проста цяпер
-
edited
🔸Алесь Бяляцкі святкуе дзень народзінаў. Упершыню пасля 2020 года – на волі Сёння праваабаронцу, былому палітвязню і Нобэлеўскаму лаўрэату споўнілася 64 гады. Прыгадваем ключавыя этапы ягонай біяграфіі ў нашым матэрыяле ✍️ І шчыра віншуем 🎉
-
edited
😨 Жыхар Краснаполля з'еў атрутныя грыбы. За ягонае жыццё змагаліся тыдзень, аднак усё скончылася трагічна У Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў расказалі, што 39-гадовы мужчына прыгатаваў сабе абед з грыбамі, якія раней назбіраў у лесе. Ужо ўвечары таго ж дня ён адчуў сябе кепска – паводле ўсіх сімптомаў, гэта было вострае харчовае атручванне. Спачатку небараку шпіталізавалі ў цэнтральную раённую больніцу, потым перавялі ў Магілёўскую клінічную. Нягледзячы на намаганні дактароў, на сёмы дзень пасля ўжывання фатальных грыбоў мужчына сканаў.
- Older posts