💥 #галоўнае за 25 верасня ✔️Кіраўнік МЗС Польшчы: Расея нешта рыхтуе, беларусы занепакоеныя ўцягваннем у вайну ✔️У Грузіі затрыманы беларус, які чакае на палітычны прытулак з 2021 года ✔️Статыстыка сведчыць, што санкцыі ніяк не нашкодзілі экспарту беларускай драўніны. Абысці іх апынулася досыць простай задачаю ✔️Ціханоўская сустрэлася з «дзіцём Беларусі» Кеяну Рыўзам ✔️Алесь Бяляцкі святкуе дзень народзінаў. Упершыню пасля 2020 года – на волі ✔️Рыжанкоў працуе над бязвізам для беларусаў у КНДР ✔️Былы кіраўнік польскай амбасады ў РБ скептычна глядзіць на магчымасць сур'ёзнай «адлігі» паміж Менскам і Варшаваю ✔️Беларуска патрабуе праўды пра забойства мужа. Вось што яна расказала ў сацсетках ✔️У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў ✔️Гарадзенка знайшла непадалёк ад абласнога цэнтру цяжкапараненага сабаку. Падобна, у яго хтосьці страляў ✔️Беларускія грыбнікі шалеюць у сацсетках: хваляцца ўпаляванай «здабычаю» ды кажуць, што такога ўраджаю ніколі не бачылі #рэпрэсіі: ▫️Беларускаму авіятару, які сканчваў лётнае вучылішча ва Украіне, далі 13 гадоў узмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве» ▫️50-гадовага супрацоўніка МТБанка асудзілі за «распальванне варожасці» ▫️Берасцеец накіраваны ў калонію на тры гады за «садзейнічанне экстрэмізму» ▫️У Менскім абласным судзе распачаўся працэс супраць трох беларусаў, якім інкрымінуюць «тэрарызм» і «здраду дзяржаве»