🇱🇹 Міністр абароны Літвы: збіты ў краіне дрон з выбухоўкаю быў расейскім, Украіна адхіліла яго ад курсу сродкамі РЭБ Робэртас Каўнас падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку мэтаю ўдару дрона была не Літва, а Украіна. Пад уздзеяннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія выкарыстоўваюць ЗСУ, беспілотнік быў адхілены ад траекторыі, паляцеў спачатку ў Беларусь, а ўжо адтуль патрапіў у паветраную прастору Літвы. Нагадаем: БПЛА, што нёс на сабе выбухоўку, быў збіты над Літвою знішчальнікамі NATO ў ноч на 15 верасня. Ён упаў непадалёк ад Коўна.