💱 Курсы валютаў 18 верасня У апошні працоўны дзень тыдня беларускі рубель нязначна ўмацаваўся ў дачыненні да ўсіх асноўных замежных валютаў. Больш за ўсіх згубіў еўра – практычна капейку. #курсывалютаў
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
💱 Курсы валютаў 18 верасня У апошні працоўны дзень тыдня беларускі рубель нязначна ўмацаваўся ў дачыненні да ўсіх асноўных замежных валютаў. Больш за ўсіх згубіў еўра – практычна капейку. #курсывалютаў
🐱 У Дзяржынскім раёне дасталі кацяня з 12-метровай студні А таксама: Коўл спадзяецца на новыя вызваленні палітвязняў праз месяц, Лукашэнка чарговы раз заявіў, што «наеўся ўлады», у цягніку Полацк-Маладзечна напалі на пасажыра з нажом, на Астравеччыне згарэў трактар разам з кіроўцам. Гэтыя ды іншыя тэмы – у нашым кароткім 10-хвілінным выданні. Глядзіце проста цяпер 👀
🇱🇹 Міністр абароны Літвы: збіты ў краіне дрон з выбухоўкаю быў расейскім, Украіна адхіліла яго ад курсу сродкамі РЭБ Робэртас Каўнас падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку мэтаю ўдару дрона была не Літва, а Украіна. Пад уздзеяннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія выкарыстоўваюць ЗСУ, беспілотнік быў адхілены ад траекторыі, паляцеў спачатку ў Беларусь, а ўжо адтуль патрапіў у паветраную прастору Літвы. Нагадаем: БПЛА, што нёс на сабе выбухоўку, быў збіты над Літвою знішчальнікамі NATO ў ноч на 15 верасня. Ён упаў непадалёк ад Коўна.
🔹Медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, якога вызвалілі ў сераду, сёння далучыўся да канферэнцыі БАЖ у Вільні «Хачу вам усім падзякаваць за тое, што вы ёсць, што вы працягваеце працаваць у прафесіі, за тое, што беларуская журналістыка працягваецца». ✅ Больш інфармацыі шукайце тут 🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю


📷 Так выглядаюць першыя дыскусіі на Форуму Астрожскіх у Кіеве З беларускага боку ў іх бяруць удзел, сярод іншых, Франак Вячорка ды Анатоль Лябедзька. Праз відэасувязь прысутнічае таксама Павел Латушка. З боку Украіны можна пабачыць прадстаўніка МЗС у справе кантактаў з беларускімі дэмсіламі Яраслава Чарнагора, а таксама былога дарадцу Офіса прэзідэнта Мыхайла Падаляка.
👀 Кватэру пакуль не далі. Замест яе – сертыфікат на каляску Ангеліна Камінская з Менску, якая нарадзіла трайнят і на мінулым тыдні папрасіла за гэта ў Лукашэнкі кватэру, ужо выпісаная разам з дочкамі з радзільнага дому. Пытанне з кватэраю пакуль застаецца адкрытым. Затое прадстаўнікі праўладнай «Белай Русі», што наведалі Ангеліну перад выпіскаю, падаравалі ёй сертыфікат на 2 000 рублёў, каб набыць трохмесную каляску. Зрэшты, у сацсетках «Белай Русі» пішуць, што «дзякуючы клопату дзяржавы неўзабаве жыллёвае пытанне вырашыцца».
👀 Рэгіянальнае гомельскае тэлебачанне знайшло яшчэ аднаго «мемнага» персанажа Памятаеце ўдзельніка студатраду, які палоў бульбу і расказаў пра гэта так, што яно нагадвала рэчытатыў ад рэп-выканаўцы? Падобна, што начальнік змены з КУП «Кармалён» можа скласці канкурэнцыю таму хлапчуку 👌 📹 Відэа: Беларусь 4 Гомель
🔸У Кіеве распачаўся 5-ты Форум Астрожскіх Гэта ўкраінска-беларуская экспертная пляцоўка, дзе абмяркоўваюць актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў нашых народаў. Журналісты «Белсату» прысутнічаюць на месцы падзеяў ва ўкраінскай сталіцы і будуць знаёміць вас з падзеямі, дыскусіямі ды тэмамі сёлетняга Форуму ✍️
👨⚕️На якія заробкі могуць проста цяпер разлічваць дактары ў дзяржаўнай беларускай медыцыне? Сярод вакансіяў, дзе пазначаная спецыяльнасць, часцей за ўсё шукаюць тэрапеўтаў – не менш за 72 чалавекі. Плаціць ім гатовыя (калі браць медыянны заробак) трохі больш за 2 тысячы рублёў. Ненашмат болей прапануюць стаматолагам – плюс-мінус 2100 BYN (хоць у сферы прыватнай медыцыны гэтыя спецыялісты звычайна могуць разлічваць на істотна большыя грошы). ✅ Больш лічбаў сабралі ў нашым матэрыяле 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
🙈 Чаго толькі не бывае падчас жывога эфіру Паглядзіце, што здарылася ў нас!
🚀 Здаецца, чалавецтва паступова набліжаецца да таго, каб купляць сабе дачы на Марсе Прынамсі, агарод у космасе навукоўцы ўжо вырасцілі. Як гэта магчыма ва ўмовах, дзе няма ні вады, ні натуральнага асвятлення, разбіраліся ў нашай праграме «Навіны з будучыні». Расказваем і вам! 🤖 А цалкам праграму глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
❤️🩹 «Мой абавязак – расказаць пра тое, што сабой уяўляе беларуская жаночая турма» Журналістка і былая палітзняволеная Марына Золатава хоча захаваць гісторыі беларусак, якія прайшлі праз турмы пасля 2020 года. Пра што будзе кніга, яна распавяла Беларускай службе Польскага радыё: «Расказваю пра тое, як мы там жылі, як на нас уплывае турма, ва ўмовах, у якіх мы там знаходзімся, ці змяняе яна нас, якія там жанчыны, як людзі там жывуць, як яны праходзяць праз усе гэтыя выпрабаванні. Вось пра гэта будзе кніга». Золатава кажа, што значная частка кнігі ўжо напісаная, але праца над ёй працягваецца.
👆Як Коўл ставіцца да вызвалення палітвязняў у абмен на паслабленне санкцый? Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі сцвярджае, што пазіцыя ЗША гуманітарная: вызваліць 25 чалавек – выдатна, 200 – таксама выдатна: «Калі Лукашэнка гандлюе зняволенымі ў абмен на паслабленне санкцый, я не маю з гэтым праблемы, бо менавіта я гляджу ў вочы вызваленым вязням і бачу, што для іх значыць свабода. Для мяне гэта значна важней за нейкія палітычныя пытанні, якія могуць хваляваць кагосьці звонку». Таксама ён дадаў, што праз месяц з беларускіх турмаў могуць выйсці яшчэ каля сотні палітвязняў. ✅ Што яшчэ распавядаў Джон Коўл, чытайце на нашай старонцы. ➡️ Альбо тут, калі старонка не адкрываецца.
☕️ Вітаем, сябры! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸Кірунак – дно Як змяніліся пазіцыі Беларусі ў сусветным рэйтынгу дэмакратыі? 🔸«Свята ўсіх беларусаў»: што прапаганда кажа пра «дзень народнага адзінства» 17 верасня 1939 года – максімальна супярэчная для беларусаў дата. «Белсат» вывучыў, што сёлета пра яго кажа дзяржаўная прапаганда. 🔸Цяжкахворую заяўніцу на прытулак з Беларусі вызвалілі з турмы ў ЗША Жанчына хварэла на рак шчытападобнай залозы і цяпер залежыць ад лекаў, але ў амерыканскім ізалятары ёй не заўсёды выдавалі неабходныя прэпараты. #штопачытаць
☝️Кангрэс ЗША прыняў самы маштабны пакет санкцыяў супраць Расеі Законапраект назвалі ў гонар сенатара-рэспубліканца Ліндзі Грэяма, які да галасавання не дажыў. Reuters называе прыняты дакумент маштабным пакетам санкцыяў і тарыфаў, мэта якога – узмацніць эканамічны ціск на Расею і скараціць даходы, за кошт якіх Масква фінансуе вайну. Агенцтва адзначае, што гэта самы значны, звязаны з Украінаю закон, прыняты Кангрэсам з моманту вяртання Трампа ў Белы дом. Санкцыі могуць закрануць кампаніі, якія працуюць з расейскаю нафтагазавай і ваеннаю прамысловасцю. Пад абмежаванні могуць трапіць і замежныя кампаніі, калі яны дапамагаюць Расеі абыходзіць ужо дзейныя санкцыі. Асобна закон датычыць расейскага «ценявога флоту». Так называюць танкеры, з дапамогай якіх Расея працягвае прадаваць нафту ў абыход заходніх абмежаванняў. Абмежаванні прадугледжаныя і для атамнай галіны. Пад санкцыі могуць трапіць кіраўнікі «Росатома» і звязаныя з ёй кампані. Цяпер дакумент мусіць падпісаць Доналд Трамп. 👈
🙌 Стала вядома куды накіруюцца вызваленыя беларускія палітвязні Трынаццаць чалавек застаюцца ў Літве, дзесяць раніцай выязджаюць у Польшчу, яшчэ двое накіруюцца ў іншую краіну, паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Увесь першы дзень па вызваленні яны прабылі ў шэлтары, а таксама ў офісе Freedom House, дзе займалася пытаннямі рэгістрацыі і легалізацыі. «Тут вялікі дзякуй польскаму МЗС і таксама Паўлу Латушку за каардынацыю гэтага пытання», – дадаў Кучынскі. Ён падкрэсліў, што на гэтым праца не спыняецца: вызваленым працягнуць дапамагаць з рэабілітацыяй, медычнай і псіхалагічнай дапамогай. Нагадаем, 16 верасня 2026 года ў выніку перамоваў спецспасланніка Доналда Трампа Джона Коўла з Лукашэнкам былі вызваленыя 25 палітзняволеных. Сярод іх – вядомыя журналісты, актывісты, асуджаныя на вялізныя, большыя за 10 гадоў, тэрміны. ☝️
💥#галоўнае за 17 верасня ✔️ У бюджэт Міжнароднага крымінальнага суда Гаазе на 2027 год заклалі фінансаванне «беларускага кейсу» ✔️ Украіна выявіла чатыры рэтранслятары дронаў у Беларусі ✔️ Беларусь праводзіць маштабныя вайсковыя вучэнні каля межаў Польшчы і Літвы, у раёне Сувалскага калідору ✔️ Хворую на рак актывістку BYPOL выпусцілі з міграцыйнай турмы ЗША ✔️ Грузія паведаміла пра дэпартацыю 78 замежнікаў, сярод іх – беларусы ✔️ Анджэй Пачобут распавёў, як яго правяралі на беларускай мяжы ✔️ 47 сем'яў у Мазыры засталіся без льготных кватэраў за два тыдні да здачы ✔️ Літоўскае МЗС накіравала Беларусі ноту рашучага пратэсту пасля прылёту з Беларусі беспілотніка ✔️ Гомельскі ўніверсітэт закупляе нары. Але не для таго, пра што вы падумалі ✔️ У Польшчы спынялі працу аэрапорты праз расейскі рэактыўны дрон каля мяжы ✔️ Беларусь апынулася на дне рэйтунгу дэмакратыі ў свеце ✔️ У Расеі набіраюць папулярнасць «вакцынацыйныя туры» у Беларусь для сабак ✔️ У акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласці збіраюцца наладзіць пастаўкі сельгастэхнікі, запчастак і ўгнаенняў з Беларусі ✔️«Бюро»: у Швецыі расследуюць магчымае парушэнне санкцый супраць Беларусі #Рэпрэсіі ◽️ 26-гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму
☝️"Жывы. Але не ўсё маляўніча" Свята-Елісавецінскі манастыр занепакоіўся лёсам свайго пасланніка да расейскага войска Мікалая Гаўрылава — ваеннага карэспандэнта. Ён вазіў дапамогу ад менскага манастыра расейскім вайскоўцам на Данбас. «Ужо суткі не вяртаецца ў месца, куды мусіць вярнуцца. І сувязі з ім няма». Гэтую інфармацыю з манастыра распаўсюдзілі напярэдадні. Пазней дадалі новую. "Жывы. Але там не ўсё маляўніча" У канале самога Гаўрылава з'явілася паведамленне, што ён будзе выдалены "па незалежных ад нашых жаданняў прычынах". Цяпер на месцы канала прарасейскага прапагандыста -- фота жаночых ног. ☝️
☝️Жанчыну збіў легкавік і заціснуў пад коламі Дарожнае здарэнне адбылося ў Скідзелі. Пасля таго, як легкавік збіў жанчыну з ног, яна апынулася заціснутай проста пад самім аўтамабілем. Пацярпелую здолелі вызваліць толькі ратавальнікі: зафіксавалі легкавік і разблакавалі доступ да чалавека. Жанчыну шпіталізавалі.☝️
На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расейскіх дронаў Яны знаходзяцца ў раёнах населеных пунктаў Хойнікі, Дзербінка і Махнавічы Мазырскага раёну і Буда-Сафіеўка Лельчыцкага раёну. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал «єРадар». Як сцвярджаецца, гэта дазволіла нанесці ўдары па цягніку і заправачных станцыях паблізу польскай мяжы. Пытанне беларускіх рэтранслятараў ужо ўздымалася ўкраінскімі ўладамі раней. 21 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго публічнае патрабаванне да Менска дэмантаваць абсталяванне, якое расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для атак па Украіне, стала апошнім этапам. ☝️