🪖 У Гомельскай вобласці пройдуць вучэнні МУС па разгоне пратэстаў і рэагаванні на дыверсантаў З 22 верасня ў вобласці праходзяць комплексныя камандна-штабныя вучэнні МУС. Сілавікі адпрацоўваюць дзеянні ў «асаблівых умовах». У Гомлі ўжо абмяжоўваюць рух, а ў Добрушы падчас практычнай часткі могуць быць чутныя выбухі і стрэлы.