☝️«7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго» Гэта сёння заявіў былы баец САХРу Юры Гараўскі. У Швейцарыі прайшло апеляцыйнае слуханне ў справе ягонай датычнасці да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У 2023 годзе суд апраўдаў Гараўскага, але сем'і зніклых дамагаюцца ягонага пакарання. Суддзя запытаўся ў Гараўскага, хто замовіў САХРу знікненні людзей. Нам пра гэта сказаў Паўлічэнка, Паўлічэнку пра гэта сказаў Сівакоў, а Сівакову гэты загад аддалі Лукашэнка і Шэйман. І ўсё гэта было ў вуснай форме, -- сказаў Гараўскі. Пасля ён дадаў. 7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго. Таксама быў ліквідаваны Красоўскі. Больш я нічога з гэтай нагоды казаць не буду. Суд абвесціў, што рашэнне будзе апублікаванае да сярэдзіны кастрычніка. Але магчыма, што вырак будзе вынесена яшчэ ў верасні.