🚨 24 верасня ў Беларусі будзе чуваць сірэны У краіне заўтра запланавалы Адзіны дзень бяспекі. З гэтай наогоды ў розных гарадах запланаваная праверка сістэмы апавяшчэння.
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
🚨 24 верасня ў Беларусі будзе чуваць сірэны У краіне заўтра запланавалы Адзіны дзень бяспекі. З гэтай наогоды ў розных гарадах запланаваная праверка сістэмы апавяшчэння.
😳 Ці пачынаецца пацяпленне ў адносінах Беларусі і Захаду? У Нью-Ёрку сустрэліся кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы – Максім Рыжанкоў і Радослаў Сікорскі. Што можа стаяць за гэтай сустрэчай? Тым часам, хоць Лукашэнка казаў, што беларускага калію для Захаду няма, яго ўсё ж адгрузілі ў ЗША. А простых беларусаў чакаюць перабоі ў працы банкаўскіх картак, і падаражэнне арэнднага жытла. А яшчэ – небяспечны паразіт атакуе людзей у беларускіх лясах. 👀 Што яшчэ адбылося ў Беларусі і за яе межамі за апошні час – глядзіце ў свежым выпуску навінаў «Белсат Online»
🪖 У Гомельскай вобласці пройдуць вучэнні МУС па разгоне пратэстаў і рэагаванні на дыверсантаў З 22 верасня ў вобласці праходзяць комплексныя камандна-штабныя вучэнні МУС. Сілавікі адпрацоўваюць дзеянні ў «асаблівых умовах». У Гомлі ўжо абмяжоўваюць рух, а ў Добрушы падчас практычнай часткі могуць быць чутныя выбухі і стрэлы.
🤯 Чаму ўлады дагэтуль падтрымліваюць калгасы, нягледзячы на іх неэфектыўнасць? Вось, як тлумачыць гэтую з'яву палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў: «Прыватны бізнес арыентуецца на прыбытак. Дзяржаўная гаспадарка атрымлівае заданні: пасеяць столькі, надаіць столькі, здаць дзяржаве столькі. Для аўтарытарнай сістэмы гэта вельмі зручна: старшыня гаспадаркі залежыць ад раённай і абласной улады, работнік ад гаспадаркі, а гаспадарка ад дзяржаўных заказаў, субсідыяў і паставак. Таму Лукашэнка падтрымлівае не проста сельскагаспадарчую вытворчасць, а сацыяльную сістэму, у якой чалавек моцна прывязаны да дзяржавы». Згодныя? 🎥 Глядзіце падрабязней у новым выданні «Цыганкоў. Высновы» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
🚢 Першае судна з беларускім каліем мае прыбыць у ЗША ў кастрычніку У порт Новага Арлеана плануюць даставіць 30 тысяч тон хларыду калію – гэта будзе першая за чатыры гады фізічная пастаўка беларускага калію ў ЗША пасля зняцця амерыканскіх санкцый з галіны — піша Reform.nеws cа спасылкай на Argus Media. Пры гэтым яшчэ 21 верасня Лукашэнка казаў, што ўвесь калій на гэты і наступны год у Беларусі ўжо «закантрактаваны». Цяпер выявілася, што магчымасць адгрузіць частку прадукцыі амерыканцам усё ж такі ёсць. Доналд Трамп раней заявіў, што ЗША працуюць над «буйной здзелкай» па закупцы беларускага калію, як альтэрнатывы канадскім угнаенням.
🅿️ Цяпер у Менску не будуць пакідаць папяровыя паведамленні пра парушэнні пры паркаванні Даведацца, што вы нешта парушылі можна будзе альбо праз сайт parkouka.by, альбо падключыўшы SMS-інфармаванне на тым самым сайце.



+3
🇱🇻 «Цяжка ўявіць, каб такое капанне працягвалася некалькі дзён або тыдняў і заставалася цалкам незаўважаным з беларускага боку» На латышска-беларускай мяжы выявілі два падземныя тунэлі, праз якія ў Латвію прайшлі 43 нерэгулярныя мігранты. Адзін з хадоў быў каля 30 метраў даўжынёй, а на яго капанне сышоў прыкладна тыдзень. ❓Як латышскія памежнікі знаходзяць такія тунэлі, якія тэхналогіі цяпер выкарыстоўваюць для аховы мяжы і што пра сітуацыю кажуць мясцовыя жыхары – глядзіце ў рэпартажы «Белсата» з латвійскай мяжы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
У Менску грузавік з паднятым кузавам урэзаўся ў мост Удар быў настолькі моцным, што кузаў сарвала з рамы аўтамабіля. 46-гадовага кіроўцу шпіталізавалі. Аварыя адбылася ўначы на вуліцы Сяліцкага.
❗️Радослаў Сікорскі сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Рыжанковым Інфармацыя аб кантактах паміж міністрамі Беларусі і Польшчы зʼявілася ўвечары ў аўторак на TVP Info. Сустрэча адбылася падчас 81-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Йорку. Пра што была размова міністраў і як бакі пракаментавалі сустрэчу – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ Чытайце тут калі вы ў Беларусі
Нафтазавод у Самары гарыць ужо другі дзень Пажар на Куйбышаўскім НПЗ пачаўся 22 верасня ў выніку атакі дронаў. Агонь на прадпрыемстве заўважылі і сёння 23 верасня. Мясцовыя жыхары паказваюць відэа пажару ў сацсетках. Ці звязаны гэты пажар з новай атакаю – невядома.
Трамп пацвердзіў жаданне купляць беларускі калій «У Беларусі шмат калію, а нашым фермерам патрэбныя добрыя цэны, і мы хочам атрымаць цану ніжэйшую, чым у Канадзе», – заявіў ён падчас сумеснага брыфінгу з Зяленскім у ААН. Паводле прэзідэнта ЗША, нашая краіна «хацела б прадаваць калій па значна ніжэйшай цане». На пытанне журналісткі, ці не турбуе яго, што сродкі ад такой магчымай угоды могуць неяк узмацніць пазіцыі Расеі на міжнароднай арэне, Трамп адказаў: «Не, аніколькі».



Расея ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Запарожжы У выніку атакі пачаўся вялікі пажар плошчай 6000 кв. м. Вядома пра двух пацярпелых мужчынаў, якім аказвалі медычную дапамогу. «Працаваць давялося ў звышскладаных умовах – з-за рызыкі паўторных атак працу перыядычна прыпынялі, каб адысці ў сховішча», – паведамілі ў ДСНС
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 «У калоніі сказалі, што чакаюць назад максімум праз паўгода» Былы палітвязень ўцёк у Літву, скокнуўшы праз плот. 🔸 З камандзіраў – у прэзідэнты, з прэзідэнтаў – у турму Урок Хашыма Тачы для Лукашэнкі. 🔸 Ціханоўская заклікала ААН дапамагчы беларусам, якія засталіся без дакументаў Цяпер тысячы беларусаў не могуць бяспечна абнавіць або атрымаць пашпарты за мяжою. #штопачытаць
❄️ Еўрапейская зіма ў верасні Хтосці чакае бабінага лета, а да кагосці ўжо і зіма прыйшла. У Татрах сёння выпаў першы снег і бліжэйшымі днямі там чакаюць новыя снегапады. 🌨
🤷♂️ Катаванні «забароненыя», палітвязняў няма Такую версію правоў чалавека ў Беларусі падаюць прадстаўнікі афіцыйнага Менску прадстаўніцтву ААН. Так Беларусь пагадзілася «змагацца з усімі актамі катаванняў», але адмовілася ад прапановы расследаваць такія выпадкі і прыцягваць вінаватых да адказнасці. Гатовая «рухацца ў кірунку адмены смяротнага пакарання», але не ўводзіць мараторый. Гаворка ідзе пра Універсальны перыядычны агляд (УПА). Прыкладна раз на пяць гадоў краіны – чальцы ААН ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека адна ў адной і даюць рэкамендацыі. Дзяржава можа іх прыняць або адхіліць, а таксама заявіць, што ўжо выканала. Беларускі Хельсінкскі камітэт параўнаў, як Беларусь адказвала на рэкамендацыі ААН у 2020 і 2025 гадах. «Белсат» выбраў найбольш паказальныя прыклады. ☝️
💥 #галоўнае за 22 верасня ✔️ Літва не збіраецца здымаць санкцыі з Беларусі. Кіраўнік МЗС Літвы: Тое, што адбываецца паміж ЗША і Беларуссю, – гэта двухбаковыя стасункі ✔️Віленскі аэрапорт зноў спыняў працу праз метэазонды ✔️Швейцарскі суд зноў разглядае справу Гараўскага ✔️Літва збіраецца часткова адмовіцца ад забароны на ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы ✔️Флагшток: учора ў Беларусь заляцелі мінімум 7 расейскіх дронаў ✔️ Ціханоўская заклікала ААН дапамагчы беларусам, якія засталіся без дакументаў ✔️ BYSOL пачаў першыя выплаты вызваленым 16 верасня палітвязням. ✔️ На латвійска-беларускай мяжы спынілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаў ✔️ Сям'я пісьменніцы Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці рэшткі ў Беларусь ✔️ Катаванні «забароненыя», палітвязняў няма. Як Беларусь адказвае на рэкамендацыі ААН ✔️ СБУ затрымала кілерку ФСБ, якая трапіла ва Украіну праз Беларусь ✔️BELPOL і «Люстэрка»: Дзяржкантроль паскардзіўся, што чыноўнікі 2 гады не могуць навесці парадак з даўгабудамі #рэпрэсіі ◽️Былы палітвязень ўцёк у Літву, скокнуўшы праз плот ◽️ Вінаградаў распавёў пра тое, як «едзе дах» у ізалятары
☝️Варона расклявала драты дарожнай камеры-радара — кіроўцы ўзрадаваліся Яшчэ і пажартавалі, што «народнаму мсціўцу» трэба выдаць пажыццёвы запас семак. Гэта адбылося ва Узбекістане і выклікала ажыўленне ў сацыяльных сетках. «Напэўна, у мінулым жыцці ў яе было шмат штрафаў, і яна памерла ад сардэчнага прыступу з-за іх», — жартуюць каментатары. Птушка чамусьці зацікавілася кабелем, які ідзе ад камеры відэаназірання, пачала дзяўбці яго і цягнуць дзюбай. Яе маніпуляцыі не засталіся без выніку — прылада адключылася. ☝️
☝️«7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго» Гэта сёння заявіў былы баец САХРу Юры Гараўскі. У Швейцарыі прайшло апеляцыйнае слуханне ў справе ягонай датычнасці да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У 2023 годзе суд апраўдаў Гараўскага, але сем'і зніклых дамагаюцца ягонага пакарання. Суддзя запытаўся ў Гараўскага, хто замовіў САХРу знікненні людзей. Нам пра гэта сказаў Паўлічэнка, Паўлічэнку пра гэта сказаў Сівакоў, а Сівакову гэты загад аддалі Лукашэнка і Шэйман. І ўсё гэта было ў вуснай форме, -- сказаў Гараўскі. Пасля ён дадаў. 7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго. Таксама быў ліквідаваны Красоўскі. Больш я нічога з гэтай нагоды казаць не буду. Суд абвесціў, што рашэнне будзе апублікаванае да сярэдзіны кастрычніка. Але магчыма, што вырак будзе вынесена яшчэ ў верасні.
🚜😅 Як ён туды патрапіў? У горадзе Мэрыл у штаце Вісконсін раптоўна сустрэўся трактар Беларус.



+1
📌 Гэта не любяць успамінаць лукашэнкаўскія і расейскія гісторыкі 22 верасня 1939 году ў Берасці прайшла афіцыйная перадача гораду савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскамі нацысцкай Нямеччыны і СССР. Часткі Вермахту і РККА прайшлі супольным маршам цэнтральнай вуліцаю Берасця. Прымалі шэсце Гайнц Гудэр’ян з нямецкага боку і Сямён Крывашэін – з савецкага.