❗️ Беларускага актывіста Льва Міхеева выслалі з Грузіі і затрымалі ў Арменіі Леў Міхееў, які з 2021 года чакаў міжнароднай абароны ў Грузіі, паведаміў, што пасля затрымання грузінскія ўлады прымусова вывезлі яго да армянскай мяжы. Аднак там яго затрымалі мясцовыя ўлады, бо ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку на запыт афіцыйнага Менску. Пра гэта сам палітуцякач, які з 2021 года чакаў прытулку, распавёў «Позірку».