☝️Ад легкавіка нічога не засталося, 22-гадовы кіроўца загінуў Трагічная аварыя здарылася на трасе М1 у Смалявіцкім раёне на 375-м кіламетры аўтадарогі М1 «Берасце – Менск – мяжа Расеі». 22-гадовы кіроўца Mercedes наехаў на грузавы Renault з паўпрычэпам, які стаяў у паласе разгону. Малады кіроўца памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў шпіталь. ☝️