☝️"Жывы. Але не ўсё маляўніча" Свята-Елісавецінскі манастыр занепакоіўся лёсам свайго пасланніка да расейскага войска Мікалая Гаўрылава — ваеннага карэспандэнта. Ён вазіў дапамогу ад менскага манастыра расейскім вайскоўцам на Данбас. «Ужо суткі не вяртаецца ў месца, куды мусіць вярнуцца. І сувязі з ім няма». Гэтую інфармацыю з манастыра распаўсюдзілі напярэдадні. Пазней дадалі новую. "Жывы. Але там не ўсё маляўніча" У канале самога Гаўрылава з'явілася паведамленне, што ён будзе выдалены "па незалежных ад нашых жаданняў прычынах". Цяпер на месцы канала прарасейскага прапагандыста -- фота жаночых ног. ☝️