Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. BELPOL і «Люстэрка»: Дзяржкантроль паскардзіўся, што чыноўнікі 2 гады не могуць навесці парадак з даўгабудамі Медыя атрымала ліст Дзяржкантролю да віцэ-прэм’ера. У ім установа крытыкуе Саўмін, выканкамы і міністэрствы за маніпуляцыі з фармулёўкамі і статыстыкай: праблемныя аб’екты выключаюць са спісаў праз змены ў дакументацыі, хоць будаўніцтва фактычна не завяршаецца. У выніку колькасць даўгабудаў змяншаецца толькі на паперы, а ў рэальнасці тэрміны і кошты будаўніцтва растуць. Паводле Дзяржкантролю, на 25 жніўня ў Беларусі было 1450 аб’ектаў з перавышэннем «аптымальнага тэрміну» будаўніцтва.

  2. 🕯Сям'я пісьменніцы Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці рэшткі ў Беларусь Як даведаўся «Белсат» сям’я Святланы Курс сама арганізавала перавозку яе рэштак з Польшчы ў Беларусь, бо не змагла атрымаць дапамогу ад беларускай амбасады. 🔗 Чытаць больш — па спасылцы 📌Адкрыць спасылку з Беларусі

  3. Расейцы зноў спрабуюць прабірацца ва ўкраінскі тыл па газавых трубах Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, у Сумскай вобласці за апошні тыдзень расейцы здзейснілі як мінімум дзве спробы пранікнення праз газаправод Уренгой – Памары – Ужгарад. Расейскія сілы не здолелі прасунуцца ў рэгіёне, але зноў вярнуліся да тактыкі пранікнення праз трубу. Падчас папярэдняй аперацыі ў сакавіку 2025 года расейскія вайскоўцы ўжо выкарыстоўвалі газаправод для выхаду ў раён Суджы. Пазней самі ўдзельнікі аперацыі распавядалі пра недахоп кіслароду, страты прытомнасці, галюцынацыі і іншыя праблемы са здароўем. Адзін з меркаваных удзельнікаў таксама сцвярджаў, што некаторыя вайскоўцы «задзяўбліся» псіхалагічна і скончылі жыццё самагубствам.

  4. ⭕️ Прапагандысты зняпраўджваюць інфармацыю пра затрыманне афіцэраў у Мачулішчах. Што адбываецца? ⭕️ Лукашэнкаўскія чыноўнікі знахабнелі да краю: абыходзяць тэндары, каб зарабляць на дзяржмерапрыемствах ⭕️ У Нью-Ёрку праходзіць сесія ААН: там Трамп, Зяленскі і Ціханоўская. Ці сустрэнуцца яны? 📺 Глядзіце ў Студыі Белсату!

  5. 🇱🇻 🚬 На латвійска-беларускай мяжы спынілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаў Латвійскія мытнікі знайшлі іх у грузавым цягніку, які прыбыў з боку Беларусі. 5000 пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя пад пластом руды ў адным з вагонаў. Кошт нявыплачаных падаткаў ад незаконнага ўвозу партыі ацанілі больш чым у €29,9 тысячы. Матэрыялы перадалі ў падатковую і мытную паліцыю.

  6. edited

    Беларусам у Польшчы вярнулі выплаты на дзяцей Польскія ўлады пачалі аднаўляць замежнікам, у тым ліку беларусам, выплаты 800 злотых у месяц (каля 200 долараў) пасля іх часовага прыпынення. На выплату могуць разлічваць сем’і, якія жывуць у Польшчы, дзе бацькі працуюць, а дзеці школьнага ўзросту вучацца ў школе. Раней былі выпадкі, калі выплаты спынялі праз тое, што ў дзяржаўным рэестры не было звестак пра вяртанне чалавека ў Польшчу пасля выезду за мяжу. Каб атрымаць выплаты назад, трэба было пацвердзіць вяртанне ў краіну. 🔗 Падрабязнасці – чытайце па спасылцы ✅ Чытаць з Беларусі

  7. 💳 25 верасня ў Беларусі чакаюцца збоі працы картак Праблемы магчымыя 02:00 да 06:30. У гэты час магчымыя кароткачасовыя перабоі з абслугоўваннем банкаўскіх картак, аплатай у крамах, працай банкаматаў і іншых прыладаў самаабслугоўвання. Гэта здарыцца праз планавыя тэхнічныя працы ў працэсінгавым цэнтры.

  8. BYSOL пачаў першыя выплаты вызваленым 16 верасня палітвязням. 7 з 25 чалавек ужо атрымалі па €1000, а збор сабраў больш за €37 тысяч пры мэце €25 тысяч 🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  9. edited

    🤔 Трамп анансаваў падрыхтоўку да буйнога закупу беларускага калію У то час, як Лукашэнкі заявіў учора, што Беларусі ўжо «няма чаго» пастаўляць на Захад, бо ўся прадукцыя на гэты год ужо закантрактаваная. Але ці сапраўды праблема ў адсутнасці калію?

  10. 📌 Нарадзінца Рагачова абвінавачваюць у разгоне Майдана Украіна пачала завочнае расследаванне супраць былога кіраўніка Генштаба Юрыя Ільіна. Яго падазраюць у арганізацыі сілавога разгону пратэстаў у 2014 годзе – паводле следства, ён накіраваў у Кіеў 1790 узброеных вайскоўцаў і тэхнікі, піша Радыё Свабода. Ільіну інкрымінуюць чатыры артыкулы, у тым ліку стварэнне злачыннай арганізацыі, перавышэнне ўлады і дэзертырства. Цяпер ён знаходзіцца ў акупаваным Расеяй Крыме.

  11. ❤️‍🩹 Ён з’язджаў ненадоўга. А атрымалася – на ўсё жыццё Думаеце, гэта сучасная гісторыя? А вось і не! Гэта здарылася ў 1944 годзе з падлеткам, які пасля стане выбітным дзеячам беларускай эміграцыі, гісторыкам і палітолагам – Янкам Запруднікам. Ён развітаўся з бацькамі, і больш яны ніколі не ўбачыліся. Як выглядала беларуская эміграцыя 80 гадоў таму і чаму яна так падобная на цяперашнюю, расказваем праз адзін лёс. 🎥 Даведацца больш пра беларускую пасляваенную эміграцыю можна ў нашай праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

  12. edited

    🐘 У Беларусі рэстаўратар спрабаваў прысабечыць 20 біўняў маманта Пры спробе ўладальніка іх вярнуць ён даслаў зробленыя раней фота, а спецыяліст заявіў, што гэта не тыя біўні. Але ж судовыя эксперты па фотаздымках і ўласных прыкметах пацвердзілі, што канфіскаваныя ў рэстаўратара біўні — менавіта тыя, якія належалі замоўцу.

  13. edited

    ✊ Ціханоўская заклікала ААН дапамагчы беларусам, якія засталіся без дакументаў Цяпер тысячы беларусаў не могуць бяспечна абнавіць або атрымаць пашпарты за мяжою. Ціханоўская заклікала знайсці для іх міжнародна прызнанае рашэнне і дапамагаць беларусам, якія засталіся без сапраўдных дакументаў. Яна таксама заклікала краіны не выдаваць беларусаў іншым дзяржавам, калі ёсць прыкметы таго, што гэта можа быць часткай палітычнага пераследу. Беларуская дэмакратычная лідарка таксама папрасіла ААН больш увагі надаваць сітуацыі ў Беларусі і вярнуць беларускую праблематыку ў парадак дня арганізацыі.

  14. У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка, які напаў на беларуску Інцыдэнт адбыўся 30 траўня. Тады мужчына пачаў абражаць беларуску Марыну Нікандрыну пасля таго, як пачуў яе акцэнт, а затым, паводле яе слоў, ударыў яе. Паводле Радыё Свабода, мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе, парушэнні цялеснай недатыкальнасці, а таксама гвалце або супрацьпраўнай пагрозе з прычыны нацыянальнай прыналежнасці. Мужчына часткова не прызнаў сваю віну – ён адмаўляе, што ўдарыў беларуску і пагражаў ёй забойствам. Яму забаранілі набліжацца да Нікандрынай і кантактаваць з ёй.

  15. 🏠 «Будаваць кватэры ў прывязцы да працоўных месцаў»: Лукашэнка хоча зрабіць арэнднае жыллё галоўным спосабам вырашэння жыллёвай праблемы Дыктатар патрабуе хутчэй засяляць пустыя кватэры і будаваць новае жыллё там, дзе яно патрэбнае прадпрыемствам і іх работнікам. У 2026–2030 гадах плануюць пабудаваць 6,5 млн м² жылля з дзяржаўнай падтрымкай, з іх 5 млн м² — арэнднага. Пры гэтым Лукашэнка хоча, каб прадпрыемствы самі ўдзельнічалі ў фінансаванні жылля для сваіх работнікаў. 🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  16. 🚙 Дзяржаўная кампанія «Белджы» стала манапалістам на ўвоз кітайскіх Geely Паралельны імпарт Geely іншымі кампаніямі цяпер абмежаваны – мытня можа не прапускаць такія аўтамабілі без дазволу праваўладальніка. Толькі «Белджы» і яго дылеры могуць афіцыйна выкарыстоўваць таварны знак Geely на тэрыторыі Беларусі — піша Onliner.

  17. edited

    ❗️Флагшток: учора ў Беларусь заляцелі мінімум 7 расейскіх дронаў Частка дронаў праляцела праз Брагінскі раён і Чарнобыльскую зону, дасягнула раёнаў Ельска і Хойнікаў, а затым вярнулася ва Украіну – піша выданне са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Гэта былі ўдарныя дроны тыпу «Шахед/Герань». Пасля некалькіх месяцаў адноснага зацішша парушэнні беларускай паветранай прасторы расейскімі дронамі зноў сталі масавымі.

  18. edited

    🇱🇹 Літва збіраецца часткова адмовіцца ад забароны на ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы Сейм ужо падтрымаў адпаведныя папраўкі: 99 дэпутатаў – за, 13 – супраць. Калі змены прымуць, Літва зможа ўдзельнічаць у ядравым стрымліванні NATO, у тым ліку патэнцыйна размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядравую зброю саюзнікаў. Літоўскія ўлады тлумачаць гэта пагрозамі з боку Расеі, Калінінграда і Беларусі. Пакуль гэта не канчатковае рашэнне: бо папраўкі павінны двойчы атрымаць падтрымку не менш як 2/3 дэпутатаў з перапынкамі мінімум у тры месяцы.

  19. edited

    🇨🇭Швейцарскі суд зноў разглядае справу Гараўскага Раней былы баец САХР Юры Гараўскі быў апраўданы, хоць сам распавядаў, што ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве беларускіх апазіцыйных палітыкаў. Цяпер сваякі зніклых Юрыя Захаранкі і Анатоля Красоўскага абскардзілі апраўдальны прысуд, таму швейцарскі суд зноў разглядае справу. Знікненне Віктара Ганчара разглядаецца асобна, бо ягоныя сваякі не падалі апеляцыю. Але ж доказы, звязаныя з гэтай справай, таксама будуць улічвацца судом, піша «Вясна».

  20. Older posts