📌 Гэта не любяць успамінаць лукашэнкаўскія і расейскія гісторыкі 22 верасня 1939 году ў Берасці прайшла афіцыйная перадача гораду савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскамі нацысцкай Нямеччыны і СССР. Часткі Вермахту і РККА прайшлі супольным маршам цэнтральнай вуліцаю Берасця. Прымалі шэсце Гайнц Гудэр’ян з нямецкага боку і Сямён Крывашэін – з савецкага.